вы́печы сов.

1. вы́печь, испе́чь;

2. (хорошо испечь) вы́печь, пропе́чь;

3. вы́жарить, прожа́рить;

до́бра в. са́ла — хороше́нько вы́жарить (прожа́рить) са́ло;

4. вы́жечь;

в. кляймо́ — вы́жечь клеймо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.

Калекцыя марак.

2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.

Фабрычная м.

3. Гатунак, тып вырабу, тавару.

М. машыны.

М. віна.

4. Грашовая адзінка ў Германіі і Фінляндыі да 2002 года.

Трымаць (вытрымліваць) марку — падтрымліваць сваю рэпутацыю.

|| памянш. ма́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ма́рачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Марачнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знак, меціна, кляймо / у жывёл: таўро; залыска (разм.); сімвал, эмблема (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэг ’імгненна, хутка’ (Сцяшк. МГ), гл. жыг. Рус. дыял. арл. жёг ’мучэнне’, алан., урал. ’прайдзісвет’, калуж., кур. ’круцель’, чэш. žeh ’гарачыня, спёка, цеплыня’, ’крэмацыя’, ’гарачыня’, славен. žéga ’гарачыня; наганяй’, серб.-харв. же̏г ’трут’, балг. дыял. жег, жега ’гарачыня’, ’жыгала’, макед. жегкляймо’, жега ’гарачыня’. Ст.-слав. жега, жегъ ’гарачыня’. Параўн. жыг, жыга і іх іншаслав. адпаведнікі. Прыслоўе з бязафікснага наз., утворанага, як і жыг, ад дзеяслова жэгаць, жыгаць (< жегата) шляхам усячэння афіксальнай часткі. Значэнне жэгаць ’бліскаць’ дало сему хуткасці, якая стала асноўнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рка ’значок аплаты паштовых і інш. збораў’, ’кляймо прадпрыемства на тавары’, ’гатунак, тып тавару, вырабу’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. мовы, у якой з новав.-ням. Marke ’адзнака, знак’ < с.-в.-ням. marc ’тс’, спачатку ў сярэдневякоўі ’пагранічны знак, абазначэнне граніц’ < merken ’адзначаць’ (Фасмер, 2, 574). Ст.-бел. марковати ’тс’, аднак са ст.-польск. markować, якое таксама з с.-н.-ням. merken ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Чартко, Пыт. мовазнаўства і метад., 122). Сюды ж маркаваць ’намячаць радкі для пасеву’ (зэльв., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ньба ж.

1. позо́р м., бесче́стье ср.;

2. (природный недостаток) поро́к м.;

конь з ~баю — ло́шадь с поро́ком;

кляймо́ ~бы — клеймо́ позо́ра;

дава́ць ~бу — находи́ть поро́к; признава́ть него́дным;

змыць ~бу — смыть позо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пяча́ць ’уласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус. печать, польск. pieczęć, чэш. pečeť, славац. pečať, в.-луж. pječat, серб.-харв. пѐчат, славен. pečát, балг. печа́т, макед. печат, ст.-слав. печать. Прасл. *pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼedi ’пячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пятно́ ’пляма на адзенні’ (ЛА, 3; баран., Сл. ПЗБ), ’радзімка, знак на целе, сіняк’ (віл., воран., Сл. ПЗБ), сюды ж пе́тня (piétnia) ’чырвоная плямка на скуры’ (Варл.), пяцьмо́ ’пляма на адзенні’ (Ян.), пятня́к ’тс’ (лях., Сл. ПЗБ), пя́тнашка ’сіняк’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пятло́ ’ружовае месца на шчацэ’ (ЛА, 3); укр. пʼятно́, петьмо́ ’пляма, знак’, рус. пятно́ ’тс’, польск. piętno, piątno ’таўро, пячатка, кляймо’, балг. петно́, пьекно́ ’пляма; карычневая плямка на скуры ад старасці’. Прасл. *pętьno ’след, знак’ (спачатку ў мове паляўнічых), што ад *pęta (гл. пята́) (Фасмер, 3, 425; БЕР, 5, 203). Паводле Банькоўскага (2, 543–544), толькі ўсходнеславянскае, у іншых мовах — запазычанне з усходнеславянскіх, пра спецыфічнае паходжанне слова, на яго думку, сведчыць рус. гнаться по пятам ’ісці па следу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Матэрыял, які прышываецца, прымацоўваецца з ўнутранага боку адзення або якога‑н. вырабу. Шаўковая падкладка. Футравая падкладка. □ Павел сядзеў на нізкім табурэціку і, схіліўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкі на падкладцы капелюша. Шамякін. Пасля.. Гарасім паказаў мне сшыты лямец — падкладку і падсядзёлак. Якімовіч.

2. Прадмет, які падкладаецца пад што‑н. Падкладкі пад ножкі стала. □ Парадны бок [будынка] — аднапавярховы, з чатырохкалонным порцікам. Калоны — з цэльных ствалоў дрэў, якія стаяць на каменных падкладках. «Помнікі».

3. перан. Скрытая, але сапраўдная прычына якіх‑н. дзеянняў, з’яў. Наўрад ці мелі .. [бандыты] ў сваіх душах што ад ідэі, хоць мерыліся падкладаць пад свае крывавыя справы ідэйную падкладку. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)