укруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.

1. што ў што. Круцячы, уставіць.

У. лямпачку ў патрон.

2. каго-што ў што. Захутаць, завінуць.

У. дзіця ў коўдру.

У. каўбасу ў паперу.

3. што. Убавіць, прыкруціць што-н.

У. кнот у лямпе.

4. што ў што. Уматаць у што-н.

У. канец вяроўкі ў кола.

5. што. Махлюючы, прысвоіць, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага (разм.).

У. дваццаць пяць рублёў.

|| незак. укру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учи́тель в разн. знач. наста́ўнік, -ка м.;

наро́дный учи́тель наро́дны наста́ўнік;

присво́ить почётное зва́ние «Наро́дный учи́тель Респу́блики Белару́сь» прысво́іць ганаро́вае зва́нне «Наро́дны наста́ўнік Рэспу́блікі Белару́сь»;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утаі́ць, утаю, утоіш, утоіць; зак., каго-што і з дадан. сказам.

1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Далажыў [Пішчыкаў], чым займаўся полк. Нічога не ўтаіў, усё расказаў. Алешка. Не ўтаю, што часамі журыўся Я вясенняю звонкай парой. Астрэйка. Салдаты стрымлівалі слёзы, стараючыся ўтаіць іх ад камандзіра. «ЛіМ».

2. Прысвоіць. Утаіць чужыя грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрэ́бці і уграбці́, уграбу, уграбеш, уграбе; уграбём, уграбяце; пр. угроб, уграбла і уграбла, угрэбла і уграбло; заг. уграбі; зак., што.

1. Загрэбці што‑н. куды‑н. Угрэбці салому ў гумно. Угрэбці жар у печ.

2. перан. Разм. Захапіць, прысвоіць што‑н. Пасля таго, як Хурс угроб сабе ў рукі заводзік, ён некалькі дзён і [начэй] праседзеў на ім разам з майстрам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Перамясціць волакам; паступова перанасіць вялікую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Перацягаць бярвенне. Перацягаць усе дровы ў павець. // і чаго. Разм. Аднесці, занесці паступова вялікую колькасць чаго‑н. каму‑н. «Ох І зарабляе, кажуць, гэта Піперманіха сёлета! Колькі ёй людзі сала ды круп перацягалі». Крапіва.

2. Паступова выкрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае. З пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; нада́ў, -дала́, -дало́; нада́й; -да́дзены; зак.

1. што. Даць, прыдаць чаму-н. якую-н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад.

Н. пастанове сілу закона.

Н. сур’ёзны выраз твару.

2. што. Прысвоіць каму-н. званне, надзяліць паўнамоцтвамі і пад.

Н. званне заслужанага дзеяча навукі.

Н. чын маёра.

3. што. Выявіць у якой-н. форме.

Н. гліне форму гаршка.

4. перан., што. Аднесціся, паставіцца пэўным чынам да чаго-н.

Н. вялікае значэнне гэтаму выпадку.

5. што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што-н. у кім-, чым-н.

Н. рашучасці абмеркаванню падзеі.

|| наз. нада́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Перамясціць, перанесці куды‑н. усё, многае. Пацягаць усе дровы пад павець.

2. і без дап. Цягаць некаторы час. Пацягаць дровы. Пацягаць бараку па полі. □ То і пацягалі ж за свавольствы Лявонавага бацьку, ледзь у астрог не запякалі. Гурскі.

3. Пакрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае. [Сомік:] — Усе ведаюць, што яны падлогу ў магазіне ўзадралі, ды дошкі пакралі, што яны снапы ў мяне з азярода пацягалі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падглы́бціцьпрысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты, напр.: прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;

2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр.: прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;

3) накіравання дзеяння к сабе, у сваіх інтарэсах, напр.: прывабіць, прысвоіць;

4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр.: прымяць, прыціснуць;

5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр.: прывучыць, прыахвоціць;

6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр.: прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;

7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр.: прыгаворваць, прытанцоўваць.

II. Ужыв. пры ўтварэнні:

1) назоўнікаў і прыметнікаў са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр.: прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;

2) назоўнікаў са знач. дадатковасці, напр.: прыплод, прыпёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе. Купала. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства. Чорны. // Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)