ліхама́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай.

Трэсціся як у ліхаманцы.

2. перан. Узбуджаны, трывожны стан, празмерна паспешлівая дзейнасць.

Біржавая л.

3. разм. Трасца (малярыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхама́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ліхама́нка
Р. ліхама́нкі
Д. ліхама́нцы
В. ліхама́нку
Т. ліхама́нкай
ліхама́нкаю
М. ліхама́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліхама́нка ж., прям., перен. лихора́дка;

жо́ўтая л. — жёлтая лихора́дка;

бало́тная л. — боло́тная лихора́дка;

крапі́ўная л. — крапи́вная лихора́дка;

сянна́я л. — сенна́я лихора́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліхама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай. Прастудная ліхаманка.

2. Разм. Малярыя, трасца. — Прыходзіла цётка Рамэ, — сказаў Хоці. — Яна гаварыла, што ў цябе ліхаманка і табе трэба хіна... Арабей.

3. перан. Узбуджаны, трывожны стан; празмерна паспешлівая, гарачкавая дзейнасць. Біржавая ліхаманка. □ Ніхто нічога не ведаў,.. і кардон калаціла ліхаманка трывогі і жаху. Караткевіч.

•••

Балотная ліхаманка — тое, што і малярыя.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Крапіўная ліхаманка (уст.) — тое, што і крапіўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхама́нка ’хваравіты стан з гарачкай і дрыготкай’, ’малярыя, трасца’, ’гарачкавая дзейнасць’ (Гарэц., Касп., ТСБМ, Растарг.; паўд.-усх., КЭС), укр. харк. лихома́нка, рус. лихома́нка ’тс’, ’ліхадзейка’, ’хлус’, ’благі чалавек’, ’пракуда’. Бел. слова прымыкае да рус. моўнага арэалу, у якім гэта лексема з’яўляецца табуістычнай назвай ад лихоманка ’круцелька, ашуканка’, лихома́нить ’прыносіць зло, бяду’, рус. лихоман, кур. ’д’ябал’, усх. ’махляр’, паўн.-дзв. ’вар’ят’, ст.-рус. лихоманъ ’тс’, укр. палес. лихо́ма ’бяда, цяжкае становішча’, лихоманкаліхаманка’, польск. lichman ’мот’. Прасл. lixomanъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 93). Да lixo > лі́ха і maniti > мані́ць (гл.) (Зяленін, Табу, 2, 77; Фасмер, 2, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку-ліхама́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ку-ліхама́нка
Р. ку-ліхама́нкі
Д. ку-ліхама́нцы
В. ку-ліхама́нку
Т. ку-ліхама́нкай
ку-ліхама́нкаю
М. ку-ліхама́нцы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трасу́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).

Ліхаманка, дрыжыкі ад хвалявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крапі́ўны крапи́вный;

~ная ліхама́нка — крапи́вная лихора́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гара́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).

1. Ліхаманка.

2. перан. Моцнае ўзбуджэнне, азарт, захапленне або спешка ў якой-н. рабоце.

Біржавая г.

|| прым. гара́чкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крапіва́, -ы́, ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці.

Нарваць крапівы.

|| прым. крапі́ўны, -ая, -ае.

Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)