Ла́ты1 ’адзежа’ (Федар. 2) у выніку пераносу < ’старая адзежына’ (г. зн. ’з латкамі, палатаная’) < ла́та1 (гл.). Тое ж латы ’пасцельныя рэчы: коўдра, падушкі і інш.’ (бяроз., Выг.).

Ла́ты2 ’металічныя даспехі’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл. Мацэнаўэр, LF, 9, 191).

Ла́ты3 ’франтон’ (беш., ДАБМ). У выніку пераносу значэння латы ’жэрдкі’: на гэтай тэрыторыі франтоны робяць з тонкіх бярвенняў (а не з дошак), кладучы іх як сцяну аж да вільчыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызёўка, рызоўка, рыззёўка, рызоўка, рыззявік, рызя́тніца ’посцілка, вытканая з рыззя’ (віл., докш., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’коўдра, вытканая з трапак’ (ушац., віл., валож., віл., ЛА, 4), рызьзёўка ’пасцілка, вытканая са стужак’ (Янк.), рызаві́к ’посцілка, вытканая з тоўстых нітак і рыззя’ (мядз., Нар. словатв.), рыдзёўка ’тс’ (докш., ЛА, 4), рызо́ўка ’посцілка, вытканая з істужак’ (лаг.), ’пасцілка, тканая з рыззя’ (Жд. I), рызявік ’тс’ (глыб., ЛА, 4), рызянка (чэрв., ЛА, 4), рызётніца (в.-дзв. ЛА, 4). Ад ры́за (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ня ’папона, чапрак’ (Нас.), ’вялікая цёплая хустка’ (Шатал.), гунька ’тс’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.), ’самаробная посцілка’ (Сцяшк.), ’посцілка’ (Жд. 2). Рус. гу́ня ’пашарпанае адзенне’, укр. гу́ня ’сярмяга’, балг. гуня ’плашч’, польск. gunia ’верхняе адзенне з грубага сукна і г. д.’ Прасл. *gunʼa, *guna. Лічыцца прасл. запазычаннем з невядомай крыніцы. Агляд версій у Слаўскага, 1, 378–379; параўн. яшчэ Фасмер, 1, 475. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 175–177. Ст.-бел. гунякоўдра’. Булыка (Запазыч., 86) прыводзіць як запазычанне з польск. gunia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяры́на1 ’пухавік; пухавая коўдра’ (ТСБМ, Нас., Ян.; віл. Сл. ПЗБ; Варл., міёр. Нар. словатв.; Сержп.), перы́ны ’тс’ (ТС), перына́ ’тс’ (ашм., Стан.); укр. пери́на ’тс’, рус. пери́на, польск. pierzyna, каш. ṕéřena, ṕeřna, чэш. peřina, славац. perina, серб.-харв. пе̏рина, славен. perína, балг. пери́на. Прасл. *perina, вытворнае ад *pero (гл. пяро), параўн. Фасмер, 3, 241; Махэк₂, 363; БЕР, 5, 173.

Пяры́на2 ’асобнае пяро; ліст цыбулі; плаўнік’ (паст. Сл. ПЗБ; Жд.; астрав. Сл. ПЗБ), перы́на, пэры́на ’тс’ (ТС; лун., Шатал.). Да пяро (гл.) з суфіксам адзінкавасці ‑іна/‑ына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэць, грэю, грэеш, грэе; незак., каго-што і без дап.

1. Перадаваць сваю цеплыню; саграваць. Сонца грэе. Печ добра грэе кватэру. □ Шчыльна прытуліўшыся,.. [хлопчыкі] маглі грэць адзін аднаго. Маўр. // Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду. Кажух добра грэе. □ Хоць вецер змоўк і стала зацішней, не грэе коўдра мне старых касцей. Дубоўка. // перан. Абнадзейваць, паднімаць настрой. Помні.. Слова, што ў любой нягодзе грэла Кожную пакутную душу. Кірэенка. Прабіраючыся па сумётат дахаты, .. [Дзіма] грэе сябе марай аб шчаслівай будучыні. Якімовіч.

2. Рабіць цёплым, гарачым; награваць. Грэць чай. □ У хаце.. Сабастыяніха грэла на камінку ваду. Чорны.

3. Разм. Біць. — У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком. Карпюк.

•••

Грэць рукі — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захіну́цца сов.

1. запахну́ться;

2. запахну́ться; заку́таться, заверну́ться;

з. ў плашч — запахну́ться (заку́таться, заверну́ться) в плащ;

3. (закрыться) задёрнуться;

4. загну́ться, заверну́ться;

у́лася ко́ўдра — загну́лось (заверну́лось) одея́ло;

5. перен. (закрыться тонким покровом) оку́таться, задёрнуться;

вяршы́ня гары́у́лася смуго́й — верши́на горы́ оку́талась (задёрнулась) ды́мкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куса́цца несов.

