мяну́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Імя, якое даюць хатняй жывёліне.

У яго сабакі была мянушка Бялюсь.

2. Жартоўнае або канспірацыйнае імя чалавека.

Партыйная м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяну́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мяну́шка мяну́шкі
Р. мяну́шкі мяну́шак
Д. мяну́шцы мяну́шкам
В. мяну́шку мяну́шкі
Т. мяну́шкай
мяну́шкаю
мяну́шкамі
М. мяну́шцы мяну́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мяну́шка ж., разг. кли́чка, про́звище ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі. [Дзед:] — Марка — гэта імя таго чалавека, а Руды — вулічная мянушка, бо ён меў рудую бараду... Шуцько. Быдла, ёлупень, балбес, лапатнік, турак, фармазон — якія толькі мянушкі несыпаліся на галовы бедных семінарыстаў! С. Александровіч. Карніцкаму, які насіў мянушку Пчала, у той час было яшчэ далёка да трыццаці год. Паслядовіч.

2. Назва, дадзеная адной жывёле ў адрозненне ад іншых падобных. [Святлана:] — Тата, а як мы яго назавём? У звярынцы ж ва ўсіх звяроў ёсць мянушкі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяну́шка ’назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі’, брэсц. мэню́шка ’назва жывёлы’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), мяню́шка ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ), мяню́шкі (слуц., Мал.). Беларускае. Утворана накшталт польск. mianowisko, mianówka. Да імя (гл.). Гл. таксама Карскі, 1, 232.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

празва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што і мянушка.

Жартоўнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́ўдны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе крыўду, прычыняе крыўду.

Крыўдная мянушка.

Крыўдныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кли́чка мяну́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́звище ср. мяну́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́нкі, нескл., м.

Мянушка амерыканцаў, ураджэнцаў ЗША.

[Ад англ. yankee.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)