Пе́ліка, пе́ляка ’няўдобіца’ (докш., бярэз., барыс., чэрв., Сл. ПЗБ), ’жоўты пясок’ (барыс., Яшк.), ’пясчаная неўрадлівая зямля’ (мін., докш., барыс., бярэз., чэрв., ЛА, 2), пеле́чына ’тс’ (валож., там жа), пяле́ка, пяле́чына ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 214), паходзіць з літ. pelė́kas ’шэры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пескава́тка ’пясчанае поле’ (паст., ЛА, 2), ’зямля з пясчаным грунтам’ (ваўк., Сл. рэг. лекс.). Укр. (зах.) пісковатиця, рус. песковаткапясчаная зямля, дарога’. Ад прасл. паўн. *peskovatь (параўн. бел. пескаваты, укр. пісковатгш, піскуватий, паўд.-рус. пескаватый, польск. piaskowaty, н.-луж. peskowaty ’пясчаны’), якое з *peskovb‑jь < *рёяъкъ > пясок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.

С. барометра.

Секундная с.

2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.

С. напрамку руху.

3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.

С. прычала.

4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.

На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.

5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.

Стрэлкі нарцысаў.

|| памянш. стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́песак ’зямля с прымессю пяску’ (ТСБМ), су́пясак ’тс’ (Некр. і Байк.), су́песок ’тс’ (ТС), супесо́к ’пустая неўрадлівая глеба сівога колеру’ (ПСл). Параўн. укр. су́пісокпясчаная глеба’, рус. су́песь ’тс’, славен. sopések ’вапністая гліна’, на базе якіх узнаўляецца прасл. *sǫpěsъkъ/*sъpěsь (Борысь, Prefiks., 126; Куртка, Диал. структура., 193), гл. су- і пясок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінера́л ’прыроднае неарганічнае злучэнне (крышталі) — частка зямной кары’ (ТСБМ). З рус. минерал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 87), у якой праз ням. Mineral (з XVI ст.) або франц. minéral < с.-лац. (aes) minerāle ’руда з шахты’ (Фасмер, 2, 623–624). Роднаснае да мі́на1 (гл.). Сюды ж палес. мінера́лка ’жоўтая пясчаная глеба’ (Выг. дыс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бар 1, ‑а, м.

1. Невялікі рэстаран або частка рэстаране, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі маглі займацца картачнай гульнёй. Лынькоў.

2. Невялікі буфет або аддзяленне ў шафе, буфеце для він.

[Англ. bar.]

бар 2, ‑а, м.

Спец. Адзінка вымярэння ціску.

[Ад грэч. baros — цяжар.]

бар 3, ‑а, м.

Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі.

бар 4, ‑а. м.

Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў народу.

[Англ. bar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаўтапёс, жаўтёпасакпясчаная глеба’ (Шат.), жаўтопёсок (Мат. Гом.), жаўтапесак (глус., Янк. II) ’тс’. Параўн. жаўтазём ’глеба з жоўтага пяску’ (Сцяц.). Складанае слова з прыметнікавай асновы жоўты (гл.) і назоўніка пясок (гл.). Цікава, што апошні прадстаўлены ў форме без суфікса ‑ъкъ; яе можна лічыць або адлюстраваннем старажытнага стану, або пазнейшым усячэннем па мадэлі жаўтазём. Трэба пры гэтым мець на ўвазе нерэгулярнае адлюстраванне ě ў выглядзе ё, якое ўказвае, як і форма жаўтёпасак, на пазнейшыя дэфармацыі слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысу́ха ’балотная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка белым участкам скуры на лбе, Fulica atra’ (Анік., Дразд., ТСБМ); лысоха ’тс’ (гом., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Да лы́сы (гл.). Параўн. лы́ска. Булахоўскі (Вибр. пр., 3, 221) прыводзіць іншыя ўсх.-слав. назвы гэтай птушкі: лысена, лысана, лыс.

Лы́суха ’высокае месца, дзе нічога не расце’ (малар., Нар. лекс.), ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (івац., Жыв. сл.; пруж., КЭС), лысу́ха ’абложная зямля’ (светлаг., петрык., ДАБМ; паўд.-мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брук1 ’каменная маставая’ (ст.-бел. брук з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. брук ’тс’. Запазычанне з польск. bruk ’тс’ (дзе з ням. Brücke мост; брук’). Гл. Рудніцкі, 220; Бернекер, 89; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 46; Брукнер, 42.

Брук2 ’самая быстрыня ракі’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) брукпясчаная водмель у рацэ’. Мабыць, таго ж паходжання, што і брук1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’каменне’ → ’месца ў рацэ, дзе каменне’ → ’быстрыня’. Параўн. брук ’каменне’ (Сцяшк.). Але не выключаецца, што брук2 звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. бру́кать ’гаварыць незразумела’ (гукапераймальнае). Параўн. укр. белебе́нити ’балбатаць’, бе́лебень глыбокае месца ў рацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясо́к ’пясок, пясчаная глеба’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’пясчанае поле’ (ЛА, 2), песо́к ’тс’ (ТС); укр. пісо́к, рус. песо́к, польск. piasek, чэш. pések, славац. piesok, в.-луж., н.-луж. pěsk, серб.-харв. pijȅsak, славен. pẹ́sek, балг. пя́сък, макед. песок, ст.-слав. пѣсъкъ. Прасл. *pěsъkъ, памянш. да *pěsъ, параўн. пясы́ ’пяскі’ ў фальклоры: “Мяне лісіца нясець… за цёмныя лясы, за жоўтыя пясы” (докш., Януковіч, Слоўнік в. Заборцы, рук.). Суадносна з санскр. pāṃsuka‑ ’пясчаныя буры’, pāṃsu‑ ’пясок, пыл, які нясе вецер’, авест. pąsnu‑ ’тс’ (Фасмер, 3, 249–250; Бязлай, 3, 28; Банькоўскі, 2, 541; БЕР, 6, 132). Малапераканальна Путанец (Rasprave, 25, 302–303) выводзіць з і.-е. *bhes‑ ’церці’ (у выніку асіміляцыі bs > ps: *psēsǔ‑, *psēsǐkǔ > pēsъkъ). Крытычны разгляд версій гл. ESJSt, 11, 639–640.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)