спа́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова, непрыкметна паніжаецца, які мае схіл. Па левую руку на спадзістым беразе стаялі цёмныя кусты. Алешка. Танк, ідучы па спадзістаму дну, стаў паступова апускацца ў ваду. Мележ. / Пра хвалі і пад. Вялізныя спадзістыя валы, падобныя на гарыстыя ўзвышшы, каціліся адзін за адным з прамежкамі амаль што ў паўкіламетра. Лынькоў. // Пакаты. У .. [Пятра Мадэставіча] былі спадзістыя плечы, тлустыя грудзі, што зараслі сівым воласам, і вялізны круглы жывот. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́скі, плоскіпакаты, плоскі’ (беласт., іўеў., паст., Сл. ПЗБ). З польск. płaski ’плоскі, пляскаты, плыткі, плазаваты’ < *plaz‑bskb < *p!azaплаз (гл.), (Банькоўскі, 2, 622–623; Бязлай, 3, 51).

Пласкі́ ’абложная зямля’ (ганц., ДАБМ, камент., 858). З польск. plaska < plosa ’кавалак раллі сярод лесу’, ’пас зямлі ў 12 загонаў’ < прьсп. pol‑sa > бел. пачассі ’паласа’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скат1 ‘камплект пярэдніх або задніх колаў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., Маслен.), ‘вязанка лапцей’ (ПСл). Рус. скат ‘камплект чатырох колаў’. Да скатаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне (Трубачоў, Дополн., 3, 635).

Скат2 ‘нахіл, схіл’ (ТСБМ, Бяльк., Др.-Падб., Яшк.). Этымалагічна тое ж, што і скат1. Сюды ж ска́цістыпакаты, спадзісты’ (Сцяшк., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́л ’пакатая паверхня, схіл, нахіл’ (ТСБМ), пахі́лы, похі́лы ’нахілены, сагнуты, згорблены’, ’хваравіты’, ’пакаты’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Да па‑ (< прасл. po‑) і хі́лы, хілі́ць < прасл. xylъ(jь). Сюды ж пахіна́ць, нахіна́цца ’нагінацца, нахіляцца’ (Нас., Яруш., Др.-Падб.), пух. нахіну́цца ’пахіснуцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. chynąć ’нахіляць’, ochynąt się ’патануць, апусціцца’, рус. пск., цвяр. хи́нуться ’нахіляцца’ (Фасмер, 3, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отло́же сравнит. ст.

1. нареч. больш адхо́ніста, больш адхо́нна, больш пака́та, больш спа́дзіста, больш спусці́ста; см. отло́го;

2. прил. больш адхо́ністы, больш адхо́нны, больш пака́ты, бо́льш спа́дзісты, больш спусці́сты; см. отло́гий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няпэ́ўны ’недабраякасны (пра насенне)’ (Сл. ЦРБ), ’ненадзейны, нявызначаны’ (Касп.), няпе́ўны (непевний) ’неверагодны, ненадзейны’ (Нас., Юрч. НВС), няпеўны, ніпе́ўны ’няякасны (пра расліны і насенне); слабасільны (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), ніпеўны ’кволы, хваравіты, слабы; нядобры, няўдалы’ (магіл., Нар. словатв.; глус., парыц., Янк. Мат.). Як і літаратурная няпэ́ўны ’нявызначаны, неакрэслены, ненадзейны’ (ТСБМ), ад пэ́ўны (гл.). Фантастычна Фёдарава (Вопросы диалектологии и истории языка. Душанбе, 1984, 91) — з комі нюппакаты, нізкі (пра плечы)’, нюпусьны ’спасці (пра бакі), падвесці (жывот)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́т1 ’столь’ (ДАБМ, 755), поко́т, поку́т ’столь, гара’ (Шушк.), поко́т ’столь’ (Тарнацкі, Studia) ’шчыт дома, які закладзены бярвеннем’ (Шат.), ’жэрдкі, якія кладуць замест столі ў гумне ці на хляве’ (Бяльк.), ’жэрдкі для ўмацавання саломы на страсе’ (Сл. ПЗБ), поко́т, часцей поко́ты мн. ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пакаціць < каціць (гл.). Параўн. таксама павал.

Пако́т2 ’кола’ (Анімілле), покато́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), пакатцо́ ’драўляная падстаўка круглай формы пад патэльню’ (Сл. ПЗБ), пакаты́ ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.). Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спахо́вы ‘адхоны, адлогі’ (ПСл, Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘пахілы’ (беласт., Лапіч, Term. geogr.), спахо́ваты ‘тс’ (ЛА, 2), спахо́вісты ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. спахо́вий, спахова́тий, спахова́стий ‘пахілы, спадзісты’, польск. дыял. spachowy, spachowaty ‘тс’. Няясна. Магчыма, да спаха́ць ‘выпрацаваць да канца’, спаха́ны ‘спрацаваны, сцёрты’ (ТС), што да пахаць (гл.) — тады ‘згладжаны’, параўн. спахо́мыпакаты’ (Сцяшк. Сл.) — дзеепрыметнік ад спахаць? Сюды ж, відаць, і спахало́вы ‘псіхічна хворы’ (там жа). Параўн. польск. pachać ‘мясці, зграбаць’ (Варш. сл.). Параўн. ЕСУМ, 5, 382 (мяркуюць пра кантамінацыю тыпу спуск з пахілы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схіл, ‑у, м.

