экспро́мт, -а, М -мце, мн. -ы, -аў, м.

1. Верш, музычны твор і пад., створаныя без папярэдняй падрыхтоўкі, у момант выканання.

Музычны э.

2. Прамова, трапны адказ, сказаныя без папярэдняга абдумвання.

|| прым. экспро́мтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Праняха́ць ’пусціць на шармака. прапусціць удалы момант, выпадак’ (Нас.). Гл. няхаць, няхаіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыты́чны², -ая, -ае.

1. Пераломны, які знаходзіцца ў стане крызісу.

К. момант хваробы.

К. ўзрост.

2. Вельмі цяжкі, небяспечны.

Крытычнае становішча.

Крытычная тэмпература — тэмпература пераходу цела з аднаго стану ў другі (спец.).

|| наз. крыты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́зны, -ая, -ае.

1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць, які адказвае за каго-, што-н.

А. рэдактар.

А. (наз.) за вечар.

2. Вельмі важны, значны, сур’ёзны.

Адказнае даручэнне.

Адказная пасада.

А. момант.

|| наз. адка́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́за, -ы, мн. -ы, фаз, ж.

1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н.

Першая ф. месяца.

Вадкая ф.

Уступіць у новую фазу развіцця.

2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фа́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рашу́чы, -ая, -ае.

1. Цвёрды ва ўчынках, без хістанняў.

Р. чалавек.

2. Які не дапускае пярэчанняў, цвёрды.

Р. адказ.

Рашучыя меры.

3. Найбольш важны, які вызначае далейшы ход, развіццё чаго-н.

Р. момант.

|| наз. рашу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак.

1. што да чаго. Аднесці да якога-н. тэрміну.

П. выданне кнігі да юбілею.

2. Прыйсці ў патрэбны момант, трапіць у час.

Прымеркаваў к самаму абеду.

|| незак. прымярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гол, -а, мн. галы́, гало́ў, м.

У спартыўных гульнях: забіты або прапушчаны мяч, шайба і пад., а таксама ачко, якое каманда выйграе пры пападанні мяча ў вароты праціўніка.

Забіць г.

|| прым. галявы́, -а́я, -о́е.

Г. момант ля варот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́чы, прысл.

1. У час, у падыходзячы момант.

Грошы прыйшлі д.

2. у знач. пабочн. сл. Для абазначэння таго, што дадзеная фраза гаворыцца ў дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным.

Д., яго здольнасцей мы яшчэ не ведаем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лаўчы́цца ’знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ). Да лоўкі (гл.), як мя́ккімякчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)