шко́льнік, ‑а, м.

Вучань пачатковай ці сярэдняй школы. Школьнікі, а з імі і меншыя хлопцы паскідалі шапкі і, адзін перад адным, як гусі, загаманілі: «Дзень добры! Дзень добры!..» Брыль. Паглядзіце, як свежымі ранкамі, Калі ўмытыя ліпы расой, Нашы школьнікі з поўнымі ранцамі Прабягаюць вясёлай гурмой. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́сціся і расплы́цца, -плыву́ся, -плыве́шся, -плыве́цца; -плывёмся, -плывяце́ся, -плыву́цца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паплысці ў розныя бакі.

Гусі расплыліся па возеры.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся пад уздзеяннем вільгаці, вады.

Літары расплыліся, нічога нельга разабраць.

3. перан. Страціць выразнасць ліній, абрысаў.

У цемрадзі расплыліся абрысы гор.

4. перан. Распаўнець, страціць стройнасць фігуры (разм.).

Р. на старасці гадоў.

5. З’явіцца на твары (пра ўсмешку).

На твары расплылася лагодная ўсмешка.

|| незак. расплыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кудзе́ліцца, ‑ліцца; незак.

Разм. Станавіцца падобным на кудзелю. Праходзіў ваяўнічы настрой пана Зыгмунта. Абвісалі і кудзеліліся вусы, нязграбнымі рабіліся рудыя халяўкі. Лынькоў. На месяц наплываюць доўгія белыя палосы, Іх нешта валачэ з захаду на ўвесь край неба. Над хатай яны кудзеляцца, расплываюцца, як белыя гусі на віры. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзява́нікі ’ежа з начынкай: парасяты, гусі, булкі’ (докш., Янук.), ’бульба (адвараная ў лушпінах)’ (рэч., Мат. Гом.). Ад надзяваць ’фаршыраваць’, параўн. іншаславянскія паралелі: польск. nadzianka ’ежа з начынкай’, чэш. nadivanina, nadivka ’тс’, балг. наденица ’дамашняя каўбаса, надзецца’; ’бульба, адвараная ў лушпінах’ атрымала назву хутчэй за ўсё ад надзяваць ’апранаць’, г. зн. ’адзетая бульба’, параўн. бульба у мундзірах ’тс’ у адрозненне ад бульбы, якую вараць без лушпін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

1. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей). Назаўтра раніцай хлопчык прачнуўся ад шуму: на дварэ моцна гагаталі гусі, спалохана кудахталі куры. Ваданосаў.

2. Разм. Моцна, нястрымана смяяцца; рагатаць. — Эй, вы, слухайце! — крыкнуў Янка Тукала, зварачаючыся да сяброў і стараючыся іх перакрычаць. — Што вы гагочаце? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устрапяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і страпянуцца. Дзяўчынка ўстрапянулася, як птушанё, і з надзеяй ускінула твар угару. Чорны. Злева раптам прагучэлі два разложыстыя гарматныя стрэлы, узляцела малінавая ракета. Туравец адразу ўстрапянуўся: пачалося! Мележ. Устрапянуліся Гусі белыя, Пер’е скінулі на вадзе. Трус. Апошнія мае словы прагналі як папрок. Аксана ўстрапянулася ўся, загаварыла горача, вельмі хвалюючыся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́льскі: польскі грыб ’падгрыб, Xerocomus badius’ (навагр., слонім., Расл. св.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з рускай, параўн. рус. по́льский, польско́й ’палявы, стэпавы’, ’дзікі’: польские гуси ’дзікія гусі’; н.-луж. pólski, славен. poljski, серб.-харв. по̀љски ’палявы’, балг. по́лски ’тс’: полски пазач ’палявы стораж’. Семантыка ’грыб, які расце на адкрытых месцах’, звычайна — палявы грыб (ТС, паст., Жыв. сл.), палёвік (Жыв. сл.), палявы баравік/польскі баравік (Расл. св.), навуковыя назвы — махавік (казляк) руды, зайцаў грыб (Сяржаніна, Грыбы, 18). Ад поле (гл.), параўн. рус. земляземский.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм.

1. што. Скаламуціць. Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі, Скалацілі в[а]ду ціхага Дунаю. Багдановіч. — Ой, гусі в[а]ду скалацілі ў рэчцы... — Дзявочы голас чуецца здалёк. Барадулін. Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалаціў і сам не паляцеў. (Снег). З нар.

2. каго-што. Моцна пабіць, збіць. [Ляснік мядзведзя] Скалаціў, змалаціў, Вытаўк, аддубасіў, Пад зарокам адпусціў, Каб да пчол не лазіў. Калачынскі. // Пабіць, знішчыць. То скалоціць град дазвання, То пажар, то недарод... Так і мучацца звычайна, Б’юцца рыбай з года ў год. Броўка.

3. перан.; каго-што. Стварыць, сабраць, арганізаваць. Мы тут брыгадку з маладняка скалоцім, — прыкладам пераканаем... Шынклер. [Ваўчок:] — Хіба не я скалаціў калектыў, вядомы на ўсю рэспубліку? Хадкевіч. Андрэй пабыў ужо ў Пярэжыры, недалёкай вёсцы, сустрэўся там са сваім аднадумцам Андрэем Крывашчокім, які таксама скалаціў невялікую групу, звязаную з мінскімі падпольшчыкамі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)