ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.

1. Адзінка вымярэння.

М. даўжыні.

М. вагі.

2. Велічыня, ступень чаго-н.

3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.

Прыняць рашучыя меры.

Меры сацыяльнай асцярогі.

Знаць меру — праяўляць умеранасць у чым-н.

У меру

1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.

У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.

Па меры чаго, прыназ. з Р у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.

Па меры сіл.

Па меры магчымасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́блізу, прысл. і прыназ.

Тое, што і паблізу. Мы тут поблізу паходзім, калі што якое — дамо знаць. Колас. Сяліба была глухая і стаяла яна поблізу рэштак велізарнага лесу. Чорны. На вакзальнай плошчы, у трамваі, поблізу мяне сеў чалавек. Скрыган. Поблізу яго [дзядзькі], прывязаны да плоту, стаяў нязграбны галавасты конь. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назна́йніцу ’навыварат’ (смарг., Шатал.; свісл., Сцяшк. Сл.), таксама назнинок, назнинку ’тс’ (Нас.), параўн. рус. найзнинку ’тс’. З на+*ізнаніцу, апошняе з на́ніц ’навыварат’ (гл.), у выніку дээтымалагізацыі збліжана са знаць ’ведаць’, параўн. знийніца ’выварат, левы бок матэрыі’ (Сцяшк. Сл.); аналагічна на‑знанок, параўн. знинок, знинка ’тс’, гл. Фасмер, 3, 123. Параўн. найліхоўніцу (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наве́даць ’зайсці, адведаць’ (ТСБМ, Сцяшк.), наве́дываць ’адведваць’, наве́дчык ’наведвальнік’ (Бяльк.). Рус. дыял. наведать, укр. наві́дати, польск. nawiedzić, nawiedzać, ц.-слав. навѣждати да *vědatiзнаць, ведаць’, гістарычна звязанага з *viděti ’бачыць’, што часам знаходзіць адлюстраванне і ў збліжэнні сучасных форм, параўн. навіды ’наведванне парадзіхі’ (віц., Падлужны, вусн. паведамл.), рус. дыял. на́веды ’зачын, зачацце’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́ня, ‑і, м.

1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць. Купала.

2. Абл. Кнігаўка. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абменьвацца час ад часу воклічамі, словамі, гукамі, даючы знаць пра сябе; пераклікацца. Гулі ў цемры сірэны санітарных аўтамабіляў, патрулі перагукваліся, вецер разносіў па вуліцах пах дыму. Мікуліч. Недзе перагукваліся дзявочыя галасы. Крапіва. / Пра птушак, жывёл. Над вёскай павісла цішыня, толькі на далёкім жытнім палетку перагукваліся перапёлкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы. Сабаленка. Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе. Пестрак. Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Ад націскання зрабіць умяціну на чым‑н. Праціснуць каробку. □ Па снезе знаць ад іх чорныя кругі — вёдры праціснулі снег да зямлі. Пташнікаў.

2. Праштурхнуць, прасунуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж чым‑н. Праціснуць руку ў шчыліну. □ Максім праціснуў праз краты твар і, махаючы рукою, назваў сваё прозвішча. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

служы́лы, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. У Рускай дзяржаве 15–17 стст. — які знаходзіўся на службе (пераважна ваеннай). Служылыя людзі. □ Тут у [Тураве] асядалі майстры, рамеснікі, гандляры, ваенная знаць княства і розны служылы народ. «Маладосць».

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу. Служылая арыстакратыя. □ Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віху́ра, ‑ы, ж.

1. Разм. Бура, завея, завіруха. Не ціхне бура, стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!.. Чарот. Дарожкі і сцежкі занесла віхура, Не знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. Купала. / у перан. ужыв. Гэй, вольная песня, імкніся, ляці ты На крыллях маланак, віхураў агністых. Танк.

2. Паэт. Імклівы віхравы рух. Скрыпач закончыў «Крыжачка». І ў лагерным прылеску Шуміць віхура гапака, Гучыць «Малдаванэску». Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)