Любі́цель, в.-дзв. любі́цяльаматар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), любіцельніца, любіцельскі, любіцельства ўзяты з рус. любитель і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 57). Аднак любіцелька ’аматарка’ (Ян.) — самастойнае ўтварэнне ад любіцель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ядок / аматар вытанчанай яды: гурман / у чужой сям'і: нахлебнік, сталаўнік / аматар вытанчанай яды: ласун

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

любі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. чаго і з інф. Чалавек, які мае прыхільнасць да чаго-н.

Л. музыкі.

Л. пагаварыць.

2. Той, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар.

Садавод-л.

|| ж. любі́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. любі́цельскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Л. спектакль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мэт1 ’ахвочы да чаго-небудзь, аматар’ (стаўбц., Сл. бел. фраз.). Няясна. Магчыма, да мэта (гл.).

Мэт2 ’дзікі крык’ у выразе (дзікім) мэтам крычаць (Крыў., Дзіс.; віц., Садоўскі, вусн. паведамл.). Да мат1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахво́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто мае жаданне заняцца чым-н., узяцца за якую-н. справу.

2. да каго-чаго, на што або з інф. Той, хто схільны да чаго-н., аматар чаго-н. (разм.).

А. пагаварыць.

3. на што. Той, хто хоча атрымаць, набыць што-н. (разм.).

На кнігу знайшлося многа ахвотнікаў.

|| ж. ахво́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Птуша́тнік ’ястраб’; ’хлапец, што разбурае птушыныя гнёзды’ (Нас.). Рус. смал. птушатник ’драпежная птушка, якая па-люе на іншых птушак, з’ядае птушыныя яйкі’; ’аматар птушак і птушыных яек’. Да птушка (гл.). Матывы намінацыі відавочныя з дэфініцыі значэння, параўн. укр. пташачар ’коршак, Accipiter nisus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вылучаецца сваім самалюбствам. Жанчына настойлівая і самалюбівая, Ліда ні ў якім разе не хацела здавацца. Васілевіч. Самалюбівы, аматар усякіх маланебяспечных, але гучных спраў, .. [Шуст] заўсёды кідаўся туды, дзе можна было раптам бліснуць перад камандаваннем. Шчарбатаў. // Які сведчыць пра вялікае самалюбства, выкліканы ім. Самалюбівыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатра́л, ‑а, м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра. Мы з Сонькай зрабіліся сапраўднымі тэатраламі .. Часта хадзілі ў тэатр — на ранішнія і вячэрнія спектаклі. Рамановіч. Потым Юліян Эдгардавіч — вялікі тэатрал, знаўца і крытык балетнага мастацтва і музыкі — сядзеў перад Юткевічам і выкладаў сваё разуменне класічнага балета. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр. пили́півка, рус. фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч. φίλ‑ιπποςаматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дылета́нт ’дылетант’ (БРС). Рус. дилета́нт, укр. дилета́нт. Для рус. крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Dilettant або франц. dilettant ’тс’ (першакрыніца — італ. dilettanteаматар’); так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121. Фасмер (1, 514)выводзіў рус. слова з ням. (< італ.) або прама з італ. Для бел. непасрэднай крыніцай трэба лічыць рус. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)