◎ Плы́чыць ’рэгуляваць глыбіню ворыва’ (карэліц., Шатал.). Няясна. Магчыма, ад плыткі (гл.) > плытчыць ’рабіць больш плыткім’.⇉.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Раллё 1 ’узаранае поле, ворыва; аранне’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк., Мат. Маг.), параўн. славен. (o)ralje ’узаранае поле, ніва’, старое чэш. rolí ’поле, ніва’, што да зборн. прасл. *orlьje (< прасл. *ȏrlь, параўн. ст.-рус. раль ’ворыва, поле’, серб.-харв. rȁl, rȃl ’мера зямлі, ворыва’, славен. rȃl ’аранне; узараная зямля’), гл. Бязлай, 3, 148. Параўн. ралля (гл.).
Раллё 2 ’бязладдзе, нагрувашчванне’, ’няўмека, неакуратны чалавек’ (Юрч. Фраз. 1), ’нязгрэба, неахайны чалавек’ (мсцісл., Нар. сл.). Імаверна, ад рала 1 (гл.), у тым ліку ра́лья ’тоўстыя разгалістыя сукі’, магчыма, пад уплывам галлё. Параўн. таксама з райло (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Буго́ня ’ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна; ворыва ўроскідку’ (Яшкін), буго́нь ’загон, вузкая палоска заворанай зямлі’ (Бяльк.). З абуго́ня (гл.); параўн. абиго́ня ’тс’ (Лысенка, ССП), якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і гон‑ (гнаць, ганяць). Адпадзенне пачатковага а‑ ў выніку сцёртасці ўнутранай матывацыі слова і дэкампазіцыі яго марфалагічных элементаў (абу‑го́ня → а‑буго́ня > буго́ня).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пашні́ца, пашныца, пін. пашныця; пашня, пашня, зэльв., карэліц. пашыня ’збажына, збожжавыя’ (Булг., Выг., ТС, Янк. 1, Бір., Сл. ПЗБ; Доўн.-Зап., Пін.; вілен., барыс., Шн.; пін., Нар. лекс., ст.-дар., бялын., Нар. сл.; мазыр., Шн. 3), ’збожжа, рассыпанае для прасушкі’ (Ян.), ’усе пасенный культуры’, ’ворыва, ворная зямля, ралля’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ’паша’ (навагр., Сл. ПЗБ); ’збіраць мёд’ у выразе: Пчолы вядуць пашню (Маш.). Укр. пашня, пашниця ’збожжа’, рус. пашня ’поле’, ’аранне’, ’час ворыва’, ’збожжавыя на корані’, ’неабмалочаныя снапы’, пашница ’баразна’, ’збожжавыя’, ’час ворыва і жніва’, ст.-рус. пашьна. Усходнеславянскае. Да пажаць (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼa (Слаўскі, SP, 1, 138).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
плуг, ‑а, М плузе; мн. плугі, ‑оў; м.
Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным нарогам або дыскам для ворыва. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
распа́хиваниеI во́рыва, -ва ср., узво́рванне, -ння ср., узо́рванне, -ння ср., разво́рванне, -ння ср.; см. распа́хиватьI.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Ро́льба ’ворыва’ (палес., Выг.). Да ро́ля ’ралля’ < ралля́ (гл.). Суфікс -ба, як у назвах іншых сельскагаспадарчых працэсаў: малацьба, касьба і інш. Гл. ральба.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ральба́ ’ворыва’ (Выг.), ’узаранае поле’ (слаўг., Яшк.). Ад ралі́ць (гл.) пры дапамозе суф. -ба, што стварае назоўнік з характарыстыкай пэўнага дзеяння, параўн. пасьба, сяўба.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Весніна́, вэснина́ ’вясенняе ворыва’ (палес., Выг.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад *веснаваць. Аналагічна ў паўн.-рус. гаворках назвы для работ, якія выконваюцца вясной: ве́сни́на́ ’воўна, якую настрыглі з авечак у маі або летам’, пск. ’сняткі вясенняга ўлову’, арханг. веснова́нье ’паляванне на марскіх звяроў вясной’, пск. вешница ’вясенняе ворыва’, арханг. вёшня ’вясенняя сяўба’, укр. веснування, веснова́нє ’правядзенне веснавых палявых работ’, польск. vʼosna ’вясеннія палявыя работы’, серб. про̀летина ’вясенняя сяўба’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Райля́ ’ралля (звычайна веснавое ворыва)’ (астрав., навагр., ЛА, 2). Вынік нерэгулярнай дысіміляцыі доўгага лʼ, успрынятага як каранёвая група зычных, у ралля́ 1 (гл.): лʼлʼ > jлʼ.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)