забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі. Колас. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.

2. кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок. Якімовіч. // перан. Абыходзіцца з кім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спорт ‘фізічныя і разумовыя практыкаванні, спаборніцтвы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. спорт або польск. sport. З англ. sport, дзе першапачаткова значыла ‘забава, пацеха’, а з XVII ст. спаборніцтва’. Узнікла праз аферэзу з disport ‘забаўляцца, гуляць’, запазычанага з ст.-франц. desporter (< porter ‘насіць’, параўн. імпарт, экспарт, порт). Гл. Глухак, 572; Сной₂, 738; ЕСУМ, 5, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паце́ха, ‑і, ДМ ‑цесе, ж.

1. Забава, забаўка, весялосць. Бубніць тут човен, ходзіць рэха — Такая хлопцу з ім пацеха! Колас. Саўка стаў задуменным, шкада яму было егера, які прызначаўся для пацехі панам. Гурскі. // Якое‑н. смешнае здарэнне. Гаспадар глядзеў з вясёлай цікаўнасцю.., быццам хацеў сказаць: «Пачакайце, зараз будзе такая пацеха!» Маўр.

2. у знач. вык. Смешна, цікава. — Ой, пацеха! — перабіў .. [дзядзьку] са смехам Пятрусь. — Наскочыў, Цімох? Брыль. Гэта ж хто? Ну вось пацеха!.. Ну няўжо спявае рэха? Шушкевіч.

•••

З ласкі на пацеху гл. ласка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вечарні́кі ’вячоркі’ (навагр., З нар. сл.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік (< ‑ikъ) (ад прыметніка вячэрн‑і (< večerьn‑ь)). Першапачатковае Nomen agentis семантычна стала абазначаць Nomen abstractum і м. р. мн. л. (у дадзеным выпадку звычайна femininum або pluralia tantum; параўн. вечарніца, вячоркі). Такая змена роду абумоўлена, відаць, тым, што словаўтваральная аснова вечар‑ м. р.; тое ж і ў іншых слав. гаворках; параўн. польск. wieczorynekзабава ўвечары’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагэ́цнуць ’пераскочыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і гэцнуць < гэцаць, якое з польск. heca ’пацеха, забава’, ’забаўляльнае прадстаўленне, першасны цырк’, у XVII–XVIII стст. heco! — вокрык у час палявання на зайцоў, што ўзыходзяць да ням. (баварска-аўстрыйск.) Hetz ’жарт, шумная весялосць’, звязанага з Hetze ’цкаванне; натоўп, зграя (сабак); жвавасць; жарт’. Менавіта ў час цкавання як паляўнічай забавы загадвалася сабаку “перагэцнуць”, напрыклад, праз палку (Слаўскі, 1, 413; ЕСУМ, 1, 502–503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паце́ха ж.

1. поте́ха, заба́ва;

2. в знач. сказ. поте́ха, умо́ра;

ну і п.! — ну и умо́ра!;

вось п.! — вот поте́ха!;

з ла́скі на ~ху — здо́рово живёшь; ни за что́ ни про что́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паце́ха, поте́ха, уце́хазабава, задавальненне, смех, весялосць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС; бяроз., Шатал.), паце́шыць ’парадаваць’, ’падгадаваць, выкарміць вепрука’ (Юрч., Касп., Ян.; дзятл., Сцяшк. Сл.), пацяшэ́нне ’суцяшэнне’ (Нас.). Укр. поті́ха, рус. поте́ха, уте́ха ’радасць’, польск. pociecha, uciecha, чэш. techa, útecha, славац. techa, ütecha, славен. utȇha, серб.-харв. у̏тјеха, у̏ћеха, макед., балг. утеха, ст.-слав. оутѣха ’суцяшэнне’, ’заахвочванне, перакананне, угаворванне’. Прасл. ‑těxa (якое ад těšiti < і.-е. tois‑ī‑tei), роднаснае з прыметнікам tixъ > ці́хі (гл.). (Фасмер, 4, 54; Махэк₂, 642). Гл. таксама це́шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уце́ха, ‑і, ДМ уцесе, ж.

1. Радасць, забава. Уцехі лепшай не згадаць малому: Кусалі яблыкі на дзве шчакі, Тапталі залацістую салому, Гарохавыя лушчылі стручкі. Гаўрусёў. // Задавальненне. Абудзіўшыся ўранку ад штуршка, Васіль убачыў над сабою Яўхіма Карча, які, мусіць, вяртаўся з начной уцехі. Мележ. [Усцін Тарасавіч:] Не таіся, было, што ты балюча крыўдзіў жанчын, браў ад іх толькі кароткія ўцехі. Марціновіч. // Той, хто (або тое, што) з’яўляецца крыніцай, прадметам задавальнення, радасці. Гэта, у школу праводзячы сына, Ад глыбінь усяго пачуцця Шэпча маці ўцесе адзінай: — Мір табе, дарагое дзіця! Глебка. — Сад быў яго [Захарыя] уцехай, крыніцай ягоных радасцей, месцам адпачынку. Самуйлёнак.

2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне. [Жанчына:] — Толькі ў працы і знаходзіш уцеху. Шамякін. Вышамірскаму асталася адна ўцеха — успаміны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смех ‘праяўленне весялосці, радасці і пад.’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тс’ і ‘жарт, забава’ (Яўс.), смеў (сьмеў) ‘тс’, мн. л. сме́вы: смевы ды перасьмеўкі (Ласт.). Параўн. укр. сміх, рус. смех, польск. śmiech, в.-луж., н.-луж. směch, чэш. smích, славац. smiech, серб.-харв. сми̏јех, славен. smẹ̑h, балг. смях, макед. смев, ст.-слав. смѣхъ. Прасл. *směchъ утворана з дапамогай суф. ‑chъ ад *smьjati sę ‘смяяцца’; гл. Слаўскі, SP, 1, 70; узыходзіць да і.-е. *smoi̯sos ‘тс’ (Фасмер, 3, 684 з літ-рай; Сной₁, 584; Борысь, 617). Формы з в (ў) у выніку фанетычных змен. Гл. смяяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увеселе́ние ср.

1. (действие) весяле́нне, -ння ср.; забаўля́нне, -ння ср., пацяша́нне, -ння ср.;

2. (развлечение) заба́ва, -вы ж.; (потеха) паце́ха, -хі ж.; (игра) гульня́, -ні ж.; (зрелище) відо́вішча, -шча ср.; (прогулка) пагуля́нка, -кі ж.;

ма́ссовые увеселе́ния ма́савыя заба́вы (паце́хі, гу́льні, відо́вішчы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)