изгла́живать несов.

1. згла́джваць; (стирать) сціра́ць;

изгла́живать из па́мяти згла́джваць (сціра́ць) з па́мяці;

2. (уничтожать) знішча́ць; сціра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нівелі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

1. Спец. Вызначыць (вызначаць) вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой‑н. пэўнай вышыні. Нівеліраваць мясцовасць.

2. перан. Знішчыць (знішчаць), згладзіць (згладжваць) розніцу паміж кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перашарсці́ць ’знішчыць, прамарнатравіць’ (Нас., Юрч.), перашаравацьзнішчаць, растрачваць, перавесці’ (Юрч. СНЛ). Да пера (гл.) і тшарсціць, семантыка якога відочная з тлумачэння ў Насовіча — ’перанасіць па адной шарсцінцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plądrować ’рабаваць, знішчаць’, што з ням. plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарыння́, ‑і, ж.

Паразітны грыб, што выклікае хваробу злакавых раслін, пры якой у каласах жыта, пшаніцы, ячменю замест зерня ўтвараюцца чорныя ражкі. [Санька] знайшоў на паласе нейкі чорны пылок і сказаў, што гэта расце спарыння, вялікі шкоднік збажыны, што яе трэба знішчаць. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасаранчы́ць ’прамарнатравіць’ (Нас.). Да пера- (гл.) і саранчыць ’раскідаць, растрачваць, знішчаць, нібы саранча’ < саранча, якое з цюрк. sarynča ’саранча’, што ^зыходзіць да sary(y) ’жоўты’, saryea ’жаўтаваты’ (Фасмер, 3, 560).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переводи́тьIII несов.

1. (истреблять) разг. пераво́дзіць, зво́дзіць; вынішча́ць; знішча́ць; выво́дзіць;

2. (попусту тратить) разг. пераво́дзіць, дарэ́мна тра́ціць, марнава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Манта́шыць ’рваць тузаючы’ (Сцяцк.), мантошыць ’ганяць, біць, знішчаць’ (ТС). Да мяць (гл.) — прасл. męti, якое ў польск. мове атрымала дадатковыя суфіксы ‑t‑os‑, параўн. miętosić, miętusić ’мяць, ціснуць’, з якіх былі запазычаны бел. лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапа́ташыць (парэпатошыць) ’знішчыць, павыдаваць’ (ТС). Да пера- (гл.) і латошыцьзнішчаць, руйнаваць’ (тамсама), якое можна параўнаць з мар. patos ’моцны дух у выглядзе дракона’. Няясна. Магчыма, генетычна звязана са ст.-грэч. πάνος ’пакуты, гора, паражэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)