шыко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шыкарны. Засталася ў.. [Матруны] шыкоўная новая хата, багаты сад,.. сядзіба аж на пяцьдзесят сотак. Марціновіч. Бліскучы і шыкоўны хлопец гэты. Ды што з таго? — Лайдак адпеты. Корбан. А тут такая шыкоўная студня на адну сям’ю! Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыу́мф, ‑у, м.

1. Урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў Старажытным Рыме ў сувязі з дасягнутай перамогай.

2. Бліскучы поспех, выдатная перамога; урачыстасць. Трыумф ленінскай нацыянальнай палітыкі. □ Міцеў трыумф пачаўся ў красавіку, калі ён занёс дырэктару заяву з просьбай прыняць экзамены за тры чвэрці дзевятага класа. Навуменка.

[Лац. triumphus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блестя́щий

1. прич. які́ (што) блішчы́ць, які́ (што) блі́скае; які́ (што) ззя́е; які́ (што) зіхаці́ць; які́ (што) вызнача́ецца; см. блесте́ть;

2. прил., прям., перен. бліску́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамо́клы, ‑ая, ‑ае.

Насычаны вільгаццю; намоклы. [Зыбін] уваліўся ў пакой абляпаны граззю да пояса, у прамоклым нашчэнт, калісьці белым кажусе. Мележ. // Мокры ад дажджу, сырасці і пад. Можна сабе ўявіць, што павінны былі адчуць гэтыя прамоклыя, схаладзелыя людзі. Маўр. Прамоклыя наскрозь дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́рмур ’цвёрдая горная парода, якая ўжываецца для архітэктурных і скульптурных работ’ (ТСБМ, Нас., Бес.; швянч., Сл. ПЗБ), марму́рак ’папера, афарбаваная пад мармур’, марму́ркавы ’колерам падобны да мармура’ (Нас.), марвовы ’мармуровы’ (мін., Нар. сл.), ст.-бел. мармуръ, марморъ ’мармур’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marmur, marmor (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Кюнэ, 76), якія з лац. marmor ’тс’ < ст.-грэч. μάρμαρος ’камень’, ’бліскучы камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Санда́л ’вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых’ (ТСБМ). Ст.-рус. сандалъ ’тс’. З рус. санда́л ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Апошняе праз грэч. σάνταλον з араб. s̥andal ад ст.-інд. candanas ’сандалавае дрэва’, candrásбліскучы’ (Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 556). Фасмер (там жа) дапускае пасрэднасць тур. sandal (параўн., напрыклад, блізкія формы ў Радлава (4, 305) і Міклашыча (Türk. El. Nachtr., 2, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты вялікай расой. Расістая трава. □ След бліскучы, слуп агністы, Лёг ад месяца ў вадзе. Дол вільготны і расісты... Колас. Па расістай сцяжынцы Мікітка спяшаецца да возера. П. Ткачоў.

2. Які суправаджаецца вялікімі росамі. А вясна зелянее лугамі У расістае ранне, І смяюцца русалак вачамі Зоры ночкаю ў шэрым тумане. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саці́н ’баваўняная або шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок’ (ТСБМ), саці́на ’тс’ (Ян.), саці́навы ’які мае адносіны да саціну’ (ТСБМ, Бяльк.), саці́нкаву ’тс’ (ТС). Праз рус. сати́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) з ням. Satin або франц. satin ’атлас’, якія тлумачаць з араб. zaitūnî ’з кітайскага горада Цзяадун’, г. зн. тканіна названая па месцу паходжання. Гл. Локач, 171; Праабражэнскі, 2, 254; Фасмер, 3, 565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сия́ющий

1. прич. які́ (што) ззя́е, які́ (што) све́ціць; які́ (што) блішчы́ць; які́ (што) зіхаці́ць; см. сия́ть;

2. прил. зіхатлі́вы, бліску́чы; (озарённый) азо́раны, асве́чаны;

3. прил., перен. (радостный) ра́дасны, вясёлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лакірава́ны і лакіро́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лакіраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты лакам. Лакіраваныя боты. Накіраваны рамень. □ У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка. // перан. Глянцавіты, бліскучы. Лакіраванае лісце бруснічніку.

3. перан. Разм. Знешне прыхарошаны; паказны. [Вольга] ледзь стрымлівала сябе, каб не [узняцца], як бура, супроць гэтага лакіраванага сакратара, якому даручана кіраваць моладдзю акругі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)