адзна́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -на́к, ж.

1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.

А. на карце.

А. ў дакументах.

2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.

Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.

Індывідуальная а. асобы.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.

Атрымаць выдатную адзнаку.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.

Дыплом з адзнакай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отме́тка ж.

1. адзна́ка, -кі ж.; знак, -ка м.; ме́тка, -кі ж.;

2. (действие) адзначэ́нне, -ння ср.; неоконч. адзна́чванне, -ння ср.;

3. (оценка) адзна́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Знак, след, зроблены на чым‑н.; метка. Зрабіць заметку на дрэве.

2. Кароткае пісьмовае ці друкаванае паведамленне аб чым‑н. На стале ляжаў макет «баявога лістка», запоўненага невялічкімі заметкамі. Лобан.

•••

Браць (узяць) на заметку гл. браць.

На заметцы ў каго — на ўліку, пад наглядам. На заметцы ў царскіх улад быў прысяжны павераны Кліменцій Зан. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус. рубе́ж ’рубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežьметка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́піць, -плю, -піш, -піць; зак.

1. Пацэліць у што-н., метка кінуўшы, стрэліўшы.

Т. у цэль.

2. Увайсці, пранікнуць куды-н., знайсці тое, што шукаў.

Кароткім шляхам т. туды, дзе чакалі.

3. Апынуцца ў якіх-н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных).

Т. у непрыемнае становішча.

4. Аказацца дзе-н. у патрэбны момант, апынуцца дзе-н.

Т. на вяселле.

5. Знянацку наступіць на што-н., уступіць у што-н.

Т. нагой у лужыну.

6. Папасці, надарыцца.

Яму трапіла ў рукі цікавая кніга.

Трапіць на кручок каму, чый, да каго (разм.) — даць сябе падмануць, ашукаць, папасціся ў чым-н.

Трапіць на язык каму (разм.) — стаць прадметам гутаркі, абгавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Пакрыць слоем фарбы, мазі. Замазаць надпіс чарнілам. □ — Хоць бы замазаў чым-небудзь, а то зусім яшчэ свежая метка. Брыль.

2. Заляпіць чым‑н. вязкім, ліпкім. Дзіркі ў сценах жанчыны замазалі глінай і вапнай. Маўр. Лапко паправіў печ, акуратна замазаў яе зверху. Колас.

3. перан. Разм. Знарок прыкрыць, схаваць, затушаваць. Замазаць недахопы. □ — [Валодзя] заяву на мяне падаў, думае гэтым свае грахі замазаць, — сказаў каваль. Чорны.

4. Забрудзіць, запэцкаць. Замазаць рукі ў фарбу.

•••

Замазаць рот каму — прымусіць маўчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́нта1, ме́тка, мэта, мянта́, мянця́ ’мянташка’ (Зн. Мікуц.; ДАБМ, к. 264; Смулкова, Słown.; пруж., Выг. дыс., Сл. ПЗБ), ’мешалка’ (Сл. ПЗБ), ’балбатун, брыдотны’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. meñtė, mentė̃, menčia ’лапатка, якой капаюць бульбу, мяшаюць (раствор) і інш.’, mentẽlė ’мянташка’ (Атрэмбскі, Gr., 2, 48; Урбуціс, Baltistica, 5, 65; Лекс. балт., 39–40; Грынавяцкене, LKK, 16, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 37). Сюды ж метава́ць ’вастрыць касу’ (Бір. дыс.), хойн. мянтава́ць (Мат. Гом.), мента́ць ’тс’ (ТС).

Ме́нта2 ’мята вадзяная, Mentha aquatica L.’ (маг., Кіс.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. mięta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трапна, метка, па-снайперску □ без промаху, не прамахнуўшыся, не ў брыво, а ў вока, у сук

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

знак, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.

Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.). Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі). Грашовы з. (крэдытны білет). З. паштовай аплаты (марка).

2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.

Знакі ўвагі.

Нядобры з.

Маўчанне — з. згоды.

3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.

Падаць з. галавой.

Пад знакам чаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.

Пад знакам барацьбы за міжнародную бяспеку.

У знак чаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.

У знак памяці.

У знак пратэсту.

|| прым. зна́кавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́лік ’вешка, калок’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ’метка-дошчачка з надпісам, каму адведзен участак для апрацоўкі’ (Сцяшк. Сл.), паліп ’тс’ (Шат.). З польск. palik ’тс’, якое ад раі ’паля’ (Брукнер, 391). Параўн. паля.

Палі́к ’наплечнікі (вытканыя або вышытыя) у кашулі’ (Гарэц., Некр., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), палікі ’тс’ (Некр., Касп., Тарнацкі, Studia), палікі ’гестка’ (Жд. 2), паліп ’гестка’ (Сл. ПЗБ), палікі ’вышытыя часткі кашулі, кофты’ (Мат. АС, бых.), паліп ’частка тканіны, якая ўстаўляецца пад пахай кашулі’ (Касп.), палики ’тс’ (Шн. 3.), паліп ’пройма’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. полика ’наплечнікі кашулі, наплечныя ўпрыгожанні на кашулі’, укр. полак ’тс’. Няясна. Спроба этымалогіі Праабражэнскага (2, 83) — ад эпалет (гл.) — зусім непрымальная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)