канапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Інструмент для канапачання ў выглядзе жалезнай лапаткі з ручкай.
2. Матэрыял (кудзеля, пакулле, мох), які выкарыстоўваецца для канапачання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Абсячы ўсё, многае. Паабсякаць сухія галіны на дрэвах. □ Прайшоўшы ў самы канец каменнага рыштка,.. [Цімох] кельмай паабсякаў мох і зірнуў на тарэц. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буя́чнік, ‑у, м.
Буяковыя кусты, буяковы зараснік. Часам у ніжэйшых мясцінах па кірзавых халявах ботаў глуха шоргаў каляным веццем буячнік, з якога зляталі на мох блакітныя кроплі ягад. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Імша́нік ’уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол’ (ТСБМ), рус., укр. омша́ник ’тс’. Ад імшаны з суф. ‑ік; гл. мох, амшалы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мша́ра, мша́рынне, мша́рышча ’балотнае месца, дзе расце мох ці купіны’ (слаўг., Яшк.; Нас.), мша́рысты ’балоцісты, парослы мохам’, ’кучаравы (аб свойскай скаціне)’ (Нас.), мша́рнік ’месца, парослае мохам’ (усх.-палес., Талст.), слаўг. мша́рня ’тс’ (Яшк.). Рус. пск., цвяр., смал., кастр. мша́ра, зах. і паўн. мша́рина, мшари́на, ярасл. мша́рище, арх. мша́ристый ’тс’. Усх.-бел.-рус. ізалексы (Макіенка, Бел. лекс., 108). Да імша́ра < мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імшы́ць 1 ’перакладваць мохам’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Янк. III; маг, Янк. Мат., 28), рус. мшить (у рускай пісьменнасці имшити з 1705 г.), укр. імши́ти, мши́ти (Грынч.), польск. mszyć. Ад мох (гл.) з прыстаўным і‑.
Імшы́ць 2 ’шукаць’ (Жд. 2). Аказіяналізм, узнікшы, відаць, у выніку семантычных пераўтварэнняў. Магчыма, звязана з мох (гл.) з зыходнай семантыкай ’шукаць (ці хаваць?) у моху’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махня́нка ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (Інстр. II, БелСЭ, 2). Да мох (гл.). Відавочна, утворанае ў выніку кантамінацыі лексем махняны (ці махавы) і берасцянка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памошнік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зацвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў цвёрдым, каляным. На страсе ў хляве зацвярдзелымі грудкамі зелянее мох. Скрыган.
2. Які вымаўляецца заўсёды цвёрда (пра гукі беларускай мовы дж, ж, р, ц, ч, ш). Зацвярдзелыя зычныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́рава, ‑а, н.
Разм. Тое, што і дрэва. Той насып, дзе ляжаў Машэка, У мох і дзерава аброс. Купала. Людзям заўсёды патрэбна было дзерава — на хаты, на дошкі, а смалістая лучына — на распал. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)