разрэ́з, -зу м., в разн. знач. разре́з;

р. на руцэ́ — разре́з на руке́;

р. суке́нкі — разре́з пла́тья;

р. вачэ́й — разре́з глаз;

папяро́чны р. — попере́чный разре́з;

падо́ўжны р. — продо́льный разре́з;

р. пласта́ — разре́з пласта́;

у гэ́тым ~зе — в э́том разре́зе;

ісці́ ў р. — (з чым) идти́ в разре́з (с чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́чаха, ма́чыха, ма́ччыха, ма́чоха, ма́чэха, ма́чуха ’няродная маці’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Бес.; КЭС, лаг.; Мат. Гом.). Укр. мачоха, рус. ма́чеха, ма́чиха, ст.-рус. мачеха, мачиха, мащеха; польск., луж. macocha, каш. macecha, чэш. macecha, macocha, славац. macocha, славен. máčeha, серб.-харв. ма̏ћеха, ма̏ћаха, ма̏ћуха, макед. маштеа, маќеа, маќева, балг. ма́штеха, маштиха. Прасл. matjexa, якое з mati, утворана пры дапамозе экспрэсіўных суфіксаў ‑exa, ‑oxa, ‑uxa, ‑ixa (Фасмер, 2, 586; Бязлай, 2, 159). Аднак Зомер (IF, 11, 54) мяркуе, што зыходнай формай будзе параўнальная ступень лексемы māter‑*matrjesī. Бел. мачоха ’мачаха’ (Кліх, Маш.) мае націск на ‑о‑ пад уплывам польск. мовы. Сюды ж драг. ма́чоха ’трама’ (Нар. сл.), малар. ’самая тоўстая лёстка ў драбіне воза’ (Нар. словатв.) і ма́чоха, ма́чухапапярочны край берда’ (Уладз.), паўд.-гом. ма́тчыха, ма́чуха ’тс’ (ЛАПП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парог ’бервяно або брус, прымацаваныя пад дзвярамі паміж вушакамі; камяністы папярочны выступ на дне ракі, які нарушае плаўнасць цячэння’ (ТСБМ, Інстр. I, Шат., Сл. ПЗБ), поро́г ’парог, прыступкі; сядзенне ў выдзеўбаным чоўне’ (ТС), ’парог; бэлька над дзвярыма’ (Мат. Гом.). Агульнаслав.: рус. поро́г, укр. порі́г, поро́гу, ст.-рус. порогъ, ст.-слав. прагь, польск. próg, в.-луж. proh, н.-луж. prog, чэш. práh, славац. prah, серб.-харв. пра̏г, славен. prág, балг. праг(ът). Прасл. porgъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. pérgas ’рыбачы човен’, ст.-ісл. forkr ’дубіна’, ст.-сакс. ferkal ’засаўка’, лац. pergula ’прыбудова ў доме, выступ у сцяне, вінаграднік, хаціна, гарышча’, магчыма, і арм. harkanem ’б’ю’ (гл. Траўтман, РВВ, 32, 151 і наст.; Вальдэ-Гофман, 288; Фасмер, 3, 329; там жа і інш. літ-pa). Адносна семантыкі бел. слова параўн. серб.-харв. prag (на востраве Пату), якое абазначае любое з чатырох бэлек дзвярной рамы, і лац. limen ’парог; верхняя бэлька над дзвярыма’ (гл. Махэк₂, 478).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разре́з м.

1. (действие) разрэ́з, -зу м., разраза́нне, -ння ср., разрэ́званне, -ння ср.;

2. в др. знач. разрэ́з, -зу м.;

разре́з на руке́ разрэ́з на руцэ́;

разре́з пла́тья разрэ́з суке́нкі;

разре́з глаз разрэ́з вачэ́й;

попере́чный разре́з папяро́чны разрэ́з;

вертика́льный разре́з вертыка́льны разрэ́з;

у́гольный разре́з ву́гальны разрэ́з;

в э́том разре́зе у гэ́тым разрэ́зе;

