тра́піць, -плю, -піш, -піць; зак.
1. Пацэліць у што-н., метка кінуўшы, стрэліўшы. Т. у цэль.
2. Увайсці, пранікнуць куды-н., знайсці тое, што шукаў. Кароткім шляхам т. туды, дзе чакалі.
3. Апынуцца ў якіх-н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных). Т. у непрыемнае становішча.
4. Аказацца дзе-н. у патрэбны момант, апынуцца дзе-н. Т. на вяселле.
5. Знянацку наступіць на што-н., уступіць у што-н. Т. нагой у лужыну.
6. Папасці, надарыцца. Яму трапіла ў рукі цікавая кніга.
◊
Трапіць на кручок каму, чый, да каго (разм.) — даць сябе падмануць, ашукаць, папасціся ў чым-н.
Трапіць на язык каму (разм.) — стаць прадметам гутаркі, абгавораў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)