Скіркава́ць ‘адзывацца скірканнем — пра птушак глухароў’ (Сцяшк.), скірканне ‘крык глухароў’ (Інстр. 2). Гукаперайманне. Параўн. укр. ки́ркати ‘рэзка, пранізліва крычаць, крыкнуць (аб курыцы)’, выкл. кирр! ‘аб пранізлівым крыку спалоханай курыцы’. Параўн. кіркаць (гл.), якое суадносіцца з літ. kir̃kti ‘крычаць (аб гусях)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́шчарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Засмяяцца, паказаўшы зубы. — Проша пана да нашага будана, — вышчарыўся насустрач Міхасю Ціток. — Што бог паслаў. Б. Стральцоў. // Узлаваўшыся, паказаць, выскаліць зубы; злосна крыкнуць на каго‑н. Хведар вышчарыўся на жонку. — Калі нічога не ведаеш, дык сама маўчы... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск. дыял. tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.
Назваць па імені, крыкнуць што‑н. каму‑н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой світання. Можа, аклікнуць шчасце сваё мне, Сваё каханне? Танк. Недалёка ад лесу адзін з падарожнікаў, што ішоў ззаду і паглядаў на сонца, раптам аклікнуў таварыша. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Крыкнуць, павысіць голас на каго‑н., каб прымусіць зрабіць што‑н. Праз адчыненыя дзверы заляцела аднойчы ў клас нейкая маленькая птушынка.. Дзеці кінуліся лавіць яе. Лабановіч прыкрыкнуў і спыніў іх. Колас. [Надзя] ведала, калі лепш памаўчаць, калі лепш прыкрыкнуць на хлопцаў і добра палаяць іх. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закрича́ть сов.
1. закрыча́ць, однокр. кры́кнуць; (завопить — ещё) залямантава́ць; (заорать — ещё) разг. загарлапа́ніць; (заверещать — ещё) заверашча́ць;
2. (начать звать) загука́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).
2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усле́д
1. нареч. вслед, сле́дом;
ісці́ ўслед — идти́ вслед (сле́дом);
2. нареч. вдого́нку;
кры́кнуць у. — кри́кнуть вдого́нку;
3. предлог с дат. вслед;
глядзе́ць у. цягніку́ — смотре́ть вслед по́езду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыто́мнасць, ‑і, ж.
1. Страта прытомнасці, выкліканая хваравітым станам або душэўным узрушэннем. У непрытомнасці.. [Антаніна Мікалаеўна] асунулася на зямлю. Шчарбатаў. Паддубны быў у непрытомнасці. М. Ткачоў.
2. Крайняя ступень душэўнага ўзрушэння, пры якой траціцца здольнасць валодаць сабой. Хацелася [Тані] крыкнуць: «Хопіць!» Ды побач маці і Хімка, захлёбваючыся да непрытомнасці, мармыталі свае малітвы. Гроднеў. Іліко і Вано стаялі ў кутку, напалоханыя да непрытомнасці. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)