идти́ в разре́з с че́м-л. ісці́ ў разрэ́з з чым-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пыж1 ’драўляная затычка для круглай адтуліны’ (Нас.), ’кавалачак дрэва, які закладваецца ў вугал зруба пры спалучэнні бярвенцаў’ (жабін., Нар. сл.), пыжч ’тс’ (кам., там жа), пыж ’калок, якім прымацоўваецца ярмо да дышля воза або саней’ (Бес.), ’невялікі драўляны шар або абрубак ад палкі (пры гульні “ў пыжа”)’ (Нас.; БНТ, Гульні), ’затычка з лямцу, шэрсці або картону ў патроне для паляўнічай стрэльбы’ (ТСБМ), ’малеча, карапуз’ (Бяльк.), мн. л. пыжэ́ ’стрыжні птушыных пер’яў’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ’бутоны’ (навагр., Жыв. сл.), пы́жык ’кароценькая затычка; тоўсценькае дзіця’ (Нас.), ’тоўсты блін з кіслага цеста; булачка’ (рас., Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ), ’хлопчык, які слаба расце, малы’ (Бяльк.), параўн. укр. пиж ’від дзіцячай гульні’, рус. пыж ’затычка ў патроне; пустое, няўсхожае насенне; шар або абрубак (у дзіцячай гульні); папярочны брусок у носе і карме лодкі; булачка’, пы́жык ’маларослы, надуты чалавек’; адносяць сюды і балг. пи́жо ’нехрышчонае дзіця’. Значэнне гэтай групы слоў канцэнтруецца вакол паняццяў ’затычка, шпунт, калодачка’, ’неразвіты плод’, ’пышка, булачка’, што дае магчымасць далучыць сюды бел. пужо́к ’схованка для рыбы ў канцы лодкі’ і пужы́на ’пустое зерне’ (гл. зыходныя формы, хутчэй за ўсё, *пыжок, *пыжына з тыповым для тураўскай гаворкі пераходам ы > у пасля губных). Роднаснае літ. paugžlỹs, pūgžlỹs ’апалонік’, pùžas ’брухаты’, pùžti ’аслабець’, узыходзіць да і.-е. *pōu̯‑, *pū‑ ’дуць, надувацца’, што дае падставы для рэканструкцыі асновы прасл. *pyž‑ (Куркіна, Этимология–1971, 71–72); Тапароў (Балтийские яз., 45) лічыць рус. маск. пыж ’бясплоднае, няўсхожае насенне’ балтызмам, што малаверагодна па лігвагеаграфічных прычынах; па семантычных і лінгвагеаграфічных прычынах сумнеўна вывядзенне рус. арх. пыжпапярочны брусок, устаўлены ў нос лодкі’, параўн. пск. носовой пыж, кастр. ’нос судна’ з комі, удм. piž ’лодка’, мар. puš ’тс’ (Фасмер, 3, 417).

*Пыж2, пуж ’гарнастай’, памянш. пы́жык: раншы дорогі буў пыжык (ТС), пы́жык ’паўночны алень ва ўзросце да двух месяцаў, а таксама футра з яго’ (ТСБМ). Выводзяць з удм. pužej ’паўночны алень’, комі pež ’аляня, якое яшчэ не мае рагоў’ і пад. (Фасмер, 3, 417: лічыць гатую этымалогію “безукоризненной”); іншая версія — аднясенне пыж2 да пыж1 (Праабражэнскі, 2, 159 і інш.) па лінгвагеаграфічных і семантычных прычынах, параўн. рус. дыял. пы́жик ’шкура невялікага мядзведзя’, ’птушка Vanellus gregarius Pall.’, ’стэпавы кулік, Charadrius’ (адносна апошняй гл. Фасмер, 3, 418), здаецца больш прымальнай. Чарных (2, 87) мяркуе, што фіна-угорскія словы запазычаны з рускай мовы, аналагічна Анікін (416–417), які схіляецца да версіі паходжання ад рус. пыж ’камяк’, пы́жить ’настаўляць, растапырваць’, гл. пыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́г, ‑а, М ‑розе, м.

1. Бервяно або брус, прымацаваныя пад дзвярамі паміж вушакамі. Люда стаяла на парозе, — яшчэ ўсё малая, не згінаючыся ў нізкіх дзвярах. Брыль. Міхал націснуў клямку і пераступіў парог сянец. Васілевіч.

2. перан. Перашкода, перапона. Ой, многа, як многа Для думак дарогі Не спыніць іх лёту Ніякі парог. Колас.

3. Камяністы папярочны выступ на дне ракі, які парушае плаўнасць цячэння. Равуць на парогах ды пеняцца хвалі... Вялюгін.

4. Спец. Найменшая велічыня, ступень праяўлення чаго‑н. Парог адчуванняў.

5. перан. Як сімвал роднага дома, сям’і, радзімы. [Маці] толькі раз у жыцці пакідала вёску родную, родны парог. Вярцінскі. І я гэтым шляхам вярнуўся З ваенных далёкіх дарог На гоні сваёй Беларусі, На бацькаўскі родны парог. Астрэйка.

•••

Абіваць парогі гл. абіваць.

