перакуры́ць, -уру́, -у́рыш, -у́рыць; -у́раны; зак.

1. што. Курачы, паспрабаваць (многа гатункаў тытуню).

П. нямала розных цыгарэт.

2. Многа накурыўшыся, прычыніць сабе шкоду.

Перакурыў, цяпер баліць галава.

3. Зрабіць кароткі перапынак для курэння (разм.).

|| незак. пераку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкрэа́цыя, ‑і, ж.

Уст. Перапынак паміж урокамі ў школе. Пачалася вялікая рэкрэацыя. Гімназісты, карыстаючыся трыццаццю хвілінамі перапынку, сыпанулі на сонечны двор. Караткевіч.

[Ад лац. recreatio — адпачынак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тайм-а́ўт, ‑а, М ‑аўце, м.

У спартыўных гульнях (баскетболе і пад.) — прадугледжаны правіламі перапынак у гульні па просьбе каманды або яе трэнера.

[Англ. time out.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасціха́нак, ‑нку, м.

Разм. Перапынак у якім‑н. дзеянні, працэсе. Дождж перш быў суняўся крыху, а потым зноў лінуў. Няма на яго перасціханку. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны перапынак. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны запас ежы.

2. Узростам у дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ўза, ‑ы, ж.

1. Кароткі перапынак у гучанні чаго‑н. [Насця:] — Каб вы ведалі, як цудоўна жыць і змагацца... Змагацца і, — яна зрабіла паўзу, а потым шэптам выдыхнула: — кахаць... Шамякін. — Нічога, хадзіў нагамі, пазіраў вачамі, слухаў вушамі, — з горкай іроніяй загаварыў Саўка. Войт і яго прыяцелі клюнулі насамі і прыгнулі галовы. Невялікая, няёмкая паўза, некаторае замяшанне. Колас.

2. Перапынак у якім‑н. дзеянні, занятку, працэсе. Раней Ганін дзень меў нейкія незапоўненыя паўзы, пустыя часіны. Грамовіч.

3. Спец. Перапынак у гучанні музычнага твора або якой-небудзь яго часткі. // Значок для абазначэння гэтага перапынку ў нотах.

4. Спец. Пропуск ненаціскнога складу ў вершы, пераважна ў трохдольным.

[Грэч. páusis — прыпынак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заку́сачная, ‑ай, ж.

Сталоўка, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы. Закусачная-аўтамат. □ Пачынаецца ў порце абедзенны перапынак. Грузчыкі ідуць у закусачныя, у кафетэрыі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасто́й, ‑ю, м.

Вымушанае бяздзеянне (рабочай сілы, механізмаў), непрадбачаны перапынак у рабоце. А галоўнае — брат Сяргей кожную раніцу аглядае машыну, таму не было ніводнага прастою. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́накперапынак’ (барыс., Нар. сл.), перастаньня ’перарыў, сцішэнне’ (Бяльк.), смал. пераста́н ’спыненне, канец чаму-небудзь’, укр. пере́стан, пере́станьперапынак, спыненне’, пере́ста́нок ’тс’, польск. przestanek, przestanie, н.-луж. pśestank ’тс’, славац. prestanie ў выразе bez prestania ’бесперапынна’, славен. prestánek, серб.-харв. прѐстанак ’заканчэнне, спыненне’, макед. без престан ’няспынна’, ст.-слав. безпрѣстани ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *perstanъ, *per‑stan‑ъkъ (< *perstati). Да пера- і стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.

Разм.

1. Зрабіць кароткі перапынак для курэння. Не даязджаючы вялікага аула, мы спыніліся перакурыць. Мікуліч.

2. што. Пакурыць, выкурыць, скурыць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)