пра́віць¹, пра́ўлю, пра́віш, пра́віць; незак., кім-чым.

1. Кіраваць, маючы ўладу.

П. дзяржавай.

2. Накіроўваць чый-н. рух.

П. коньмі, яхтай.

3. Адпраўляць, праводзіць якое-н. дзеянне.

П. малебен.

|| наз. праўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. (звычайна з адмоўем «не»).

Разм. Змагчы кіраваць кім‑, чым‑н. Не ўкіраваць коньмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

1. Быць царом (царыцай); кіраваць царствам (у 1 знач.).

2. перан. Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх-н. адносінах.

3. перан. Напаўняць сабой; дамінаваць.

Вакол царствавала цішыня.

|| наз. ца́рстваванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кіраўні́чы ’асоба, якая кіруе работай ці грамадой’ (КЭС, лаг.). Гл. кіраваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёга, -і, ж.

1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, у якім распрацавана асобая сістэма прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.

Займацца ёгай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́датьII несов. (заведовать) зага́дваць; (наблюдать) нагляда́ць (за чым); (руководить) кірава́ць; (распоряжаться) распараджа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кірава́цца ’паступаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Нас., Гарэц.). Гл. кіраваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць. // што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.

2. перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў. В. Вольскі.

[Ад фр. dirigir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электратра́ктар, ‑а, м.

Трактар з электрычным рухавіком. [Лаўрэн Карпавіч:] — Той жа Юрка будзе сядзець за пультам і кіраваць трыма, чатырма электратрактарамі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля.

Р. аўтамабіля.

Паветраны р. (у лятальнага апарата). Сядзець, стаяць за рулём.

Стаяць каля руля (таксама перан.: кіраваць; кніжн.).

|| прым. рулявы́, -а́я, -о́е.

Рулявое кола.

Рулявое кіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)