Тое, што і паблізу. Мы тут поблізу паходзім, калі што якое — дамо знаць.Колас.Сяліба была глухая і стаяла яна поблізу рэштак велізарнага лесу.Чорны.На вакзальнай плошчы, у трамваі, поблізу мяне сеў чалавек.Скрыган.Поблізу яго [дзядзькі], прывязаны да плоту, стаяў нязграбны галавасты конь.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)