яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос. Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Латру́га, латружына ’абібок, гультай’ (Яруш., Нас., Бяльк., ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; навагр., КЭС; карэліц., Марц.), ’нягоднік, ліхадзей’ (навагр., Сл. паўн.-зах.), ’распуснік’ (паўд.-усх., КЭС), ’гультай’ (навагр., Нар. словатв.), латрыгагультай’ (Бяльк.), ’круцель, шэльма’ (усх., КЭС). Утворана ад лотр (гл.), якое ўзыходзіць да с.-в.-ням. loter ’легкадумны’, н.-в.-ням. Lotter(bube)гультай’ (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 523). Гл. таксама лайтруга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п’яню́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. пагард. Тое, што і п’яніца. Прыцягнуўся нарэшце і Паўлюк Гвардыян, старэйшы брат Цімафея Міронавіча Гвардыяна, але — не ў пару яму — зусім нікчэмны, шалапутны мужык — вялікі гультай і п’янюга. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махале́й ’хлус’ (Юрч.), паўд.-усх. махлейгультай’ (КЭС). Рус. смал., пск. махлю́й ’хлус, гультай’. Да махлява́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біндзюга́йлагультай’. Гл. бі́ндус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаталя́йгультай’ (Шат.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэйбус ’тоўсты гультай’ (полац., Нар. лекс.) запазычана з польск. łobus, łobuz ’свавольнік, пракуда, гарэза’, варшаўск. ’гультай, лодар’. Дыфтонг ‑эй‑ выклікаць! экспрэсіяй або пад уплывам падобнай лексемы лайдак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянця́й, лінця́інагультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нячы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Брудны, пакрыты пылам, граззю. — Ну, ну, адвяжыся, гультай... Вунь стрэлкі нячышчаныя, а ён бадзяецца дзе. Лынькоў.

2. Пакрыты лускою, з лушпінамі. Толькі крывілася [дзяўчына], што рыба была нячышчаная, у попеле, без солі ды без хлеба. Маўр. Што варылі? Цяжка было разабраць: бульбу, бручку, буракі — усё нячышчанае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Легкабы́тгультай’ (добр., Мат. Гом.). Складаны назоўнік, утвораны ад прыслоўя лёгка і асновы дзеяслова быць (> бь/г-). Параўн. аналагічна бел. легкадум, ветрагон, рус. перм. легкостай, а таксама блізкае краснадар. легкобытникгультай, дармаед’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)