Дры́гаць ’дрыгаць’ (БРС). Параўн. рус. дры́гать, укр. дри́гати, польск. drgać, drygać, славен. dŕgati. Сюды ж і формы тыпу рус. дыял. дро́гать ’трасці, топаць нагамі і г. д.’ Зыходным з’яўляецца прасл. форма *drъgati (), якая адпавядае літ. drugỹsліхаманка’. Група слоў *drъgati () звязана з *drъzǎti ’дрыжаць’, *drъžь ’дрыготка’. Гл. Трубачоў, Эт. сл, 5, 137–138, 144–145; Фасмер, 1, 544, 540–541.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыжа́ць, дрыжэць. Рус. дрожа́ть, укр. дрижа́ти, дріжа́ти, чэш. držeti, польск. drżeć. Прасл. *drъzǎti ’дрыжаць’ звязваецца этымалагічна з літ. drugỹsліхаманка’, лат. drudzis. Параўн. Фасмер, 1, 540; Трубачоў, Эт. сл., 5, 138–144; Бернекер, 1, 231; Слаўскі, 1, 175. Бел. форма дрыжа́ць, укр. дрижа́ти тлумачацца спецыфічным фанетычным развіццём (прасл. *‑rъ‑ не пад націскам пераходзіць у бел. і ўкр. мовах у *‑ry‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пратрэ́сці сов., в разн. знач. протрясти́;

за даро́гу мяне́ до́бра ~слабезл. за доро́гу меня́ основа́тельно протрясло́;

цэ́лы ме́сяц ~сла яго́ ліхама́нка — це́лый ме́сяц протрясла́ его́ лихора́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малочніца1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (віц., Кіс.). Да малако (гл.). Параўн. таксама малочнік4. Мена роду магла адбыцца пад уплывам лац. назвы Euphorbia (ж. р.).

Малочніца2 ’мастыт’ (навагр., Нар. сл.), ’захворванне слізістай абалонкі рота ў немаўлят’ (ТСБМ), рус. сіб., каўказск. молочница ’мастыт’, арханг. ’малочныя зубы ў дзяцей’, польск. mlecznicaліхаманка стрававальных шляхоў’. Да малако (гл.), малочны. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111 і ламаві́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыф ‘тыф, народныя назвы «брушняк», «гарачка»’ (ТСБМ, Аніч., Вопыт), cif ‘тс’ (Брасл. сл.), ціф ‘тс’ (Мова Сен.), тіф, тіх ‘тс’ (Арх. Вяр.), тіф ‘тс’ (Вруб.), ціх ‘тс’ (Некр. і Байк.), ты́фус ‘тс’ (Гарэц., Некр. і Байк.) тэ́фус ‘тс’ (Патру ты́тус (Зайка Кос.). Ад адаптаванага нямецкай мовай Typhus ‘тс’ медыцынскага тэрміна лац. typhus ‘гарачка, ліхаманка’, грэч. τῦφος ‘дым, чад’, ‘здранцвеласць’ (Фасмер, 4, 63; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 576; Арол, 4, 75); відаць, праз польск. tyfus ‘тыф’. У большасці славянскіх моў пры запазычанні магло адсякацца лац. ‑us як намінатыўны паказчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Асце́рбаць, остэ́рбаты ’выжыць, акрыяць’ (Клім.). Укр. остербати, остербнути ’тс’, рус. стербнуть (стар.) ’цвярдзець, чарсцвець, церпнуць’, устрабляти, устрабити (царк.) ’лячыць’, польск. postrobić ’узмацніць’, дыял. ostróbkaліхаманка’, чэш. ustrabiť se ’асвяжыцца’, ст.-чэш. ostrabiti ’ўзмацніць’, славац. strabiť sa ’лячыць’ і інш. Ст.-рус. усторобитися ’выздаравець’, устрабити(ся) ’вылечыцца’, устрабие, устраба ’вылячэнне’, устробитися ’выздаравець’; ст.-слав. устрабити ’вылечыць’. Ці не ў выніку кантамінацыі з гэтым словам в.-луж. strowy ’здаровы’? Слова лічаць праславянскім (*storb‑/*stьrъ‑), роднасным з і.-е. *ster‑; параўн. грэч. στέρφος ’цвёрдая скура’, літ. tar̃pti ’ўзмацняцца, выздараўліваць’ (думка Махэка, Recherches, 39, параўн. Фрэнкель, 1063), магчыма, ням. sterben (Траўтман, 284) і інш. Гл. Фасмер, 3, 756.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́гнік1 ’хвароба скуры, высыпка на твары (ад прастуды)’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., КЭС, Жд., 1, Шн., 1, Арх. ГУ; нараўл., Інстр. II, Сцяшк., Мат. Гом., Шатал.). Рус. о́гник, дыял. во́гнік, укр. во́гник ’тс’, польск. ognik ’чырвоны прышчычак, запаленне’, чэш. oheň ’тс’, серб.-харв. ógnjica ’хвароба’, балг., макед. о́гница ’гарачка, ліхаманка’. Да агонь (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546). Чэкман (SFPS, 13, 118 і наст.) звязвае таксама з *gniti, *gnojь, *ogniti ’быць у ліхаманкавым стане’. Аб сувязі з агнём гл. таксама Сержп., Пр., 199.

