Ветрыць1 ’сушыць на ветры, праветрываць’ (Нас., Касп., Бяльк.), жыт. ’дзьмуць (аб ветры)’; (перан.) ’круціцца’ (Мат. Гом.); ’выветрываць’ (Яруш.); ’веяць збожжа на ветры’ (Касп., Арх. ГУ; рагач., жыт., Мат. Гом.; докш., карэліц., Янк. Мат., Янк. I, Юрч., Яўс.), палес. ві́трыты, ві́трынне ’ачыстка збожжа на ветры пасля падсейвання яго рэшатам’ (Выг.). Укр. вітрити ’праветрываць’, рус. паўн.-сіб. ветрить ’сушыць на ветры, на марозе, праветрываць’, польск. wietrzyć ’трымаць на свежым паветры’; ’губляць пах, свежасць пад уздзеяннем паветра і цяпла’; ’распадацца, выветрывацца (аб мінералах)’, чэш. větřiti se ’віцца на ветры (аб спадніцы)’, славен. vẹ́triti ’праветрываць’, серб.-харв. ве̏трити, вје̏трити ’праветрываць, выпарвацца (аб газах)’; ’плаваць пад ветразем’; ’хутка махаць крыламі’, макед. ветрее се, ветри се ’праветрываць’; ’выжываць з розуму’, балг. ветрея ’выветрываць, праветрываць’; ’выдыхацца, выветрывацца’; ’махаць (хусткай, флагам)’, ветрея се ’калыхацца ад ветру’. Прасл. дзеяслоў větr‑it‑i, які ўтварыўся пры дапамозе суф. ‑i‑ti (< ‑ě‑ti). Да ве́цер (гл.).

Ветрыць2 ’пазнаваць, вызначаць што-небудзь, прынюхвацца да ветру, чуць нюхам’ (КТС). Укр. ві́трити ’нюхаць паветра (аб сабаку)’, рус. ветрить ’валодаць здольнасцю адшукваць дзічыну нюхам «па ветры»’, польск. wietrzyć ’шукаць, сачыць, чуць нюхам’, чэш. větřiti ’чуць нюхам (аб сабаку, каню)’, славац. vetriť ’тс’, серб.-харв. ве̏трити, вје̏трити ’чуць нюхам пах, які прыносіцца ветрам’. Прасл. větriti (суф. ‑i‑ti < ‑ě‑ti). Да вецер (гл.). Лексема větrъ, ад якой утварыўся дзеяслоў, мела пераноснае значэнне ’пах’, якое сёння мы маем, напр., у чэш. народн. větry ’страўнікавыя газы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няма́ в знач. сказ. нет, не́ту;

н. чаго́ губля́ць — не́чего теря́ть;

ра́ды н. — а) сил нет; сла́ду нет; б) вы́хода нет;

адбо́ю н. — отбо́ю нет;

глядзе́ць н. на што — смотре́ть не́ на что;

н. дзе галаву́ прытулі́ць — не́где (не́куда) го́лову приклони́ть;

н. чаго́ і гавары́ць — не́чего (не сто́ит) и говори́ть;

н. дурны́х! — нет дурако́в!;

і ду́маць н. чаго́ — и ду́мать не́чего;

на н. і су́ду н.посл. на нет и суда́ нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́чва ж.

1. гле́ба, -бы ж.;

2. перен. гле́ба, -бы ж., грунт, род. гру́нту м.; (основание) падста́ва, -вы ж.;

на по́чве (чего) на гле́бе (падста́ве) (чаго);

подгото́вить по́чву (для чего) падрыхтава́ць гле́бу (грунт) (для чаго);

не теря́ть по́чвы под нога́ми не губля́ць гру́нту пад нага́мі;

стоя́ть на твёрдой по́чве стая́ць на цвёрдым гру́нце;

вы́бить по́чву из-под ног вы́біць гле́бу (грунт) з-пад ног;

нащу́пывать (зонди́ровать) по́чву нама́цваць (зандзі́раваць) гле́бу (грунт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чэз, ‑ла; незак.

1. Станавіцца чэзлым (у 1 знач.). У гарачыню, у лета, калі скрозь на падворках у нашай вёсцы жаўцела і перасыхала трава, калі на вуліцы быў гарачы, як прысак, жоўты пясок, калі вяла і скручвалася ў трубку лісце на бэзе, а на полі гінула і чэзла ўсё, у нашай хаце збіраліся кабеты і ішлі на рэчку сыпаць мак, каб быў дождж. Адамчык. Яблыня.. раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся, абамлелі. М. Ткачоў.

2. Губляць здароўе, сілы, знясільвацца. — То што ж мне рабіць з вамі? — пачала ламаць рукі маці. — Сядзець ды глядзець, як вы [дзеці] марнееце ды чэзнеце? — яна заплакала. Сачанка. Прыбітыя горам бацька і маці бачаць, як на вачах чэзне дачка. Кудраўцаў.

