па́свіць, -су́, -се́ш, -се́; -сём, -сяце́, -су́ць іу́, -свіш, -свіць; -свім, -свіце, -свяць; -сві́ў, -ві́ла; -сі́; незак., каго-што.

Наглядаць за кім-, чым-н. (жывёлай, птушкай) у час выгану на падножны корм.

П. коней.

П. статак.

П. гусей.

|| наз. пасьба́, -ы́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́свіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасу́ па́свім
2-я ас. па́свіш па́свіце
3-я ас. па́свіць па́свяць
Прошлы час
м. па́свіў па́свілі
ж. па́свіла
н. па́свіла
Загадны лад
2-я ас. пасі́ пасі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час па́свячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́свіць несов. пасти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́свіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасу́ пасё́м
2-я ас. пасе́ш пасяце́
3-я ас. пасе́ пасу́ць
Прошлы час
м. па́свіў па́свілі
ж. па́свіла
н. па́свіла
Загадны лад
2-я ас. пасі́ пасі́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́свіць, пасу, пасеш, пасе; пасём, пасяце, пасуць і пасу, пасвіш, пасвіць; пасвім, пасвіце; пр. пасвіў, ‑віла; заг. пасі; незак., каго-што.

Наглядаць за жывёлай, птушкай у час знаходжання яе на пашы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат. Чарнышэвіч. — Эге! — круціў стары Юрка сівой галавой, — а я, нябогі, яшчэ сам, як быў маладым хлопцам, пасвіў быдла пад Дубамі. Колас. // Выпускаць (жывёлу, птушку) на пашу, на падножны корм. Рыгор вядзе каня ў Паўлюкову віку, а Паўлюк у гэты ж час пасвіць кабылу ў Рыгоравай канюшыне. Казека. У зарасніку пачалі [суседзі] пасвіць сваіх коней ды цялят, куды ганялі іх з вёскі. Галавач.

•••

Дзе і Макар коз не пасе гл. дзе.

Спаць і курэй пасвіць гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́свіць widen vt, hüten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Па́свіць ’наглядаць на пашы за жывёлай, птушкай, пасці’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мал., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), пасвіцца ’карміцца’ (Яруш., Касп.). Праз формы пастаіцьпасвіць’, ’сцерагчы’, ’цешыць вока’, паствіцца ’пасвіцца ў полі’ (Нас.) узыходзяць да прасл. pas‑tva > naCTea (гл.) ’пасьба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасвіць, пасціць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пасьба́ гл. пасвіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасти́ несов. па́свіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)