З парога — адразу ж пасля прыходу куды‑н. — Андрэй! — проста з парога пачала .. [Зіна]. — Тату патрэбна неадкладная аперацыя. Ваданосаў.

Не пусціць на парог гл. пусціць.

На парозе — а) аб тым, што вельмі хутка павінна наступіць. Бяліла зіма на палетках радно, І снежань суровы стаяў на парозе. Звонак; б) чаго; напярэдадні чаго‑н.; на грані чаго‑н. [Андрэй:] — Мы стаімо на парозе таго, што тэхніка зрастаецца з кібернетыкай, што машына робіцца нечым падобнай на жывы арганізм. Скрыган.

У парозе — каля дзвярэй, каля ўваходу. Прамоўца паварочваецца да тых, якія стаяць у парозе, аконнае святло падае яму на шчаку і серабрыць скроню. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Леса1 ’тоўстая жэрдка ў хляве пад вышкамі, у каморы, дзе клалі лён’ (луп., жытк., Нар. сл.), лёска ’клінападобны папярочны драўляны брусок для замацоўвання і ўцягілення дзвярэй’ (бяроз., Шатал.), тонкія жэрдкі для агароджы’ (Ян.), ’агароджа з тонкіх пруткоў’ (Юрч., Бяльк.; светлаг., Мат. Гом., ТС), ’агароджа з тонкай ляшчыны, асінніка ці бярэзіна, пераплётнага ў станчым становішчы’ (Нас., Федар. Дад.), ц.-пал. ’плот’ (Нар. сл.), ’кій’ (бяроз., Сл. паўн.-зах.), ’насціл з дубцоў у санях’ (ТС), леса ’пляцень’ (паўдн.-усх., КЭС), леска ’агароджа’, ’сукі елкі для агароджы’ (Мат. Маг.). Укр. ліса, ліса, ліска, рус. леса, польск. łasa, laska, луж. lesa, leska, чэш. lisa, ст.-чэш. lesa, славац. lesa, ляш. Vaska, славен. lesa, серб.-харв. ље̏са, макед. леса, балг. леса, ласа, леса, ст.-слав. лѣса — з падобнымі ці блізкімі значэннямі. Прасл. lesa — ж. р. ад lesъ. Семантычнае напаўненне лексемы lesa ’будаўнічы матэрыял у выглядзе (гнуткіх) галін, тонкіх ствалоў, з якога рабіліся прымітыўныя буданы, хаціны, стрэхі’. Пазней канкрэтызаваўшыся, лексема ў адных гаворках стала называць ’галіны арэшніку, ляшчыны’ > ’ляшчыну© З другога боку, розныя перапляценні, рашоткі пераўтварыліся ў прылады для лоўлі рыбы, канчатковым вынікам гэтага развіцця, прыкладам можа служыць віц., гом. лёска ’лёска’ (Касп., Мат. Гом.) або леска ’плот’ (І. Чыгрынаў. Ішоў чалавек…). Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 485, 486; Слаўскі, 4, 56–60. Тое ж і ў іншых славян: балг. леса ’рашотка’, серб.-харв. ље̏са ’нары’, чэш. lisa ’верша’, ’паліца з жэрдак’, польск. łasa ’рашотка’.

Ле́са2 ’лесвіца, па якой лазяць да коміна, да пчол на дрэве’ (ТС; браг., хойн., Мат. Гом.), лёска ’лесвіца’ (браг., Мат. Гом.; браг., Нар. словатв., Ян., ТС; ц.-палес., Нар. сл.; уздз., Жд. 2, Сцяшк. Сл., Шат.), лескі, ліёскі ’тс’ (ганц., бярэз., круп., Сл. паўн.-зах.), ’прыстаўная лесвіца’ (Мал.; ляхав., Янк. Мат.: круп., Жд. 2), ’лесвіца з шырокімі прыступкамі’ (Некр.), ’прыстасаванне, каб лазіць на дрэва’ (слуц., КЭС). Да лёса© (гл.). Семантычна гэтыя лексемы можна звесці да ’астрова, лесвіца ў выглядзе ствала дрэва з адсечанымі галінамі’ — яе коса прыстаўлялі да дрэва і лазілі да борці на дрэве’. Генетычна узыходзіць да прасл. lesa. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 60–61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сліж1 ‘галец’ (Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ‘невялікая сомападобная рыбка’ (Нар. лекс.), слі́жык ‘галец’ (Гіл.), ‘дробная рыбка’ (Бяльк.), ‘дробная рыбка, падобная на ўюна’ (Нар. лекс.), сліж, слі́з ‘галец’ (Сцяшк.), ‘уюн’ (Скарбы), ‘малюск’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. слижъ ‘галец’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. сліж ‘галец, Cobitis barbatula’, рус. слиз ‘рыба Biennius, з пароды вугроў’, польск. śliz, śliż, śliżyk ‘галец, Nemalhilus barbatula’, в.-луж. sliž ‘уюн’, šliž ‘галец’, н.-луж. sliž ‘смоўж’, славац. slíž ‘рыба галец’, чэш. дыял. slíž, šlíž, šliž ‘тс’. Паўночнапраслав. *slizъ, *slizi̯o‑ (Фасмер, 3, 671). Звязана з слізкі (гл.), таму што гэтыя рыбы пакрытыя тоўстым слоем слізі (Міклашыч, 307; Праабражэнскі, 2, 322), паколькі большасці з названых рыб характэрна выдзяленне слізі (Каламіец, Рыбы, 40). Сумненні ў Махэка₂ (555) з прычыны таго, што назва адносіцца да розных рыб, але, відаць, яны неапраўданыя. Басай і Сяткоўскі (Słownik, 380–381) адводзяць меркаванне пра запазычанне польск. śliżek праз чэш. sližek з ням. Schleisse ‘рыба Nemachilus barbatulus’.