3. перан. Станавіцца менш яркім, цямнець; гаснуць. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч. Самуйлёнак. Касцёр то ярчэў, то чэз... Сябры, што разам хадзілі, Змахнуўшы слязу з вачэй, Ядлоўцавы дым вінілі. Кляўко. // Змяншацца, радзець, станавіцца менш выразным; знікаць. Прадвесне пеўня паіць з верхаводкі, сумёт зляжалы ўвачавідкі чэзне. Пысін. Чэзла, адступала нязвыкласць і прыходзілі ўпэўненасць, адчуванне павагі і даверу да складанай і магутнай тэхнікі, што была вакол. Савіцкі. І не дзіва, што чэзне туман, Што, народжаная ўначы, З павароткаю кожнай адходзіць зіма, Пасля студзеня ўладна прыходзіць май, Гучна звонячы ў сонечны шчыт. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трухлі́вы ‘баязлівы’ (Нас., Гарэц.), сюды ж труха́ць, тру́хнуць ‘баяцца, палохацца’ (Рэг. сл. Віц.), трухну́ць ‘спужацца, спалохацца’ (Некр. і Байк., Юрч. Сін.), ст.-бел. трухливость ‘баязлівасць’ (ГСБМ). Параўн. укр. трухлі́ти ‘дранцвець ад жаху’, рус. (с)трухну́ть ‘спалохацца’, польск. truchleć ‘слабець, дранцвець, камянець’, truchliwy ‘спалоханы’, truchły ‘тс’, potruchleć ‘спужацца, збаяцца, заняпасці духам’, каш. trëxlecгубляць надзею, сумнявацца’, н.-луж. tšuchły ‘баязлівы’, tšuchlak ‘тс’, tśuchleć ‘станавіцца змрочным, панурым’, в.-луж. truchty ‘заклапочаны, неспакойны’, ‘баязлівы’, ‘сумны, змрочны’, truchlíc ‘трывожыць’, чэш. truchliti, truchleti, славац. trúchliť ‘смуткаваць, тужыць’, truchlivý ‘сумны, журботны’. Звычайна рэканструююць прасл. *trux‑, *trusl‑ і супастаўляюць з лат. traušâties ‘баяцца’ < і.-е. *ter‑ ‘церці, рэзаць, вярцець’ > ‘крышыць’ > ‘трухлявець’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 227; Каруліс, 2, 423). Махэк₂ (654) мяркуе, што праславянскае слова магло б мець форму *truxlъ, роднасным яму будзе с.-ірл. trúag ‘смутны’. Паводле Куркінай (Этимология–1994–1996, 49), на базе зыходнай формы (гл. трухлы) у заходнеславянскіх мовах замацавалася значэнне ‘баязлівы’, ‘сумны’, гл. таксама Борысь, 643. Адносна рус. трухну́ть яшчэ Даль (1882, 4, 438) ставіць яго ў адзін рад з роднаснымі дзеясловамі тру́сить, тру́шивать ‘баяцца, палохацца’. Фасмер (4, 112) мяркуе, што рус. (с)трухну́ть з’яўляецца новаўтварэннем ад трус ‘баязлівец’, а ўкр. трухлі́ти можа быць запазычаннем з польскай мовы (ЕСУМ, 5, 662). У такім выпадку зах.-слав. *trux‑lъ, *trux‑livъ будзе праславянскім рэгіяналізмам. Для трухну́ць ‘спужацца’ не выключана самастойнае развіццё на аснове трухну́ць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом.), гл. трусіць, трэсці. Параўн. і ст.-бел. почал троухленъ быти дрыжачий (Карскі 2-3, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рна, ма́рня ’бедна жыць, апранацца’ (ваўк., шальч.), гродз. ’дрэнна выглядаць’ (Сл. ПЗБ); ма́рна, ма́рне, ма́рня, марня́ ’дарэмна, бескарысна, упустую’ (ТСБМ, Нас., Касп., Булг., Растарг., Шат., Ян., Янк. 2; КЭС, лаг.; паст., Сл. ПЗБ), ма́рно, ма́рне, ’марна, кепска’ (ТС, Сцяшк. Сл.), калінк. ма́рне ’зусім’ (З нар. сл.), ма́рнасць ’дарэмнасць, бескарыснасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), ма́рны ’дарэмны, бескарысны’ (ТСБМ, Нас.), ’слабы, змарнелы, чэзлы’, ’невялікі па велічыні’, ’нязначны’, ’дрэнны (аб надвор’і)’, ’нешчаслівы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС); марне́ць ’засыхаць, чэзнуць, нудзіцца, гібець, чахнуць, жыць без уцехі, занепадаць’ (ТСБМ, Яруш., Мядзв., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС; КЭС, лаг.); марня́віць ’марнаваць без карысці’, ма́рніцьгубляць дарэмна час, без карысці’ (Нас.), марніцца (БЛ, 10, 17), марнава́ць ’збыткаваць, нішчыць, марнатравіць’, ’мучыць, стамляць’, ’псаваць’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), марнавацца ’гінуць’ (Яруш.). Укр. марно́, ма́рни́й, марнува́ти, марні́ти, ма́рність, рус. пск. марный, пск., смал. марнеть; польск. marnie, marnieć, marność, marny; н.-луж. marnjeś, marny, в.-луж. marność, marny; чэш. marný, marnost, marnivý, ганацк. zmárnit ’страціць’, márné ’слабы’; славац. marný, márnosť, márniť, márnivý, славен. máren ’руплівы, старанны’. Прасл. marьnъ. Бернекер (2, 21), Фасмер (2, 575) і за імі Шустар-Шэўц (12, 888–889) выводзяць гэтую лексему з мара́ (гл.). Махэк₂ (352–353) мяркуе, што ў чэш. mařiti < marьnъ сышліся дзве лексемы: адна ’пазбаўляць жыцця’, роднасная да mříti (mьrěti) — фактытыў да mořiti (прасл. moriti), а другая mařiti ’разбіваць (планы, надзеі), траціць (маёнтак)’, якая роднасная да ст.-в.-ням. marrjan ’перашкаджаць, забараняць’, англ. mar ’псаваць’. Кюнэ (76) бел. лексему марна выводзіць з польск. marny. Бел. марне, марня — з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грунт (род. гру́нту) м.