Во́гнік2 ’сушаніца лясная, змеявік’ (Гарэц.). Да вогнік1, таму што парашком з лісця і кветак расліны прысыпаюць мокнучы лішай (Гарэнні, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́ўты прям., перен. жёлтый;

~тая фа́рба — жёлтая кра́ска;

~тая прэ́са — жёлтая пре́сса;

~тая вада́мед. жёлтая вода́;

~тая ліхама́нка — жёлтая лихора́дка;

~тая ра́са — жёлтая ра́са;

ж. біле́т — жёлтый биле́т;

ж. дом — жёлтый дом;

~тая пля́маанат. жёлтое пятно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́сці, трасу́, трасе́ш, трасе́; трасём, трасяце́, трасу́ць; трос, трэ́сла; трасі́; трэ́сены; незак.

1. каго-што. Тузаць, хістаць штуршкамі.

Т. яблыню.

2. безас. Падкідваць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

На калдобінах воз трэсла.

3. чым. Часта махаць, ківаць чым-н.

Т. галавой.

4. што. Перамешваючы, рыхтаваць што-н.

Т. трасянку.

5. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.).

Ліхаманка трасе.

Хворага трэсла ад высокай тэмпературы (безас.).

7. перан., каго. Непакоіць, пазбаўляць пакою, турбаваць.

8. што. Узмахваючы чым-н., ачышчаць ад чаго-н., выбіваць.

Т. дыван.

Т. кудзелю.

|| зак. вы́трасці, -су, -сеш, -се; -сі; -сены (да 8 знач.).

|| аднакр. трасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. трасе́нне, -я, н. (да 1 і 8 знач.) і трасяні́на, -ы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм.

1. Хвароба, пры якой у хворага бывае высокая тэмпература; ліхаманка. Два дні Марынка не выходзіла з кватэры бацькоў — ляжала ў пасцелі, перамагаючы гарачку і трызненне ў паўсне. Хадкевіч.

2. перан.; чаго або якая. Моцнае ўзрушэнне, захапленне, азарт. Гарачка нажывы. Карцёжная гарачка. □ Усіх [вяскоўцаў] ахапіла гарачка будаўніцтва, і кожны лез са скуры, каб зрабіць дах большы і лепшы. Шамякін. // Спешка ў якой‑н. рабоце. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае, Бо хмара сіваю градою Ужо звісла нізка над зямлёю. Колас.

•••

Белая гарачка — захворванне, якое ўзнікае ў выніку алкагалізму і суправаджаецца трызненнем і галюцынацыямі.

Пароць гарачку гл. пароць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)