Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Раска́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі посуд з ядой’, ’ручнік (для посуду)’ (пін., ЛА, 4, 5). Дээтымалагізацыя ў выніку размоўнага сцяжэння формы раскарач (гл.). Паводле Непакупнага (Связи, 195), у выніку метатэзы балтызма скарач (гл.), што малаверагодна. Хутчэй да раскі ’завязкі ў фартуху’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
По́суд, по́сыд, посу́док, по́судок, пасу́да, пасу́дак ’ёмістасць для розных, пераважна кухонных, патрэбаў, пасуда’ (ТСБМ, Бяльк., Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Клім., ТС; бых., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’сельскагаспадарчае начынне і прыборы’ (Гарэц., Нас.), ’сасуд, ёмістасць’ (ТС), мн. л. по́суды ’пярэдні куток у хаце’ (Анім.), пасу́дзя ’драўляны посуд’ (лід., Сл. ПЗБ), пасу́дзіна ’асобны прадмет посуду’, ’драўляны сасуд’, ’любое сельскагаспадарчае начынне’ (ТСБМ, Мік., Нас., Шат., Касп.), сюды ж пасу́днік ’паліца для посуду’ (ТСБМ, Ян.), ’кухонны ручнік’ (Ян.). Параўн. укр. посу́да, по́суд ’посуд’, рус. посу́да ’тс’, славен. posȏda ’тс’, серб.-харв. pȍsuda ’посуд’, ’сасуд’, макед. посатка ’посуд’. Вытворнае ад прасл. *sǫdъ‑ пры дапамозе прыстаўкі *po‑, паводле Сноя (Бязлай, 3, 91; Сной₂, 549), зборная назва ў адносінах да *sǫdъ (гл. суды).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пла́ціна, ‑ы, ж.
Высакародны метал шаравата-белага колеру, які вызначаецца высокай коўкасцю і цягучасцю і выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў, лабараторнага посуду і пад.
[Ісп. platina.]
плаці́на, ‑ы, ж.
Гідратэхнічнае збудаванне на рэках і іншых вадаёмах для падняцця ўзроўню вады з мэтай стварэння штучных вадасховішчаў, для атрымання энергіі і пад. Драўляная старая плаціна перагарадзіла рэчку. Асіпенка. З вёскі цераз узгорак .. вілася пешаходная сцежка, праходзіла ля млына цераз дарогу, пры самым мосце над рэчкай і плацінай, і бегла далей. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Су́днік ’шафа для посуду’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Ян., Мат. Гом.), ’скрыня для захоўвання прадуктаў’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Шн., Мат. Маг.), ’кубел’ (Сл. ПЗБ), ’драўляная пасуда для сала’ (Сцяшк.), ’бочка з накрыўкай для засольвання сала’ (навагр., З нар. сл.), ’паліца’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’прыстасаванне для сушкі лыжак’ (Сл. ПЗБ). Да судны < суды, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
шарава́ць I сов. и несов., с.-х. шарова́ть
шарава́ць II несов.
1. тере́ть;
2. чи́стить; натира́ть;
ш. гу́зікі ме́лам — чи́стить (натира́ть) пу́говицы ме́лом;
ш. пасу́ду — чи́стить посу́ду
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хаць ’вехаць’ (гл.), прасл. *věxъtь (ст.-рус. вѣхъtь, рус. ве́хоть, бел. ве́хаць, укр. ві́хоть, чэш. věchet, польск. wiecheć, славен. véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гаць — но́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ве́хатнік ’хвошч зімуючы, Equisetum hiemale L.’ (віц., Кіс., Крывіч, 4, 1923; Інстр. II). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вехаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑нік; функцыя Nomen instrumenti вызначальнай асновы пры гэтым перайшла ў Nomina agentis; параўн. вехаць ’скрутак саломы, травы, хвашчу, які выкарыстоўваўся замест анучы для мыцця посуду, мэблі’ → ’хвошч, з якога робіцца гэты скрутак’. Параўн. таксама вехаць ’хвошч’ = хвашча́нка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вы́клад ’выказванне, выкладанне’ (БРС); ’форма посуду’ (Вярэн.), выкла́ды ’закладная тэхніка ўзорнага ткання, у якой дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзору, але не ідуць ва ўсю шырыню палатна’ (Влад.). Рус. дыял. вы́клад ’вышыўка’, вы́кладь ’каляровае тканнё звычайна чырвонымі ніткамі па беламу полю’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкладаць. У першым значэнні можа быць семантычным запазычаннем з польск. wykład ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)