Ґіле́ць ’свавольнічаць, гарэзаваць, дурэць’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gyliúoti ’шалець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачмурэ́ць (БРС, Бяльк., Яўс.), ашмурэць (Юрч.), ачмуры́ць ’адурачыць’ (Касп.), ачмураць (БРС). Ад чмурэцьдурэць, чадзець’, чмуры́ць ’дурыць’. Гл. чмур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твэ́рыцьдурэць, гарэзнічаць’ (капыл., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тварыць ’вытвараць’ (гл. тварыць1) пад уплывам чвэ́рыць ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мадрава́ць, драг. модро̂ва́тэдурэць, сваволіць, забаўляцца’ (Нар. лекс.). Укр. мудрова́ти ’мудрыць, мудрагеліць’, польск. mądrować і г. д. Да мудрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вытвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Вырабляць, тварыць, вычвараць. [Раман:] — Здзекаваўся [князь] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Колас. // Свавольнічаць, дурэць. [Васіль:] — Амелька, кінь ты жарты свае вытвараць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуры́цца, дуруся, дурышся, дурыцца; незак.

Разм. Дурэць, сваволіць; блазнаваць. — Не дурыся, шалапут, то дам капейку на цукеркі. Гартны. Пакінь дурыцца, Андрэй, — стаў строгім Пятро. — Не люблю такіх фокусаў. Шахавец. // Жартуючы, прыкідвацца. [Праменны:] Ты сапраўды пішаш гэту камедыю ці толькі дурышся? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перабязу́ліцца ’надурэцца, насваволіцца’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бязу́ліцца, бязу́ліць ’гарэзаваць, дурэць, дурыцца, непрыстойна паводзіць сябе’, бязу́льны ’шалапутны’, бязу́ля ’гарэзлівы’, гл. бязула.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дури́ть несов., разг.

1. дуры́ць; (делать глупости) рабі́ць глу́пства; (упрямиться) нараві́цца;

2. (шалить) дуры́цца, дурэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колобро́дить несов., разг.

1. (возиться) валту́зіцца;

2. (проказничать) дурэ́ць, блазнава́ць;

3. (бесцельно блуждать) блука́ць, валачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Разм. Пачаць моцна дурэць. [Шура:] — Ой, раздурэўся нешта дзядзька! Нябось скажу цётцы. Крапіва. Галоўкі ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці: раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)