Сліж2 ‘праснак’ (Сцяшк.), ‘печыва з мукі’ (ЛА, 5), сліжы ‘праснакі, якія ядуць на калядную Куццю з цёртым макам’ (Сцяшк. Сл.), ‘клёцкі’ (смарг., Сл. ПЗБ), ‘піражкі’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ), слі́жыкі ‘тс’ (Нас.; гродз., Сл. ПЗБ), ‘піражкі’ (паст., іўеў., воран., Сл. ПЗБ), слі́зік ‘праснак’ (Сцяшк. Сл.), слі́зікі ‘кавалачкі пшанічнага цеста, адвараныя ў вадзе і залітыя макавай сумессю’ (Скарбы). Польск. śliż(yk), чэш. sliž ‘від ежы’, дыял. slíž(ek), славац. slíž, у тым ліку і ‘мучныя клёцкі, якімі кормяць гусей перад забоем’. Беларускае, лічачы па лакалізацыі, відаць, з польскай. Махэк₂ (555) этымалогію лічыць няяснай, але не выключае, што гэта дэрыват ад слізкі; да гэтага параўн. тлумачэнне Насовіча (Нас., 590): іх ядуць з сытой або макавым малаком, ад чаго яны робяцца слізкімі.

Сліж3 ‘доўгае бервяно, якое кладзецца па баках маста для ўмацавання насцілу’ (Сцяшк., ПСл; віл., лід., Сл. ПЗБ; ЛА, 5), ‘бервяно, па якім спускаюць на ваду лодку’ (ТС), ‘бервяно, па якім усцягваюць наверх цяжкія калоды’ (ПСл, ЛА, 5), сліжакі́, сліжы́ ‘лагі’ (воран., віл., Сл. ПЗБ), слеж ‘падваліна’ (брэсц., кобр., Нар. сл.), сле́жык ‘аснова печы’ (іван., Нар. сл.), слі́жка ‘шасток у хаце для адзежы’ (Касп.), сліз ‘падоўжная бэлька ў гаспадарчых будынках на сохах’ (ЛА, 4), сліс, сліш ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. слижпапярочны брус у столі з прутоў’, сляж ‘тс’, сле́жык ‘адзін з слупоў, на якіх пастаўлена печ’; сюды ж ст.-польск. śleżej ‘бервяно пры будове моста’, польск. дыял. śleżyna ‘доўгая жэрдка, да якой прыбіваюцца штакеціны’, чэш. slizej ‘ледарэз; бервяно, што ахоўвае млын ад ільдзін’, sluzuj, sluzej ‘бервяно ў аснове моста’, славац. дыял. šlezaj ‘бервяно, перакінутае праз раку; бервяно паверх насцілу моста’. Махэк₂ (559) меркаваў, што заходнеславянскія тэхнічныя тэрміны грунтуюцца ў рэшце рэшт на ням. Schleuse ‘шлюз’ (гл. шлюз, слюз), а зыходнымі трэба лічыць формы з ‑u‑ (< ням. ‑eu‑), параўн. слюга (гл.). Борысь (Etymologie, 599–601) атаясамлівае паходжанне заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх форм, што ўзыходзяць да *sъlěga/*sъlęgti, прыставачных дэрыватаў *legti, *ležati, *lěgati ‘лажыць, лажыцца’, гл. ляжаць, слега. Усё гэта не выключае ўзаемнага ўплыву на форму і семантыку народнага і запазычанага тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)