шу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

Ш. за дзверы.

Ш. у ложак.

2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

Ш. у адхон.

Ш. пад лёд.

3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

Шуснула чарада птушак.

4. 3 сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

Ш. памыйную ваду ў баразну.

Шуснуў дождж.

5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

Шуснула галінка.

6. што. З сілай высыпаць.

Ш. лапату пяску на агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вецвійкагалінка’ (КТС, І. Гурскі). Дэмінутыўнае новаўтварэнне ад вецце (гл.); ‑в‑ з’явілася ў выніку распадабнення ‑ц‑, відавочна, пад уплывам рус. ветвь; параўн. бел. вецціка ’галінкі’ (Нас.), таксама смал. зборн. ветвейко ’вецце, галіны дрэў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ублы́тацца сов.

1. впу́таться, запу́таться;

у валасы́ ўблы́талася галі́нка — в во́лосы впу́талась (запу́талась) ве́точка;

у. ў дрот — запу́таться в про́волоке;

2. перен. впу́таться, вмеша́ться, ввяза́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лазі́на, ‑ы і лазіна́, ы́, ж.

Сцябло або галінка лазовага куста. З гушчару вылез стары гадоў сямідзесяці, узброены адным сцізорыкам ды зрэзанай лазінай. Шамякін. // Абл. Лазовы куст. Варановіч сеў на травяністую броўку пад разгалістай лазінай, апусціўся за ім і Шалюта. Дуброўскі. // Лазовы дубец. Наганяць каня лазінай. Пугаўё з лазіны. □ [Ціток] згамтаў .. [паддзёўку] у камяк, перавязаў кручанай лазіной і панёс. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сучо́к1 ’маленькі сук’ (Сцяшк.), ’тонкая галінка’ (ЛА, 1), ’дзірка ў дошцы, з якой выпаў сучок’ (Сержп. Прымхі). Да сук1, гл.

Сучо́к2 ’скрутак на крутой нітцы’ (ТС), ’вузлік’ (Сл. Брэс.). Да сук2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветачок, ветак ’маладзік’ (гродз., вілен., Нас.). Дэмінутыў ад ве́тах (гл.), які прыводзіць да семантычных зрухаў: ’месяц на зыходзе’ → ’маладзік’. Народная этымалогія памылкова звязвае гэта слова з веткагалінка’; тое ж і ў Нас., які ўзводзіць яго да вѣтвъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўр ’лаўр высакародны. Laurus nobilis’, ’вянок з лісця гэтага дрэва (ці куста) або галінка як сімвал перамогі, узнагароды’ (ТСБМ). Укр. лавр, лавір, лаврина, рус. лавр, польск. laur. З лац. laurus (Міклашыч, 161; Бернекер, 1, 695; Фасмер, 2, 445).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́растак ’маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала, флянс; сцябло расліны’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.). Дэрыват ад парасці < расці (гл.) з суф. ‑ак. Па́раска ’тс’ (Сл. ПЗБ) утворана ад таго ж дзеяслова з суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачы́на ’зерне маку’, ’каліва, маласць’ (івац., Жыв. сл.; ТС, Ян.), укр. мачи́на ’тс’. Паўд.-бел.-укр. ізалекса, утвораная пры дапамозе суфікса ‑ін‑а ад мак (гл.). Чэш. mačinkaгалінка з пладамі садавіны’, ’«сэрца» галоўкі салаты’ з matć‑ < matka (Махэк₂, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)