*Паласаза́р, полосозир ’сузор’е Плеяды’ (ТС). Відаць, з Валасажар ’тс’, якое было збліжана і кантамінавана з паласа і зорка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штры́фель, ‑фля, м.

Адварот на грудной частцы верхняга адзення. На штрыфлі.. [Макаравага] пінжака гарэла Залатая Зорка Героя. Сабаленка. [Вераніка] паправіла на штрыфлі Славінага пінжака значок «Юны варашылаўскі стралок». Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубе́ж, -бяжа́, мн. -бяжы́, -бяжо́ў, м.

1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

Вадзяны р.

Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

Абаронны р.

Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан.: прыступіць да вырашэння новых задач).

|| прым. рубе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зні́чка ’падаючая зорка’ (ТСБМ), ’блукаючы агонь; асоба, што з’яўляецца ненадоўга’ (Нас.). Памянш. назоўнік з суф. ‑к‑а ад зніч (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хутка паднімаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. Падаваць знак рухам павек.

М. сябру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Свяціцца слабым, няроўным святлом.

Зорка мігае.

4. перан. Хутка праносіцца перад вачамі, мільгаць.

Мігаюць машыны.

|| аднакр. мігну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. міга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звышгіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. (звычайна ў ролі прыдатка). Пра што‑н. незвычайна вялікага памеру, вялікай магутнасці і пад. Самазвал-звышгігант.

2. Зорка незвычайна вялікіх памераў і нязначнай шчыльнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Звязда́зорка’ (назва рэспубліканскай газеты) з рус. звезда < прасл. gvězda, роднаснага літ. žvaigzdẽзорка’, ст.-прус. svãigstan ’ззянне, святло, бляск’. Іншыя этымалогіі і літ-py гл. Фасмер, 2, 85–86; Шанскі, 2, З, 76. Параўн. святло, кветка. Рус. слова звезда выкарыстоўвалася як назва рэвалюцыйнай газеты. Гэта назва прынята была для мінскай газеты, якая (1917–1924 гг.) выдавалася на рус. мове, а з 1924 г. на бел. мове, прычым назва была захавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метэо́р ’распаленае цела касмічнага паходжання, якое хутка рухаецца ў зямной атмасферы’ (ТСБМ), мецео́р ’падаючая зорка’ (Інстр. I). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 90), запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Успамін. У яе раскіданых думках найбольш было згадак пра брата. Мележ. Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прынясла... Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зара́, зо́ры ’яркая афарбоўка гарызонта пры ўсходзе і заходзе сонца’, ’зорка’. Рус. заря, зори ’афарбоўка гарызонта’, дыял. пенз., кур. утренняя, вечерняя заря ’планета Венера’, укр. зорязорка’, ’афарбоўка гарызонта’, польск. zorza, уст. zarza, н.-луж. zoŕa, в.-луж. zerja ’афарбоўка гарызонта’, палаб. zöri, ’тс’, чэш. zora ’зара’, záře, zář ’святло’, славац. zora ’афарбоўка гарызонта’, славен. zárja, zórja ’тс’, серб.-харв. зо̀ра ’тс’, балг. заря, зора̀, за̀ра ’тс’, макед. зора. Ст.-слав. зарꙗ ’святло, ззянне’. Ст.-рус. заря, зара ’святло, зара’ (XI ст.). Таго ж і.-е. кораня, што зрок, зрэнка (гл.): *gʼher‑ ’ззяць, блішчаць’. Прасла zora, zara (адкуль з суфіксам ‑j‑a: zarja > рус. заря і інш.) мае роднасныя: літ. žarijà ’гарачае вуголле’, ст.-прус. sari ’жар’, літ. žarà ’зара’, англ. gray ’шары’. Пра семантычнае адрозненне зоря, заря гл. Якабсон, Writings, 2, 628; Фасмер, 2, 81; Шанскі, 2, З, 61; Траўтман, 336; Покарны, 1, 441–442; БЕР, 1, 654–655; Скок, 3, 660; Махэк₂, 710. У зах.-рус. адбылася семантычная дыферэнцыяцыя ’зорка’ і ’афарбоўка неба’, прычым першае значэнне замацавалася за лексемай бел. зорка (гл.), укр. зірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)