Першапа́шніца ’цяля, якому адзін год і якое да гэтага не хадзіла на пашу’ (івац., ЖНС). З перша‑ і ’пастцы < пасціпасвіць’ (гл.) і суф. -іца.⇉’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Дзіця або падлетак жаночага полу. Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову. Якімовіч. [Ліда] пачала афармляцца ў дарослую, спрытную дзяўчынку, з якой прыемна пагутарыць. Брыль.

2. Памянш.-ласк. да дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сціцьпасвіць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ). Да пасці́1 (гл.). Другі канчатак інфінітыва па аналогіі з па́сцівіць (гл.). Сюды ж пасціцца ’пасвіцца’ (воран., паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Зак. да гадзіць.

згадзі́ць, згаджу́, зго́дзіш, зго́дзіць; зак., каго-што.

Абл. Наняць каго‑н. для выканання якой‑н. работы. Мяне згадзілі пасвіць дзесяць штук гавяды — па рублю ад штукі. Гартны. Пан табе не спагадае, Сваю работу загадае: То пастуха згадзі, служанку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустапа́сам ’без пастуха (пра жывёлу), без нагляду старэйшых (пра дзяцей і моладзь)’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Варл.; карэліц., Жыв. сл.), сюды ж пустопа́сть ’самапасам’ (кам., Жыв. сл.), у пусто́паш ’на самапас, у распусту (пусціць)’ (ТС), у пу́стапаш ’тс’: пусцілі быдло і коні ў пустапаш (слонім., Арх. Бяльк.), пусто́паш ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’пусташ’ (бяроз., ЛА, 2), пу́стопась ’тс’ (маляр., ЛА, 2), укр. пусто́паш ’без пастуха’; серб.-харв. пу̏стопа̑ш ’дзе кожны можа пасвіць’. Ад пусты́ ’бязлюдны’ і пасціпасвіць’; у адносінах зямлі, якая “гуляе”, магчымы ўплыў дзеяслова паха́ць ’абрабляць, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпа́сак ’падпасак’ (брасл., Сл. ПЗБ), прыпа́сач, прыпа́сыч ’тс’ (ТС, Сл. Брэс., ЛА, 1). Рус. пск., цвяр. прыпа́сок ’тс’, укр. припаса́типасвіць’. Дэрыват з суфіксам ‑ак ад *прыпаса́ць або ад падпа́сак з заменай прыстаўкі под- на пры‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. чаро́ды іліч. 2, 3, 4) чарады́, чаро́д, ж.

1. Рад аднародных прадметаў, жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.

Ч. машын.

Ч. хмар.

2. Статак, гурт жывёл, група птушак, рыб аднаго віду.

Ч. авечак.

Ч. кароў.

Ч. птушак.

3. Гурт, натоўп (людзей).

Ч. хлопчыкаў.

Ч. мужчын.

4. Чарга.

Заўтра яго ч. пасвіць кароў.

5. у знач. прысл. чарадо́й (-о́ю). Адзін за другім; бесперапынна.

Думкі плылі чарадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ука́зчык, ‑а, м.

Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць. — Зараз жа забірайце коней! — сказаў [стражнік] са злосцю ў голасе. — Не маеце права тут пасвіць!.. [Бежанец:] — А што ты, чалавеча, за ўказчык нам? Якімовіч. [Бабуля:] — Ах, Канстанцін Сцяпанавіч .. Не ўказчык я вам і не нарадчык, але чую я сваім розумам: навошта вам гэтая служба? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́ган ’паша, участак каля вёскі, куды выганяюць жывёлу’ (Касп., Шат., Янк. I, Яруш., З нар. сл., Інстр. I, Яшк., БРС); укр. ви́гін, рус. вы́гон, польск. wygon, чэш. výhon, славац. výhon. Ад выганя́ць, гл. гнаць; параўн. структурны адпаведнік літ. ìšgana ’выган, прагон’, gãnýtiпасвіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)