нячы́сты, -ая, -ае.

1. Брудны, неахайны.

Н. пакой.

2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.

Нячыстая вада.

3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

Нячыстая апрацоўка.

4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).

Н. голас.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.

Нячыстая справа.

6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).

Нячыстае месца.

7. у знач. наз. нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.

Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.

|| наз. нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раструха́нка ’растрапаная жанчына’ (Жд. 2), раструхонка ’тс’: раструхонка кудлы развесіла (Сержп. Прык.), раструха́йла (ръструха́йла) ’разявака, расцяпа’ (ушац., Нар. лекс.). Параўн. раструхну́цца ’разысціся, раз’ехацца’ (Ян.), растру́хівацца, растру́сываць ’растрасаць’ (Мат. Гом.), што да трух, трус (гл.), сюды ж расту́рханы, растру́ханы ’раскудлачаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама раструханнеахайна адзеты’ (Колас), растурха́н ’тс’ (карэліц., Жыв. НС), што, магчыма, звязана з наступным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма якнеахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раге́ша ’някемлівы, неахайны чалавек’ (мін., Непакупны, Связи), ’плакса’ (зэльв., Нар. словатв.), рэке́ша ’тоўстая, бясформенная, неахайна апранутая жанчына’ (смарг., Непакупны, Связи), укр. реге́ша, реке́ша ’неахайны, няўклюдны або тоўсты чалавек’. Балтызм, параўн. літ. rekešỹs ’разгалінаванае дрэва’, ’сукаватая галінка’, ’няўклюдны чалавек’, rekežỹs ’бясформенная рэч’, ’амаральны чалавек’, якія да кораня *rek‑, *ker‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Непакупны (Связи, 195) дапускае метатэзу апошняга кораня, параўн. раскярэша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мазня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст. Не малюнак, а мазня. Мазня ў сшытку. □ У нацыянальнай галерэі [Швецыі], дзе выстаўлены шэдэўры Цорна і Рубенса, вісіць таксама мазня новых модных мастакоў. Мележ. // Што‑н. нядбайна, не на высокім узроўні напісанае; дрэнная, няўмелая работа. «Пэцкаль ты! Няма ў цябе ніводнай жылкі творчай. А вершыкі твае — мазня!» Корбан.

2. Няўмелая, з промахамі гульня, стральба і пад. — Што ж гэта за мазня! — з абурэннем хтосьці папракнуў цэнтральнага нападаючага. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халту́ршчык, ‑а, м.

Разм. зневаж.

1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.). [Гаспадар:] — Мы вырашылі рабіць.. [рамонт кватэры] самі. Падлічылі, .. колькі на гэта пойдзе грошай. Аказалася, што ледзь не ў два разы дзешавей, чым здзіраюць халтуршчыкі. Паслядовіч.

2. Той, хто працуе або робіць што‑н. нядобрасумленна, неахайна. Халтуршчыкі здымаць не будуць фільмы, Бо іх саміх здымаць пачнуць у нас. Панчанка. Няможна, каб у чалавека аднолькава да ўсяго ляжала душа. Ён тады ці абыякавы рамеснік, ці безнадзейны халтуршчык. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярня́каць ’гаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур. ’хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон. ’гаварыць няясна, незразумела’, дан. варнякаць ’тс’, а гэта да рус. варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр. варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Парваць, разарваць на часткі. Спакойна і ўпэўнена.. я выцягнула бюлетэнь з сумачкі, падрала яго на дробныя кавалкі. Савіцкі. [Валя:] — А дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. Знасіць, неахайна або доўга носячы што‑н. Падраць абутак. Падраць за лета рубашку.

3. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і звяроў). Каршун падраў усіх курэй.

4. і чаго. Перацерці на тарцы нейкую колькасць чаго‑н. Падраць крыху бульбы на бліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)