шавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; незак.

1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць што‑н. Вецер шавяліў пажоўклае лісце на дубах, і яно ледзь чутна шалясцела. Чарнышэвіч. Па-над полем плавае лёгкі цёплы вецер і шавеліць на галаве ў дзеда густыя пасярэбраныя валасы. Галавач. // перан. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да акаляючага; узбуджаць.

2. чым. Злёгку рухаць чым‑н. Зося лёгка разбірала знаёмы почырк і ледзь шавяліла губамі. Крапіва. Счапіўшы ў рукавах рукі, Фішар дрыжаў, шавяліў плячыма, тупацеў нагамі. Быкаў.

•••

Шавяліць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варо́хаць, варо́хацца ’варушыцца з шумам; варочаць (сена і да т. п.)’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Адносіцца да вялікай сям’і слоў (прасл. *vorx‑), разгледжаных пад варушыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Перамяшчаць, пхаючы ці цягнучы.

Р. воз.

2. што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць.

Р. пад’ёмны кран.

3. чым. Рабіць рухі, варушыць.

Р. пальцамі.

4. перан., што. Садзейнічаць развіццю чаго-н.

Р. навуку.

5. Тое, што і рухацца (у 2 знач.; разм.).

Будзем р. да вёскі.

|| наз. ру́ханне, -я, н.

|| прым. ру́хальны, -ая, -ае.

Рухальная сіла.

Рухальныя нервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мурдава́цца ’не стаяць на адным месцы, быць неспакойным (аб скаціне), гізаваць’ (Растарг.). Да прасл. mъrdati ’рухаць, варушыць, махаць’ (гл. больш падрабязна Куркіна, ОЛА–1972, 215–219). Гл. морда1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́ха́ць ’разгойдваць, хістаць’ (Гарэц.). Адсюль выклічнік вары́х! Рус. дыял. ворыха́ть ’кідаць’, воры́хнуться ’шавяльнуцца, упасці’. Бясспрэчна, экспрэсіўнае ўтварэнне да варушы́ць (гл.). Параўн. яшчэ рус. ворюха́ть ’гайдаць’. У рус. мове, можа, уплыў дзеяслова колыха́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́руш ’глухое месца ў лесе, да якога цяжка дайсці’ (Сцяшк.). Ад не і рухаць ’кранаць, варушыць’, параўн. няру́шаны (нерушеный) ’цэлы, некрануты’ (Нас.), неру́ханы ’неараны’ (Сл. ПЗБ), невору́шэны ’некрануты’, не́воруш ’бязлюднае месца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́паць ’калаціць’ (ТС), ’паціскаць плячыма’ (Стан.), сцёпаць ’рухаць, варушыць’ (Сцяшк. Сл.), сцепану́ць ’упасці, шлёпнуць’ (Нар. Гом.), сцепану́ць ’тармаснуць’ (Янк. 3.), сцепену́ць ’калатнуць’, стыпыну́тэ ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы), сцепену́цца, сцепну́цца ’калатнуцца’ (ТС). Да цепаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́сы, -о́ў, адз. вус, ву́са, м.

1. Валасы над верхняй губой у мужчын.

Ён носіць в.

Адгадаваць в.

2. У жывёл: шчаціністыя валасы па баках верхняй губы.

Кот варушыць вусамі.

3. Тое, што і вусікі (у 2 і 3 знач.).

І ў вус (сабе) не дзьме (разм.) — не турбуецца, не клапоціцца ні пра што.

Матаць (сабе) на вус што (разм.) — запамінаць з якой-н. мэтай, прымячаць.

Самі з вусамі (разм., жарт.) — не горшыя за іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Развару́ха ’трывожны час’ (Сцяшк. Сл.), ’неспакой’: пашла такая разваруха, што нікому жыця нема (Сержп. Казкі). Ад разварушы́ць па аналогіі з завару́ха, параўн. рус. прастамоўныя завару́ха ’складаная, заблытаная справа’, завари́ть ’пачаць што-небудзь рабіць, не прадбачачы наступствы’. Гл. варушы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хаць ’біць у дошку малатком падчас начной варты’ (Нас.), та́хыць ’ляпаць’ (Бяльк.), та́хаты ’ўзбоўтваць; стукаць, біцца (у тым ліку пра сэрца)’ (Сл. Брэс.), ’трэсці, варушыць, узбоўтваць (аб пасудзіне з вадкасцю)’ (драг., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, суадноснае з тах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)