Ізумруд. Першакрыніца: грэч. σμάραγδος. У ст.-бел. шмарагдъ, шмаракгдъ (1518 г.) с ст.-польск. szmaragd (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Гіст. лекс., 94). Ст.-бел. смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ < ст.-рус. смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ (Булыка, там жа). Ізумруд нясе адбітак цюрк. пасрэдніцтва: ст.-рус. изумрудъ < тур. zümrüd < перс.-араб. zumurrud < з грэч. Гл. Праабражэнскі, 1, 226; Фасмер, 2, 123–124; Шанскі, 2, I, 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турба́н 1 ‘музычны інструмент тэорба’ (Нас.). Відаць, праз польск. tyorba, teorban ‘вялікая лютня’ з франц. théorbe, téorbe, tuorbe ‘тс’, італ. tiorba ‘тс’. Гл. тарба́н.
Турба́н 2 ‘усходні галаўны ўбор, палотнішча, абматанае вакол галавы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Вруб.). Праз польск. turban ‘тс’, якое (магчыма, праз франц. turban) з тур. tülbend ‘муслін’ < перс. dülbänd ‘тканіна з крапівы’ (SWO, 1980, 783; Фасмер, 4, 136; Арол, 4, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вавёрка (БРС). Рус. веверица, укр. вівериця, польск. wiewiórka, в.-луж. wjewjerca, wjewjerčka, чэш. veverka, veveřice, славац. veverica, балг. ве́верица, ве́рверица, серб.-харв. вје̏верица, славен. véverica, макед. веверица, верверица. Прасл. экспрэсіўнае падваенне *ve(r)ver‑, якое звязваецца з і.-е. *u̯er‑ ’выгінацца’. І.‑е. паралелі: літ. voverė̃ ’тс’, лат. vãvere, ст.-прус. weware, перс. varvarah (Фасмер, 1, 282; Рудніцкі, 1, 382–383; БЕР, 1, 125; Скок, 3, 603–604; Брукнер, 619).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус. дыял. дрын, укр. дыял. дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е. *drūno‑ (ад і.-е. *dru‑ ’дрэва’); параўн. ст.-інд. druṇa‑ ’лук (зброя)’, перс. durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балахо́н (Касп., Шат., Сцяц. Нар., Сцяшк. МГ, БРС), ’няўмела сшытая шырокая і доўгая вопратка; бальнічны халат’ (Янк. II), ’палатняны плашч’ (Гарэц.), ’верхняя доўгая мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Інстр. I), ’верхняе адзенне’ (Др.-Падб.). Звычайна лічыцца запазычаннем (як і рус. балахо́н, балахна́, балахня́, укр. балахо́н) з перс. bālājǰāme (Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114), але фанетыка застаецца незразумелай. Шанскі (1, Б, 22) хоча бачыць тут непасрэднае запазычанне з тат. мовы (але без аргументацыі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапе́та ’спецыяльная сетачка для захавання злоўленай рыбы ў жывым выглядзе’ (бых., КЭС), сапэ́тка ’саламяны мат’ (Анох.), ’кошык, сплецены з лазы, дроту’ (Сцяшк. Сл.). Рус. сапётка ’вулей, плецены з пруццяў вярбы’ (Каўказ), ’кош для пасадкі злоўленай рыбы’ (дан., церск.), укр. сапе́т, сапе́та, сапе́тка ’вялікі плецены кош на калёсы’, ’плецены з лазы ручны кош’, польск. sepet ’скрынка’. З тур., крым.-тат. säpät ’кош’ (Радлаў, 4, 495), якое з перс. (Гл. Локач, 139; Фасмер, 3, 558; Брукнер, 485).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туліпа́н ‘цюльпан, Tulipa L.’ (Некр. і Байк.), тулі́пан ‘тс’ (Вруб.). Параўн. у беларускім ідышы tulpán ‘тс’. З польск. tulipan ‘тс’, якое з ням. Tulipan (суч. скарочанае ням. Tulpe ‘тс’) або франц. tulipan ‘тс’. Праз Балканы (балканскі турцызм) прыйшло з перс. tülbend ‘турбан’: чаша кветкі была падобная да галаўнога ўбора (Борысь, 653; Арол, 4, 128). У Беларусі названая форма выкарыстоўвалася ў 1920‑х гадах, у 1940‑х прапаноўвалася тульпа́н, а ў пасляваенны час — цюльпан (Любецкая, Беларусіка, 34, 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарбу́з ’гарбуз’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр. гарбу́з ’тс’, рус. арбу́з, гарбу́з ’кавун’, гарбу́з ’гарбуз’, польск. harbuz, arbuz ’кавун’, серб.-харв. ка́рпуза, балг. карпу́з ’кавун’. Запазычанне з усх. моў. У аснове ляжыць кыпч. χarbuz (параўн. тур., крым.-тат. karpuz), якое паходзіць з перс. χarbūza. Фасмер, 1, 83–84. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 403; Брукнер, 168. Аб двух храналагічна розных запазычаннях гэтага слова ў польск. мове гл. у Слаўскага, там жа. Адносна лексемы гарбу́з як назвы стравы гл. Сцяц. Нар., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капта́н, кафтан ’даўнейшая двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі’ (ТСБМ, Нас., Серб., Яруш., Малч., Гарэц., Шат., Бяльк.), ’кароткае паліто на кудзелі’ (навагр. Нар. сл.), ’пінжак’ (Сцяшк., Бяльк., Касп., бяроз. Выг.), кыпта́н, кыхта́н ’тс’ (Бяльк.), ’безрукаўка’ (Малч.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах.; глус., маг. Янк. Мат.; Нас.; Сцяц., зэльв.; Сцяшк.; Зн. дыс.; Тарн.; карэліц., петрык. Шатал.), ’жаночая сукенка’ (Бяльк.; міёр. Нар. словатв.). Ст.-бел. каптанъ, кафтанъ, кахтанъ (XVI ст.), ’кафтан’, запазычанае з перс. chäptan пры пасрэдніцтве тур. kaftan ’доўгая верхняя адзежына’ (Слаўскі, 2, 20; Булыка, Запаз. 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)