1. в разн. знач. куса́ться; (кусать друг друга — ещё) гры́зться;

конь куса́ецца — ло́шадь куса́ется;

саба́кі куса́юцца — соба́ки куса́ются (грызу́тся);

до́брая рэч, але цана́ куса́ецца — хоро́шая вещь, но цена́ куса́ется;

2. (раздражать кожу) куса́ться, шерсти́ть;

шарсцяна́я ко́ўдра куса́ецца — шерстяно́е одея́ло куса́ется (шерсти́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́нтух ’вялікі мяшок’ (Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2, Інстр. 3), лантуг ’тс’ (Бяльк.), ланту́х ’аплецены з вяровак дарожны мех для сена каню’ (мядз., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ла́нту́х ’жывот, бруха, пуза’, ’вантробы, унутранасці’, ’частка вантробаў’ (Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Юрч.; слонім., Нар. словатв.), драг. ’вялікі жывот’, глыб., паст., гродз., лельч. ’тоўсты, непаваротлівы, трыбухаты чалавек’, ’гультай’, ’неахайны’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Нар. лекс., КЭС, лаг.), лантушок, лантухі, лынтухі, ланту́шша ’ўнутранасці’ (Нас., Яруш., Юрч., Бяльк.), лях.коўдра, посцілка’ (Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Укр. лантух ’посцілка для ссыпання ў яе збожжа’, ’вялікі мех’, рус. дан., паўд.-рус. ’мешкавіна’, ’мех’, бран., смал. ’страўнік жывёл’. Паралелі заходнеславянскіх моў сведчаць пра тое, што кожнае запазычанне адбывалася самастойна: польск. łantuch ’ануча’ < wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601; Слаўскі, 4, 464), чэш.славац.) lajntuch ’прасціна’ < ням. Leintuch (< Lein ’лён’ і Tuch ’сукно’ (Голуб-Ліер, 279). Рус. лантух, паводле Фасмера (2, 458), паходзіць з ням. Plantuch, Blahentuch (< Plane ’брызент’ ці Blahe ’парусіна’) або, магчыма, з ням. Leintuch ’палатно’. У бел. мове лантух (< ням. Leintuch) першапачаткова азначала ’коўдра, посцілка’. У посцілцы маглі насіць сена, засцілаць салому, на якой спалі, сядзелі на возе, пасля значэнне развіваецца ў напрамку: ’мяшок, у які напіхвалі сена, салому (сяннік)’ > ’мех, вялікі мех’, параўн. ст.-бел. вантухъ (Булыка, Лекс. запазыч., 153) > ’пяхцёр’, параўн. віл., рагач. рапту́х, рэптух (Сл. паўн.-зах.). Пазней шляхам пераносу значэння з’явіліся ’жывот, трыбух; унутранасці’ > ’гультай’. Чартко (Бел. лінгв. зб., 149) бел. лантух ’чалавек, жывёла з тоўстым жыватом’ выводзіць са ст.-бел. вантухъ ’тоўстая посцілка’, якое з с.-в.-ням. Wagen ’воз’, tuoch ’сукно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біць. Рус. бить, укр. би́ти, ст.-рус., ст.-слав. бити, польск. bić, чэш. bíti, балг. би́я, серб.-харв. би̏ти і г. д. Прасл. biti bii̯ǫ. Корань дыфтангічны *bhei̯‑. Параўн. грэч. φιτρός ’ствол дрэва, кол, калода’, ст.-в.-ням. bīhal ’сякера’ (ням. Beil), ірл. benim (*bnināmi) рэжу, б’ю і г. д.’ Бернекер, 117; Траўтман, 33; Фасмер, 1, 169; Слаўскі, 1, 31. Махэк₂ (54–55) рэканструюе biti bьjǫ. Ад слав. biti ўтворана шмат розных вытворных: bi‑dlo (параўн. бел. бі́ла ’спінка ложка; язык у звоне і г. д.’, бі́ліцы ’набіліцы’), bi‑čь ’біч’, bi‑tva ’бітва’; асабліва многа форм ад *bi‑t‑ (біта́; бітка ’падбітае яйцо; снапы, раскладзеныя на таку для малацьбы; ахапак сухога лёну; вялікая суконная хустка’ < ’бітая хустка’; біту́ккоўдра, палавік’; біту́н ’задзірысты чалавек’ і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лоску́т м.

1. абрэ́зак, -зка м.; (только о коже) акра́вак, род. акра́ўка м.; (клочок) шмато́к, -тка́ м.; (кожаный) скура́т, -та́ м.; (часть поверхности земли) ла́пік, -ка м., ла́піна, -ны ж.;

одея́ло из лоскуто́в ко́ўдра з абрэ́зкаў;

лоску́т земли́ ла́пік зямлі́;

2. собир. абрэ́зкі, -зкаў мн.;

прода́жа лоскута́ про́даж абрэ́зкаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)