1. грунт, по́чва ж.;

мя́ккі г. — мя́гкий грунт, мя́гкая по́чва;

глі́ністы г. — гли́нистый грунт, гли́нистая по́чва;

2. жив. грунт, грунто́вка;

клеявы́ г. — клеево́й грунт, клеева́я грунто́вка;

3. разг. подпо́чвенный пласт;

4. перен. (основа) по́чва;

на гру́нце чаго-небудзь — на по́чве чего-л.;

не губля́ць гру́нту пад нага́мі — не теря́ть по́чвы под нога́ми;

стая́ць на цвёрдым гру́нце — стоя́ть на твёрдой по́чве;

вы́біць г. з-пад ног — вы́бить по́чву из-под ног;

нама́цваць (зандзі́раваць) г. — нащу́пывать (зонди́ровать) по́чву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тума́н ‘імгла, імжа; густое непразрыстае паветра’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Арх. Вяр., ТС, Сл. ПЗБ, Вруб.): туман — гэто пара, якая падымаецца з вады (Сержп. Прымхі), ‘тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ); туман слі͡епіць (Сержп. Грам.), тума́нь ж. р. ‘імгла’ (стол., Нар. лекс., Сл. Брэс.), ту́ман: туманом худыты ‘хадзіць без мэты’ (брэсц., Ск. нар. мовы), тумано́к ‘невялікі туман’ (Кліх, Юрч. СНЛ), тума́нішча ‘густы туман’ (Мат. Гом.); тума́н ‘абман, чмута’ (Нас., Некр. і Байк.): tumán ŭ oczy puskáje (Федар. 4), ‘неадукаваны, цёмны чалавек’ (ТС), туман напусціць ‘адурманіць, падмануць’ (ТС). Укр. ту́ман, тума́н ‘імгла’ ‘дурань’, рус. тума́н ‘імгла’, ‘хмара’, польск. tuman ‘воблака пылу’, ‘тупы чалавек’, балг. туман ‘імгла’, ‘пыл’, радоп. дума́н ‘тс’. Запазычана з цюркскіх моў: чагат., казах., кірг., караім., узб. tuman, башк., крым.-тат. томан ‘імгла’, тур. duman ‘дым, туман’, ‘пыл’, якія выводзяцца з цюрк. tum(a) ‘завалакаць, засцілаць, ахутваць’. Крыніцай паўднёвацюркскіх форм з пачатковым д‑[d‑] з’яўляюцца, аднак, індаеўрапейскія мовы: авест. dunman ‘туман’, dvąnman‑ ‘хмарка’, перс. dūdmān ‘дым’, ‘куродым, сажа’ (Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674–675; Арол, 4, 116; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, 4, 141; Жураўлёў, Язык и миф, 830). Сюды ж тумане́ць ‘з’яўляцца (аб тумане)’ (Шат.), тума́ніць ‘падманваць, пускаць пыл у вочы; затуманьваць, чмуціць’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘адурманьваць’ (Шат.), ‘засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым)’, ‘завалакаць (вочы)’, ‘пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць’, ‘блытаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘курыць (самасад)’ (Юрч. СНЛ), ‘піць, баляваць дужа шчыра’ (Вушац. сл.), ‘ілгаць’ (гродз., ЖНС), туманіць вочы (галаву) ‘задурваць, падманваць’ (Юрч. Фраз.), тума́ніццагубляць разважлівасць’ (Нас.), ‘угаворваць’ (свісл., Шатал.), ‘рабіцца няясным ад слёз у вачах’ (ТС), тума́ненне ‘падманванне’ (Юрч. Вытв.), ‘выпрошванне шляхам ліслівасці’, тума́нны ‘ілжывы, ліслівы’, тума́нка ‘ашуканка’, ‘дакучлівая просьбітка’, тума́ншчык ‘хлус’ (Нас.), тума́ннасць ‘густы туман’, ‘вялікая колькасць зорак у адным месцы далёка ад зямлі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цярпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

