каса́ч 1, ‑а, м.
Травяністая шматгадовая расліна сямейства касачовых з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру. У Акілініным агародчыку прабіваліся ўжо чырвоныя стрэлы півоняў і вострыя, як кінжалы, лісты касачоў. Вітка.
каса́ч 2, ‑а, м.
Цецярук-самец, які ў адрозненне ад самкі мае ў хвасце доўгае выгнутае пер’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Папо́нка гунька для нашэння травы’ (Шат.), ’хустка’ (Мат. Гом.), попонка ’гунька’ (ТС), попона ’гунька’ (Сл. Брэс.), папайя ’доўгае неахайнае адзенне’ (З нар. сл.). Рус. попона ’гунька’, укр. попо́ня ’тс’. Звязана з апона, пяць < і, апінаць (гл. Фасмер, 3, 327).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асня́к, аснік ’асіннік’ (Бір. дыс., Інстр. III). Гэтыя зборныя назвы, як і прыметнік асовы ’асінавы’, утвораны ад *osa ’асіна’ (параўн. дуб — дубняк і г. д.); такія формы, магчыма, сведчаць пра доўгае захаванне ў беларускіх гаворках бяссуфікснай формы *аса (гл. асіна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
літа́нне, ‑я, н.
1. Малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб заступніцтве. Ксёндз стаяў над пасцеллю хворай, гатовы да літанняў, да малітвы. Сабаленка.
2. перан. Разм. Доўгае манатоннае пералічванне чаго‑н. — Каб вам здароўечка ўсюды служыла, каб вашы ручкі-ножкі... — пачаў літанне Архіп. Пестрак. // Галашэнне. У той, дзень на станцыі было многа плачу, слёз, жаночых літанняў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазоліць ’націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой’, ’нядбала або паволі працаваць’, ’трымаць, не выпускаючы з рук’, мазоліцца ’забаўляцца з кім-небудзь або чым-небудзь’, ’паволі і нядбайна рабіць’ (Нас., ТСБМ). Да мазоль (гл.). Параўн. таксама мазголіць. Сюды ж мазалява́ны ’набыты працай, намаганнямі’, мазоленне ’доўгае трыманне ў руках’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манто ’жаночае (футравае) паліто свабоднага пакрою’ (ТСБМ). Позняе запазычанне з польск. manto ці з рус. манто ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якія з франц. manteau (Фасмер, 2, 570). Роднаснымі да іх з’яўляюцца паўд.-рус. ма́нта ’малдаўскае адзенне з доўгім каўняром, які накідваецца на галаву ў дождж’, укр. бук. манта́ва ’доўгае суконнае паліто на ваце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Старадаўняй колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка. А вораг тут, ля гарадской сцяны, І чуцен звон ягоны: звіняць страмёны, Мячы і дзіды звоняць. Сіпакоў. Варта, разумеючы, што справы дрэнь, ашчацінілася дзідамі. Караткевіч. // перан. Пра што‑н. вострае і доўгае. Там, дзе зайшло сонца, далёка за полем у небе тырчала вострая і доўгая чорная дзіда ад касцёла. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ахво́сце 1 (БРС), рус. охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен. hvost ’тс’, балг. опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.
Ахво́сце 2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус. ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сута́на ’верхняе адзенне каталіцкага святара’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Цых.). З польск. sutan(n)a ’тс’, запазычанага ў канцы XV ст. з італ. sotanna ’спадніца, ніжняе адзенне’ ад sotto ’пад’, магчыма, праз франц. soutane ’раса’, першапачаткова ’доўгае адзенне з вузкімі рукавамі’, на якое зверху апраналі іншае (Брукнер, 527; Длугаш-Курчабова, 477). Ст.-бел. сутана ’тс’ (1686 г.) з польск. sutana ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр. бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск. bunda, чэш. bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг. bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)