Кучугу́р’е ’вялікія шырокія купіны’ (ТС). Параўн. рус. кочура ’купіна’, кочка ’тс’ ад късь як аблаўтнага варыянта да куча (гл.). Зыходная форма *качурʼе. Форма кучугур е пад уплывам рада слоў на ‑горʼе (нагорʼе, пласкагорʼе і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каму-чаму.

Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., каго-што.

1. Захапіць, паддзець, каб прыцягнуць да сябе або злучыць з чым-н.

З. вядро на крук.

З. бервяно бусаком.

2. Выпадкова закрануць пры руху.

З. воссю за вугал.

3. перан. Усхваляваць, абудзіць якое-н. пачуццё; зняважыць чые-н. пачуцці.

З. за жывое.

З. самалюбства.

4. Пачаць гаворку з кім-н., сказаць каму-н. што-н.; закрануць у размове што-н.

Я не рада, што яе зачапіла.

З. дзяўчыну ў гаворцы.

|| незак. зачэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́бар ’выдзяленне якога-небудзь прадмета ці інш. з рада падобных; магчымасць такой аперацыі’, укр. вибір, рус. выбор, польск. wybór, чэш. výběr, славац. výber, каш. vœbǒr. Утворана ад вы́браць (гл. браць) бязафіксным шляхам. Вы́бары ’абранне, галасаванне’ хутчэй за ўсё з рус. выборы ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыды́ ’канцы клёпак ля дна кадушкі і да т. п.’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і брыд2 ’рабро дошкі’ (гл.). Да слав. *bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Параўн. яшчэ брыж1, брыд2, брэд. Брыды́ — семантычны архаізм, як і іншыя словы гэтага рада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну. Лупсякоў.

2. Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызагра́дак (прызагрудак), прызагру́док, прыза́гараднік ’агароджаная частка двара для жывёлы’ (Інстр. 2; жыт., ДАБМ), пры́згородок ’тс’ (петрык., лельч., З нар. сл.). Лексікалізацыя словазлучэння прыз (дыял. варыянт праз) і агаро́да з дыялектнымі варыянтамі кораня, або пры і заг(а)рада(к); да фанетыкі параўн. сучаснае народнае Нава́градак (< ст.-бел. Новогородок), Навагру́дак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавет (гіст.), ст.-бел. смаленска-полацкае перевѣть ’данос, здрада’, паўн.-зах. стараж.-рус. перевѣть ’тайныя перагаворы; здрада’, перевѣтникъ ’здраднік’ (Філін, Происх., 578). Да пера- (гл.) ‑вет (параўн. стараж.-рус. вѣтърада; дагавор’), роднаснага з літ. vaitenù ’мяркую, абмяркоўваю’, ст.-прус. waitiāmai ’мы гаворым’, авест. vaēϑa ’судовае заключэнне’ (Фасмер, 1, 305).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масцеравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які займаецца якім‑н. рамяством, мае кваліфікацыю рамесніка. [Каваль:] — Крыўдна стала, што так зневажаюць масцеравога чалавека. Кулакоўскі. [Алена:] — А я і рада, што мой паехаў [па цаліну]. Абагрэцца .. сярод масцеравых людзей. Алешка.

2. у знач. наз. масцеравы́, ‑ога, м. Уст. Рамеснік. Каго тут [на плошчы] толькі не было: гараджане, масцеравыя, гімназісты, рабочыя, афіцэры, сяляне з базараў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)