Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бара́нчык, ‑а, м.
1. Маленькі баран, ягня.
2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.
3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.
4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назва, найменне, празванне, імя, прозвішча, псеўданім, званне, годнасць, загаловак, шыльда, тэрмін, тытул; прозва, мянушка, мянюшка (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
шляхе́тнасць, ‑і, ж.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — прыналежнасць да дваранскага саслоўя. [Маслянка:] — Пан працуе толькі ў белых пальчатках. Брудныя справы пану не па густу. Шляхетнасць не дазваляе, арыстакратычнасць паходжання... Машара.
2. Уст. Уласцівасць і якасць шляхетнага (у 2 знач.). Да шляхты Саўка не меў дачынення, ён нават не быў католікам, і Шляхцюк было не прозвішча, а мянушка за яго схільнасць да шляхетнасці, да вонкавай фанабэрыі дома і на людзях. Хадкевіч. // Выхаванасць, уменне трымаць сябе ў людзях. Садзяцца госці, ды не зразу, За стол не лезуць для паказу, Бо так шляхетнасць вымагае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жарнасе́к ’чалавек, які робіць і насякае жорны’ (ТСБМ), адкуль і пераноснае ’моцны мужчына’ (Касп.). Рус. жерносе́к, чэш. уст. žernosek ’тс’, в.-луж. тапонім Žornosyki (Пфуль). Паводле мадэлі, старое слав. складанае слова (параўн. дрывасек, каменачос, свінапас) засведчана ў рус. крыніцах з XVII ст. (як мянушка, Тупікаў), у бел. — з XVII–XVIII стст. (Бірыла, Бел. антр., 1, 214; 2, 145), утворана ад *žernъ (гл. жаро́н) і *sekъ (гл. сячы). Параўн. ст.-рус. (XVII ст.) жерноковъ, жерноклевъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кальча́га, кальчуга ’кульгавы чалавек’ (Бяльк.). Рус. смал. колчига ’лаянкавая мянушка старой’, колчихать ’кульгаць’, ярасл. і інш. колчихать ’кульгаць’, алан. і інш. колча ’кульгавы чалавек’, кастр. колчи‑нога і да т. п. Форма калчыга — утварэнне ў кампактнай зоне, відаць, бел. рэгіянальная інавацыя, аднак асноўная тэрыторыя распаўсюджання дэрыватаў ад колч‑ руская. Відаць, у сувязі з усх.-слав. ΚΟΛΤ‑. колтать, параўн. рус. колченожка/колтоножка, колчи‑ нога, колты‑нога і інш. Параўн. яшчэ калтыга і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр. му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін. му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недасе́ка ’насмешлівая мянушка таго, хто нарадзіўся ў Мсціславе’ (Нас.). Назва грунтуецца на гістарычным факце: «у 1654 годзе князь Трубяцкой спаліў Мсціслаў і выразаў 30 000 чалавек у 33‑тысячным горадзе, а тых, хто застаўся, і па сённяшні дзень не-не дый завуць «недасекамі» (Крыніца, 1989, 2, 18). Параўн. укр. недоломок ’прадмет не зусім зламаны, надламаны’ і ’пагардлівая назва людзей, часткова страціўшых сваю нацыянальнасць пад націскам чужой’ (Грынч.). З неда- ’недастаткова, не поўнасцю’ і сячы ’біць, рэзаць і пад.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус. смал. вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ. vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽ vypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус. хрыч са ст.-рус. гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаке́т ’кароткае жаночае верхняе адзенне’, жаке́тка ’тс’, ’пінжак’ (ТСБМ). З рус. жаке́т ’тс’ (на што ўказвае націск). У рус. зафіксавана жаке́тка (1858 г.), жаке́т (1866 г.), у польск. żakiet, żakietka фіксуецца з 1872, 1882 гг. (Вечаркевіч, SW). Дыял. жа́кят ’тс’ (Сл. паўн.-зах.) з польск. У рус. (і польск.) з франц. jaquett (1375 г.) — памяншальнага ад jaque ’куртка’ (1364 г.), якую насілі сяляне, таму, магчыма, ад уласнага імя Jacque, частага сярод сялян, ужыванага як мянушка (Блох-Вартбург, 344), або араб. schakk ’куртка’ (Даза, 418). Фасмер, 2, 34; Шанскі, 1, Ж, 273.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)