мо́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́х імхі́
Р. мо́ху
імху́
імхо́ў
Д. мо́ху
імху́
імха́м
В. мо́х імхі́
Т. мо́хам
імхо́м
імха́мі
М. мо́ху
імху́
імха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мох, РДМ мо́ху і імху́, Т мо́хам і імхо́м, мн. імхі́, імхо́ў, м.

Споравая расліна без каранёў і кветак, якая сцелецца або расце прама ў вільготных мясцінах, на дрэвах, камянях.

|| прым. мо́хавы, -ая, -ае, махавы́, -а́я, -о́е, імхо́вы, -ая, -ае і імша́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мох мох, род. мо́ху и імху́ м.; мн. імхі́, -хо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мох (род., дат., предл. мо́ху и імху́, твор. мо́хам и імхо́м; мн. імхі́) м. мох;

○ але́невы м. — оле́ний мох;

◊ абрасці́ мо́хам — обрасти́ мо́хом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мох, РДМ моху і імху, Т мохам і імхом; мн. імхі, імхоў; м.

Споравая расліна без каранёў і кветак, якая сцелецца або расце ў вільготных мясцінах, на дрэвах, каменні. Перад вайной схілы гары былі голыя, усланыя сівым сухім мохам. Пестрак. Хатка была старая, пахілая, на страсе рос зялёны мох і нават кусцікі нейкай травы. Сіняўскі. Пад босымі нагамі шалахціць залатое лісце, суха патрэскваюць сучкі на мяккай аўчыне імху. Брыль.

•••

Аленевы мох — назва кусцістага шаравата-зялёнага або белага лішайніка, які служыць кормам для паўночных аленяў.

Абрасці мохам гл. абрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мох, маўшок ’споравая расліна без каранёў і кветак, якая расце ў вільготных мясцінах, на дрэвах, на камянях, Muscus’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бес., Касп., ТС), ’плесень’ (Нас.), ’лішайнік’ (ТС), ’пушок, які ўзнікае ад руху бёрда аб шурпатую і нямоцную аснову’ (Уладз., ТС), ’балота’ (Касп.; віц., маг., ст.-дар., палес., паўн.-усх., Яшк.). Укр., рус. мох; польск., н.-луж. mech, в.-луж. moch, чэш. mech, славац. mach, moch, славен. mȃh, mèh, серб.-харв. ма̑х, макед. мов, балг. мъх(ът), ст.-слав. мъхъ. Прасл. mъxъ, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. mùsos ’плесень’ (параўн. балг. му́хъл, макед. мувла ’тс’), mū̃sas ’тс’, ст.-в.-ням. mos ’мох, балота’, mios, mies ’мох’, лац. muscus ’тс’ (Педэрсен, IF, 5, 34; Міклашыч, 206; Траўтман, 190; Фасмер, 2, 665–666; Бязлай, 2, 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імхо́вы гл. мох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махавы́² гл. мох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́невы оле́невый;

○ а. мох — оле́ний мох

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пячо́начнік

‘мох’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пячо́начнік
Р. пячо́начніку
Д. пячо́начніку
В. пячо́начнік
Т. пячо́начнікам
М. пячо́начніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)