мяну́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Імя, якое даюць хатняй жывёліне.

У яго сабакі была мянушка Бялюсь.

2. Жартоўнае або канспірацыйнае імя чалавека.

Партыйная м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)