1. Нахіленая паверхня чаго‑н.; пакаты спуск. Схіл узвышша. Схіл даху. □ Па крутых схілах рова калісьці рос каржакаваты альшэўнік. Асіпенка. На гару ўзышоў Андрэй пясчанай дарожкай праз малады густы сасоннік, які вырас на схілах за час вайны. Пестрак.

2. перан. Канец. Прыгадаем паэтычны малюнак схілу лета, стылістыка якога вызначаецца вобразнасцю, істотна ўдаленай ад стыхіі чыста сялянскага жыцця, светабачання. Навуменка. З нарады аграном дамоў На схіле дня вяртаўся. Прануза. Гадоў, што скронь мне пабялілі, Жыцця, што йдзе на схіл сягоння, Мне зор гарачых не зацьмілі Туманы, ўзнікшыя на ўлонні. Буйло.

•••

На схіле дзён (гадоў, год) — у старасці, пры набліжэнні старасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́ўкі1 (пла́вкый) ’пакаты, спадзісты’ (драг., Клім.; в.-дзв., даўг., Сл. ПЗБ), ’пакаты (аб страсе)’ (ЛА, 4), укр. плавки́й, рус. арханг., кур. пла́вкий ’плаўны’. Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑к‑i са значэннем ’мае ў сабе тое, што названа ўтваральным словам’ ад *plavъ, параўн. польск. pław — пра цякучую ваду. Спачатку прыметнік меў суф. ‑ьn‑ъ*plavьnъ: пла́ўныпакаты (аб страсе)’ (полац., чэш., круп., чавус., ЛА, 4), плы́ўны ’тс’ (барыс., тамсама), пла́ўны ’павольны, без ветру (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), пазней у некаторых дыялектах адбылася мена суф. ‑ьn‑ъ на больш характэрны ‑ъk‑ъ, як у гнуткі, грузкі, даўкі, коўзкі, мулкі.

Пла́ўкі2 мн. л. ’паплаўкі (з бярозавай кары)’ (рас., навагр., Сл. ПЗБ), рус. прыбалт. плавки́ ’змацаваныя паміж сабой дзве вязкі саломы ці чароту, на якіх дзеці вучацца плаваць’. Семантычнае ўтварэнне ад плаваць, гл. плыць, або з польск. pław, pławik ’паплавок’, ’кавалкі кары, коркі, дрэва, прымацаваныя да аднаго края рыбацкай сеткі’, параўн. аднак яшчэ ст.-рус. плавокъ ’паплавок’ (1608 г.).

Пла́ўкі3 ’кароткія, шчыльныя мужчынскія трусы для плавання’ (ТСБМ). З рус. пла́вки ’тс’.

Пла́ўкі4 ’тлустае сала, якое выдзяляе шмат тлушчу’ (пін., стол., ЛА, 4), пло́вкэ (сало) ’тс’ (стол., тамсама), пла́ўкі ’багаты тлушчам’ (ТС), ’слізкі’, ’слабкі (нітка, вяроўка)’ (Сл. ПЗБ); плаўкі́ ’слізкі, гладкі’ (саліг., Нар. словатв.), пла́вко ’гладка, лёгка’ (ТС). Укр. плавки́й ’роўны, гладкі, слізкі’, рус. валаг. пла́вкий ’які лёгка плыве’. Да пла́віць, якое з плыць, плы́сці (гл.). Семантыка развівалася ў напрамку: ’здольны плавіцца’ > ’багаты тлушчам’ > ’слізкі, гладкі’.

Пла́ўкі5 ’жоўты плывунец, Utricularia L. (?)’ (Сцяшк. Сл.). Да пла́ваць < плыць, плы́сці (гл.). Расліны не маюць каранёў і нібыта “плаваюць” у стаячых водах зарослых вадаёмаў і балот.

Плаўкі́ ’раска, Lemna minor L.’ (лельч., ЛА, 1). Да пла́ваць < плыць, плысці (гл.). Матывацыя: плоскія лісткі “плаваюць” — знаходзяцца на паверхні стаячых ці павольна плывучых вод. Параўн. іншыя роднасныя назвы раскі: в.-дзв. плаў, бабр. пла́ўня, саліг. плавунец, слон. плаву́чка, плаву́шка, круп. пуплаве́нь (тамсама). Знаходжанне раскі на паверхні вады атаясамлівае яе з паплаўком — гл. пла́ўкі2. Значэнне ’майнік’ (ТС), відаць, вызначана недакладна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)