Маляўнічы ’прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака’ (ТСБМ). Паланізм. Параўн. польск. malowniczy ’які годны таго, каб быць перанесеным на палатно, прыемны для погляду, прыгожы, цудоўны’, ’жывы, каляровы, вобразны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяссме́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вечна жыве: неўміручы. Народ бяссмертны.

2. Выс. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; незабыўны. Бяссмертны подзвіг. □ Ён [Ленін] — жывы, ён — бяссмертны, ён — вечны. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавале́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавалера, належыць яму. Кавалерскі такт. □ [Падлоўчы] успамінаў тады свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абайні́чы ’непаседлівае дзіця’ (Інстр. III). Магчыма, да бой (як рус. разбойничий). Што датычыць мадэлі словаўтварэння назоўнікаў, параўн. ляснічы, паляўнічы і г. д. Параўн. таксама рус. калін. бойныйжывы, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дагэ́туль, прысл.

1. Да гэтага часу. На нетрах і балотах, якімі .. не праходзіў дагэтуль жывы чалавек, Валенцюкевіч павёў атрад на поўнач. Брыль.

2. Разм. Да гэтага месца. Дайсці дагэтуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расто́ў ’востраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́йжывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шва́гер, ‑гра, м.

Брат жонкі або муж сястры ці швагеркі. Застаўся ў тыле — дзейны і жывы — Юхімаў швагер і аднавясковец. Астапенка. Ніну паставілі зменшчыцай да сваяка — швагра Васіля Вяляўскага. Кухараў.

[Ням. Schwager.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвента́р, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.

Спартыўны і.

Сельскагаспадарчы і.

2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.

Скласці і.

3. -у́. Прылады вытворчасці.

Сельскагаспадарчы і.

4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.

Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ствары́ць, ствару́, ство́рыш, ство́рыць; ство́раны; зак.

1. каго-што. Зрабіць існуючым.

С. касмічныя караблі.

С. хімічную прамысловасць.

2. што. Сфарміраваць, арганізаваць.

С. фірму.

С. пры інстытуце падрыхтоўчыя курсы.

3. што. Забяспечыць што-н., зрабіць магчымым што-н.

С. умовы для нармальнай работы.

4. Напісаць, скласці; намаляваць моўнымі сродкамі.

С. добры падручнік.

С. жывы вобраз народа.

|| незак. ствара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. стварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адушаўлёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адушавіць.

2. у знач. прым. Які належыць да свету жывых істот; жывы. // Які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што азначаюць назвы жывых істот. Адушаўлёны назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)