тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бі́тва, ‑ы, ж.
Бой, барацьба паміж варожымі сіламі. Бітва пад Масквой. Бітва на рэйках. Поле бітвы. // за што. Змаганне, барацьба. Бітва за ўраджай. □ [Ладынін:] — Трэба зразумець, таварышы, добра сабе ўсвядоміць, што мы пачалі вялікую бітву за поўны дастатак. Шамякін. // Разм. Бойка, сутычка. Бабы смяюцца, жартуюць і гавораць аб учарашняй бітве Драздоў і Дзятлоў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць глухія адрывістыя гукі (пра рухавік, гадзіннік, сякеру і пад.). Недзе працавіта чохкаў рухавічок і з посвістам скуголіла цыркулярка. Сабаленка. Над акенцамі білетнай касы бойка чохкалі просценькія з прычэпленай гайкай-падвескай ходзікі і паказвалі ні многа ні мала — дзевяць. Ракітны. Шоргалі звонкія пілы, гахалі і чохкалі сякеры, цвыркалі скоблі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пра́ла, прало ’жывёльны могільнік’ (ТС). Дэрыват ад праць (гл.) з суф. -до. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Словаўтв., 49. Утварэнне, якое фармальна узыходзіць да *рьгасіІо, параўн. укр. прало ’месца на рацэ, дзе мыюць бялізну’. Магчыма, першаснае значэнне — ’месца, дзе забівалі хворую скаціну’. Семантыка дзеяслова перыць (гл.), праць ’біць, калаціць’ яскрава выступае ў чэш., сті&гц. praćka ’бойка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валка 1 валька ’бойка’ (КЭС, Нас., Яруш., Гарэц.), вытворныя валечный, валкость, валный, валчити (Нас. Доп.), валчыцца (Касп.). Да польск. walka, walczyć (Булыка, Запазыч., 55; Жураўскі, SOr, 1961, 40; Рудніцкі, 1, 301).
Валка 2 ’група людзей’ (Мат. Гом.). Мяркуючы па кантэксту («Пойдзе цяпер другая валка»), валка < вал, валіць ’ісці густа’ (пра людзей, снег).
Валка 3 (крочыць) ’шпарка ісці натоўпам’ (КТС). Да валіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галасава́ць 1 (на выбарах) (БРС). Рус. голосова́ть, укр. голосува́ти. Паводле Шанскага (1, Г, 121), з’яўляецца ўласна рус. словам (зафіксавана з 1863 г.). Як мяркуе Шанскі (там жа), паралельныя ўтварэнні ў іншых слав. мовах, магчыма, узніклі па рускай мадэлі.
Галасава́ць 2 ’гучна крычаць’ (Шатал.). Да галас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (гл). Невядома, аднак, дакладна, ці галасава́ць ад га́ла́с, ці га́ла́с ад галасава́ць?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калату́ша, ‑ы, ж.
Разм.
1. Размешаная гразь. Зямля размякла і ператварылася ў ліпкую калатушу, з якой цяжка было выцягнуць ногі. Дудо. // Пра ўсякую негустую масу. На палях снегу амаль не было, толькі ў разорах ды ў канавах ляжала мокрая калатуша, падобная на аўсяны кісель. Грахоўскі.
2. Негустая страва з раскалочанай у вадзе ці ў малацэ мукі.
3. Бойка, калатня, вайна. [Багатыры] не пагадзіліся між сабою, кінулі свае народы, сялянства і рабочых у гэтую крывавую калатушу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́ішча, ‑а, н.
1. Вялікая бітва; бой (у 1 знач.). Ты паўвайны прайшоў сумленныя салдатам, вынес на сваіх плячах не адно пабоішча. Ракітны. Не дай разгарэцца пабоішчам новым, Ты міру, адзінству свайму паслужы. Бачыла. // Месца, дзе адбывалася бітва.
2. Разм. Жорсткая бойка. Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.
•••
Лядовае пабоішча — разгром наўгародцамі нямецкіх рыцараў-захопнікаў у 1242 г. у бітве на лёдзе Чудскога возера.
Мамаева пабоішча — а) пра вялікую сварку, бойку; б) пра поўны беспарадак. [Ад імя татарскага хана Мамая, які ў 14 ст. зрабіў спусташальнае нашэсце на Русь]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ла́йка 1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.
Ла́йка 2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́пар ’супраціўнік, сапернік’, ’упарты чалавек’ (Нас., Байк. і Некр.), ’той, хто пярэчыць’, ’супраціўнік’ (Ласт., Адм.), су́пырь ’супроць’ (Бяльк.), сюды ж супарава́ць ’супраціўляцца, не слухацца; супернічаць’ (Нас., Стан.). Канкрэтны назоўнік, суадносны з абстрактным супо́р, гл. Укр. су́пор ’супраціўленне, неахвота’, рус. паўн. супо́р ’спрэчка, супраціўнасць, бойка’, ст.-рус. супоръ ’спрэчка’, серб.-харв. дыял. supor ’перашкода, супраціўнасць’. Прасл. *sǫporъ/‑ь < *sъ‑perti, прэфіксальнага дзеяслова ад перці (гл.) (Борысь, Prefiks., 97–98), параўн. ст.-слав. сѫпьрь, чэш. soupeř, славац. súper ’сапернік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)