Прыкала́чваць (прыкала́чываць) ’запраўляць мукой для густаты’ (полац., Нар. сл.), прыколоці́ць ’тс’ (ТС), пры́калатка ’мачанка’ (Жд., Сл. ПЗБ), прыколо́та ’суп з бульбы, падкалочаны мукой’ (кам., Жыв. НС; ТС). Да калаці́ць (гл.). З гэтай семантыкай, відаць, уласна беларускае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́кшына (ту́кшъна) ‘кухталь’ (кліч., Жыв. сл.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tuksẽnimas ‘стук’, tuksénti, tuksnóti ‘стукаць, тукаць’, ‘біцца’. Параўн. аналагічна рус. дыял. тукма́чить ‘біць, калаціць’, тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Праабражэнскі (Труды, 1, 15) супастаўляе з ту́кать (гл. тук3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праць ’мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно)’ (ТСБМ, Нас., Некр., Янк. 1, Юрч., Бес., Мік., Шн. 2, Янк. Мат.), пра́ці, пра́ты ’тс’ (Сл. ПЗБ), пра́ті ’тс’ (Сл. Брэс.), ’біць, лупцаваць’ (Юрч., Нікан.), ст.-бел. прати ’тс’. Рус. прать ’мыць, калаціць бялізну, укр. пра́ти ’мыць, калаціць’, ст.-рус. пьрати, перу ’мыць бялізну’, польск. prać ’мыць бялізну’, в.-луж. prać, н.-луж. praś, палаб. perět, чэш. práti, славац. prať, серб.-харв. пра̏ти, славен. práti ’біць, калаціць, мыць’, балг. пера́ ’тс’, макед. пере ’тс’. Прасл. *pьrati, першаснае значэнне ’біць, лупцаваць’. Роднасныя: літ. pẽrti, periù ’біць, сячы лазневым венікам’, лат. pḕrt ’біць венікам у лазні’, арм. harkanem ’б’ю’ (Фасмер, 3, 355; Траўтман, 215, 468). Значэнне ’таўчы, таптаць’ у якасці зыходнага прымаюць Младэнаў, 418; Бязлай, 3, 104; Сной₂, 559 (< і.-е. per‑ ’таўчы’), што зусім верагодна, улічыўшы архаічны палескі спосаб прання, пры якім бялізну топчуць нагамі, параўн. літ. spìrti ’таптаць нагамі’, што, паводле Фасмера (3, 355), роднаснае *perti, гл. перці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздзо́гаць ’разбіць’ (Нас.), раздзо́ганный ’выпадкова разбіты’ (Нас.). Ад раз- і дзо́гаць ’стукаць, стукаць нагамі’, ’біць, калаціць’ (Нас.). Сюды ж укр. дьо́гнути ’штурхнуць, кальнуць’, чэш. дыял. džignút ’кальнуць’, літ. díegti ’калоць’. Да праславянскага *dьgnǫti (ЭССЯ, 5, 205); адносна семантыкі параўн. джгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулу́за ‘дуля, фіга’: тулузу табе, а не яблыка (бых., Мушынскі, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад талызаць ‘тузаць, біць’ (гл.), змененае ў гаворках з дысімілятыўным аканнем у выніку своеасаблівай “гармоніі галосных гукаў” (Крывіцкі, Дыялекталогія, 182), параўн. і рус. дыял. тулу́зить ‘біць, калаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пересыпа́ниеI (к пересыпа́тьII) перасыпа́нне, -ння ср.;

пересыпа́ние из пусто́го в поро́жнее погов. зялёны мак калаці́ць; бо́бу ў гаро́се шука́ць; з вадо́ю бі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дзяжа́ ’дзяжа’. Параўн. рус. дежа́, укр. діжа́, польск. dzieża, чэш. díž, серб.-харв. díža, славен. déža. Прасл. *deža (< *děz‑i̯ā). Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, daigs ’цеста’, літ. diežtiкалаціць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 5, 23–24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць1 ’біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́ль ’гамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́тикалаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны дэрыват; рэгіянальнае ўтварэнне ад калантырыць ’выклікаць сварку; сварыцца’. Рус. колотырить ’сварыцца, выклікаць сварку, рабіць, гаварыць што-н. насуперак’. Да семантыкі дзеяслова параўн. рус. дыял. колотник ’задзіра, буян і інш.’, колотня ’спрэчка, сварка’, колотиться ’біцца’, укр. колотиться ’сварыцца’, усе да колотить, гл. калаціць. Аб словаўтварэнні параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скало́ціны ‘маслянка’ (Касп., Шатал., Сцяшк. Сл., Варл., Жд. 2, Нар. сл., Нар. словатв.), скало́ціна, скало́твіны (Нас.), скало́цьвіна (Бяльк.), скало́цвіны (ЛА, 4), скалаця́нка, скало́ціна, скало́цьвіна (Мат. Маг.), скало́чыны (Жд. 2), скало́чанка (Жд. 2, Жыв. сл.), скалаця́нка (Гарэц.) ‘тс’. Да скалаціць < калаціць з рознымі суфіксамі. Параўн. аднакаранёвыя ўкр. сколо́тина, часцей мн. л., рус. дыял. сколо́тина, вы́колотки ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)