Пачці́вы, пацці́вы ’паважаны, шаноўны’, ’значны’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Грыг., Нас., Касп.). З польск. poczciwy, poćciwy ’тс’. Да po‑ і čьti‑/čet‑/čit‑ (гл. чэсць, чыта́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
немалы́, ‑ая, ‑ое.
1. Даволі вялікі, значны па велічыні, памерах, колькасці. Немалыя грошы. □ Немалую дарогу прайшлі мы Па чужой і па роднай зямлі. Колас. — Колькі сёння атрымана патронаў? — запытаўся камандуючы. І хоць начальнік тыла назваў немалую лічбу, камандуючы быў незадаволены. Мележ. // Даволі працяглы (пра тэрмін, час і пад.). Чатыры гады — немалы час. Чарнышэвіч.
2. Значны па сіле, інтэнсіўнасці, глыбіні праяўлення. Немалая радасць. □ Рух узняўся за лесам І лязгат, і гром немалы. Куляшоў.
3. Які мае даволі вялікае значэнне, аўтарытэт у грамадстве; значны, важны. Сярэдні чыноўнік губернскіх канцылярый або немалы чын на чыгунцы заўсёды будаваў сабе пад старасць такі дом. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жны, -ая, -ае.
1. Які мае вялікае значэнне, значны.
Важная справа.
Важная галіна народной гаспадаркі.
2. Высокі па пасадзе, становішчы (разм.).
В. начальнік.
Важная персона.
3. Велічны, паважны, фанабэрысты.
В. выгляд.
Важна (прысл.) трымаць сябе.
|| наз. ва́жнасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магу́тны, -ая, -ае.
1. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні).
М. ўдар.
М. ўраган.
2. Які мае вялікую магутнасць (у 2 знач.).
М. рухавік.
3. Тоўсты, масіўны (пласт, слой).
М. пласт гліны.
4. 3 вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі.
Магутная краіна.
|| наз. магу́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шматзна́чны¹, -ая, -ае.
1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго-, што-н.
Шматзначная падзея.
2. Які робіць намёк на што-н. важнае, пра многае гаворыць.
Ш. позірк.
Шматзначна (прысл.) усміхацца.
3. Які мае многа значэнняў.
Шматзначнае слова.
|| наз. шматзна́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сур’ёзны ’паважны, грунтоўны, змястоўны, значны; задумлівы, заклапочаны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’строгі, важны, упэўнены ў сабе’ (Ласт.), ’суровы’ (ТС), ’злы, куслівы’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сурʼёз ’паважнасць, строгасць’ (ТСБМ). Адаптаванае запазычанне праз рус. серьёзный ’паважны, значны, строгі’ з франц. sérieux (ж. р. sérieuse), звязанага з лац. sērius ’важкі’ (ЕСУМ, 5, 220; Чарных, 2, 158; Фасмер, 3, 612). Змены ў пачатку слова, як і ў размоўным рус. сурьёзный, тлумачацца ўплывам блізкага па значэнню суровы, гл. (Маліноўскі, PF, 3, 752).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прапо́йца, ‑ы, м.
Разм. Чалавек, які спіўся; п’яніца. Апроч свае работы на пасадзе памочніка пісара, Хрыпач пісаў розныя прашэнні, скаргі, што складала значны прыбытак у бюджэце валаснога прапойцы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чна, прысл.
1. Прысл. да значны (у 1, 2 знач.).
2. (пры выш. ст.). У большай ступені, меры; многа. Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Важкі 1 ’цяжкі’ (КЭС). Да вага.
Важкі 2 ’значны, важны’. Калька з рус. весомый (Крукоўскі, Уплыў, 121).
Важкі 3 ’густы’ (Мат. Гом.). Адно са значэнняў, якое развілося на падставе важкі ’цяжкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.
Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)