Надубы́рыцца ’наставіць хіб, надзьмуцца, натапырыцца’ (Юрч. Сін.). Новаўтварэнне на базе фразеалагізма стаць дубарам (дубырым, Бяльк.) ’стаць на дыбы; натапырыцца’, што звязана з дуб, параўн. тыпалагічную паралель: ням. sich bäumend ’устаючы на дыбы’ пры Baum ’дрэва’ (Фасмер, 1, 549). Гл. дуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаваркі́ ’гаварлівы, гаваркі’ (БРС, Янк. I, 57; Шат.; Касп.; Сцяшк. МГ), гаво́ркі ’гаварлівы, прыветлівы’ (Нас.). Рус. дыял. го́воркий, говорко́й, укр. говірки́й. У іншых слав. мовах няма. Здаецца, усх.-слав. новаўтварэнне па ўзору старых прыметнікаў на ‑к‑ (мадэль *govorъkъjь). Няма ў Трубачова, Эт. сл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Патраха́ць, потрохаты ’патрэсваць бараной пры баранаванні’ (Выг.). Новаўтварэнне ад трэсці (гл.), якое да прасл. tręšti, tręsę: укр. потряхати ’патрэсваць’, рус. тряхнуть, тряхать, польск. potrząchnąć, potrząchać (Сабалеўскі, РФВ, 64, 104; Брукнер, KZ, 43, 304; Фасмер, 4, 113). Аднак нельга растлумачыць дублетнасць х/с.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адмысло́вы ’асобы, спецыяльны’ (КЭС, БРС, Бір. дыс., Др.-Падб.), адумысловец ’спецыяліст’ (Гарэц., Др.-Падб.), адумыслоўнасць ’спецыяльнасць’ (Гарэц.), адумысля ’спецыяльна’ (Др.-Падб.), адмыслова ’добра, прыгожа; асобна’ (Бір. дыс.) да мысль. Параўн. польск. umysłowy, umysłowiec. Беларускае слова ўзнікла як культурнае новаўтварэнне ў 20‑я гады XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Азе́л ’марока’, азеліваць марочыць’ (Бяльк.), азяляць ’марочыць, спакушаць’ (Нас.), азяліцца ’адурэць, як выпіўшы зелля’ (Арх. Бяльк., Нас.), азяленне ’ап’яненне’ (Гарэц.), азяліць ’затлуміць, ап’яніць’ (Яўс.), азяліцца зелле (Гарэц.). Параўн. озелить ’зачараваць зеллем’, озел ’вядзьмарства’ (Дабр.). Беларускае новаўтварэнне ад зелле (Мартынаў, SlW, 65). Гл. Фасмер, 3, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дырыжо́р ’дырыжор’ (БРС). Запазычанне з рус. дирижер ’тс’ (у рус. мове гэта новаўтварэнне з пачатку XIX ст. ад дзеяслова дирижи́ровать). Фасмер, 1, 515; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127–128. Таксама, відаць, узята з рус. дирижи́ровать (< франц. diriger ’тс’) і бел. дырыжы́раваць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валнавацца ’кіпець’ (пра ежу) (Жд.). Рус. волноваться ’хадзіць хвалямі’, волновать ’моцна кіпець (пра ваду)’. Да *вална ’хваля’, прасл. *vьl‑. У гэтым слове можна бачыць як семантычнае новаўтварэнне, так і захаванне аднаго са значэнняў кораня *vьl‑; параўн. ст.-рус. і ц.-слав. вълати ’прыводзіць у рух, узрушаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́баць ‘патрабаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. н.-луж. trjobaś ‘карыстацца, патрабаваць’, в.-луж. trjebać ‘мець патрэбу’, ‘карыстацца’, ‘патрабаваць’, серб. тро̏бати ‘патрабаваць’, славен. trebati ‘тс’. Хутчэй за ўсё, новаўтварэнне ад трэба 2 (гл.), аналагічна наконт лужыцкіх слоў гл. Шустар-Шэўц, 1528. Не выключана другаснае ўтварэнне (інфінітыў) на аснове сцягненых формаў тыпу трэ́бала, гл. трэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блага́ць ’прасіць, угаворваць’ (ст.-бел. благати). Укр. блага́ти, польск. błagać (польск. слова з чэш. мовы; Слаўскі, 1, 35). Лічыцца запазычаннем з польск. błagać ’тс’. Параўн. Машынскі, Pierw., 85; Булыка, Запазыч. Паводле іншай версіі, усх.-слав. словы — гэта новаўтварэнне, якое ўзнікла на базе запазычання з ст.-слав. благо, блажити. Так Рудніцкі, 140 (услед за Агіенкам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)