До́ўгае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. До́ўгае
Р. До́ўгага
Д. До́ўгаму
В. До́ўгае
Т. До́ўгім
М. До́ўгім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДО́ЎГАЕ,

гідралагічны заказнік на тэр. Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Створаны як азёрны заказнік для аховы азёр і прылеглых прыродных комплексаў у 1979. Пл. 3,3 тыс. га (1997). Размешчаны на ПнУ Свянцянскіх град. Уключае Доўгае возера, воз. Псуя (бас. р. Зах. Дзвіна) і прылеглую частку вадазборнай плошчы. Лясы (у асноўным елка з дамешкам бярозы і асіны) пераважна ў паўд.-ўсх. ч. Трапляюцца хвойнікі, у лагчынах — шэраалешнікі. Лясістасць 15%, па берагах — 25%. У далінах рэк невял. лугі. У фітапланктоне воз. Доўгае выяўлена рэдкая водарасць асцыляторыя чырванаватая.

т. 6, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЎГАЕ,

вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Случ. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 166 км ад Мінска. 1851 ж., 595 двароў (1997). ПМК-79, акц. прадпрыемства «Доўгае». Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква, малітоўны хрысціян евангельскай веры. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 6, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Доўгае (воз., бас. Астроўніцы) 7/135

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Доўгае (воз., бас. Зехі) 4/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Доўгае (воз., бас. Нешчарды) 4/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Доўгае (воз., бас. Эсы) 4/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Доўгае (в., Віцебская вобл.) 1/215

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Доўгае (в., Магілёўская вобл.) 1/216

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЎГАЕ,

вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Даўжанка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 29 км на ПнУ ад г. Клічаў, 66 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Мілае. 515 ж., 196 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)