Папкі́, попікі ’расліна паўночнік палявы, Knautia arvensis (L) Coult’ (Кіс.). Да поп (гл.). Матывацыю гл. папаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўно́чнік ’кветка паўночнік палявы, Knautia arvensis (l.) Coult’ (гродз., Кіс.). Да по́ўнач (гл.). Аднак матывацыя застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́дзік ’рыжык’ (узд., Нар. словатв.). Ад руды як рыжык ад рыжы, палявік ад палявы (грыб) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпіта́ль, ‑я, м.

Лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая. Палявы шпіталь. □ На ганку шпіталя нас сустракае маладзенькая дзяўчына — у белым адзенні санітаркі і ўся ў святле калідора. Брыль. Кручын прыехаў дахаты са шпіталя, дзе яму ампуціравалі па калена раструшчаную асколкам снарада нагу. Хадкевіч.

[Ням. Spital.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паляві́к ’жыхар бязлеснай вёскі; у старажытнай беларускай міфалогіі — дух — гаспадар поля’ (ТСБМ), ’дух — гаспадар поля’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Да палявы́ < по́ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гігель1, лаянкавае слова («Гі́гель ты!»). Магчыма, звязана з гіге́льпалявы хвошч’ (гл.).

Ґі́ґель2 ’хвошч’ (віц., Янк. Мат.), гі́гельпалявы хвошч, Equisetum arvense’ (Касп.), ґіґе́ль, ґіґі́ль (Сл. паўн.-зах.). Паводле Непакупнага (Лекс. балтызмы, 29), гэта запазычанне з літ. gegė̃lis, gigė̃lis ’тс’. Здаецца, звязаным з гэтым словам Непакупны (там жа) лічыць і бел. лексему гі́гель (без пэўнага значэння, якая сустракаецца на Гомельшчыне). Параўн. яшчэ гігалле́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стырча́ць ‘тырчэць’, ‘вытыркацца, высоўвацца’ (Некр. і Байк., Рам. 6, Ян.), стырч, стырчком ‘сторч, тарчмаком’ (Ласт.), стырчпалявы хвошч’ (лельч., ЛА, 1). Да тырчаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́чык ’свірстун лугавы, палявы’ (Нас., Інстр. II, З нар. сл.). Рус. смал. вы́чик ’невялікая птушка накшталт саракуша’. Гукапераймальнае ад крыку птушкі ві‑чык, ві‑чык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здзе́рці, здзяру, здзярэш, здзярэ; здзяром, здзераце; пр. здзёр, здзерла і здзёрла; зак., што.

Тое, што і садраць. [Трахім] здзёр з паленцаў белыя скруткі бяросты і падпаліў дровы. Савіцкі. — Гэты рыжы д’ябал .. здзёр з мяне за фурманку шалёную суму. Шамякін. Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы! Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа. Савіцкі.

2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)