Палане́з ’урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца’ (ТСБМ). З рус. полоне́з (Крукоўскі, Уплыў, 84). Крыніцай рус. слова з’яўляецца фран. polonaise ’тс’ ад polonais ’польскі’ (Фасмер, 3, 315).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апа́л. Рус. дыял. опал ’апаленае месца’, укр. опал ’ацяпленне, паліва’, польск. opał ’тс’, чэш., славац. opal (спец.) ’акаліна’, ’загар’, в.-луж. wopał ’апёк’. Бязафікснае ўтварэнне ад дзеяслова апаліць, апальваць. Пры замацаванні значэння ’паліва’ магчымы польскі ўплыў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канфедэра́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Польскі мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некалі канфедэраты.
2. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі. Скрыган.
[Польск. konfederatka.]
канфедэра́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да канфедэрат (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.
1. Адабраць у каго‑н. зброю; пазбавіць каго‑, што‑н. сродкаў узбраення. Адна з такіх успрынятых па-рознаму вестак была весць аб тым, што грамада арыштаваных сялян раззброіла польскі канвой і разбеглася па лясах. Колас.
2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.; уціхамірыць. Непадроблены тон .. голасу [трэнера] мяне раззброіў, і я, забыўся на абразы. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кламбу́шка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.). Рэфлексацыя насавога паказвае на польскі уплыў. Параўн. польск. kłąb ’клубок’. Мадэль з суфіксам ‑ушка можна аднесці да назваў розных прадметаў ітаводле іх уласцівасцей, формы. Параўн. цяплушка, рабушка, двайнушкі (Сцяцко, Афікс. наз., 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пражы́так у выразе: на пражытак — для таго, каб пражыць. (ТСБМ, Нас.), пражыткі ’перажыванні’ (астравы Сл. ПЗБ). Рус., укр. прожи́ток ’жыццё; сродкі для жыцця’, польскі przeżytek ’перажытак, рэлікт’, чэш. prožitek ’тое, што перажыта’. Суфіксальны дэрыват ад пражыць < жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Кабе́лец, кобелец ’дыван’ (Нас.). Наяўнасць фанетычнай адзнакі (‑б‑ на месцы ‑в‑, параўн. рус. ковер) і супадзенне з польск. kobielec ’тс’ сведчаць пра запазычанне. Паводле лінгвагеаграфічнага крытэрыю, найбольш верагоднай крыніцай запазычання мог быць польскі перыферыйны дыялект. Параўн. каберац (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таратэ́нты ’розныя асабістыя, уласныя справы’ (Нас.). Відаць, эўфемізм, аформлены экспрэсіўным суф. ‑энты на польскі лад, зыходнае, магчыма, *таратуты ад гукапераймання, параўн. укр. тарату́та ’выклічнік, што перадае стук пры таўчэнні ў ступе’, параўн. ЕСУМ, 5, 521. Параўн. таксама тарэмтанды, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл. brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац. obrv, серб.-харв. о̏брва ’мяжа’, славен. obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клеба́нія ’памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)