1. што і без дап. Мужна, стойка пераносіць фізічныя і маральныя пакуты. [Нявіднага] мучыла прага, але ён цярпеў. Колас. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! Танк. Купала сваёй паэзіяй узнімаў настрой у людзей, што цярпелі нягоды ваеннага часу. Рамановіч.

2. што. Перажываць, зносіць, адчуваць (боль, пакуты і пад.). Цярпець здзекі. □ Свой абавязак маткі ціха Выконвае жанчына-парадзіха, Хоць і цярпіць вялізарныя мукі. Крапіва. Кабеты не стрымаліся, заплакалі ды ўслед за Ганнай уголас: — А божачка, ён [Сымон] сапраўды невінаваты, за што ж яму пакуту цярпець? Лынькоў. // ад чаго. Несці страты; атрымліваць пашкоджанні ад чаго‑н.; псавацца. Культурныя расліны нярэдка цярпяць ад недахопу вады. □ Аднак не ўсе пароды аднолькава паддаюцца шкоднаму ўплыву газаў. Ясень, ліпа і елка вельмі моцна цярпяць ад іх, а дуб, таполя або клён больш устойлівыя. Гавеман.

3. каго-што. Мірыцца з наяўнасцю, існаваннем каго‑, чаго‑н.; пагаджацца з кім‑, чым‑н. Мо другім разам, каб на канцэрце былі адны студэнты, дык яго б зусім сагналі са сцэны, але з ветлівасці, з павагі да гасцей .. цярпелі і Блізнюка. Сабаленка. — Далей цярпець такое становішча нельга, — сказаў .. [Анатоль Хацятоўскі]. «ЛіМ». // (звычайна з адмоўем «не»). Не любіць, не выносіць каго‑, чаго‑н. Віка, якая ўвесь час не цярпела інтэнданта за яго страх,.. цяпер свядома кінула яму свой выклік. Вітка. Міхаська страшэнна не цярпеў шчыкоткі. Якімовіч. // (звычайна з адмоўем «не»). Не дапускаць наяўнасці чаго‑н. (пра неадушаўлёныя прадметы). Паэзія не цярпіць празмерна адцягненага ўяўлення аб рэчах. Бярозкін.

4. што. Зносіць, перажываць якія‑н. непрыемнасці, непажаданыя з’явы. Цярпець няўдачу. Цярпець крах. // Зазнаваць змены. Цярпець змены.

•••

Цярпець страту — траціць, губляць што‑н., мець выдаткі, страты.

Цярпець холад і голад — цярпець нястачы, жыць у беднасці і галечы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лік I (род. лі́ку) м.

1. мат., лингв. число́ ср.;

цэ́лы л. — це́лое число́;

дро́бавы л. — дро́бное число́;

цо́тны л. — чётное число́;

найме́ншы л. — имено́ванное число́;

кра́тны л. — кра́тное число́;

рацыяна́льны л. — рациона́льное число́;

пастая́нны л. — постоя́нное число́;

невядо́мы л. — неизве́стное число́;

про́сты л. — просто́е число́;

тэ́орыя лі́каў — тео́рия чи́сел;

адзіно́чны л. — еди́нственное число́;

мно́жны л. — мно́жественное число́;

па́рны л. — дво́йственное число́;

2. (количество) число́ ср.;

з іх лі́ку — из их числа́;

у тым лі́ку — в том числе́;

3. (результат игры, выражаемый в числах) счёт;

футбо́льнае спабо́рніцтва ско́нчылася з лі́кам 2:1 — футбо́льное состяза́ние око́нчилось со счётом 2:1;

4. (действие) счёт;

без лі́ку — без счёту, без числа́;

лі́ку няма́ — счёту нет;

губля́ць л. — теря́ть счёт;

ро́ўны л. — ро́вный счёт;

у л. — (чаго) в счёт (чего);

размачы́ць л.спорт., разг. размочи́ть счёт

лік II (род. лі́ку) м., церк. лик

лік III (род. лі́ка) м., мор. лик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)