штыке́тнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у, зб. Вузкія драўляныя планкі, з якіх робяць плот. Прывезці воз штыкетніку.

2. ‑а. Плот, агароджа, зробленая з такіх планак. Схуднеў за вёскай Хмызнякоў наўкруг, І знікла са штыкетніка даёнка. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сельны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.

2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.

3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́гарады мн. л. ’загарадкі’ (пух., Сл. ПЗБ). Бяссуфікснае ўтварэнне ад *прыгарадзі́ць, дыялектнага дэрывацыйнага карэляту агарадзі́ць, абгарадзі́ць, гл. агаро́д; параўн. стараж.-рус. приградаагароджа; агароджванне, засцярога’, приградъ ’знешняя агароджа’ (Сразн.), рус. дыял. при́город ’адроджанае месца ў полі для жывёлы, пастаўнік’. Параўн. таксама ст.-слав. приградъ ’памяшканне перад уваходам у келлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць, абкружыць чым‑н. у выглядзе каймы. // Стаць каймою, абкружыць сабою што‑н. Дашчаная агароджа акаймавала нядаўна пусты яшчэ, у грудах руін квартал, і з-за яе відаць ужо цагляная кладка сцен. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барка́н1, парка́н ’плот, агароджа’ (Касп., Шушк., Шн., Маш., Інстр. II). Укр. барка́н, парка́н ’тс’. Запазычанне з польск. parkan ’тс’ (а гэта з венг. párkány, параўн. Брукнер, 396). Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 237.

Барка́н2, барканчу́к ’дзіця незамужняй жанчыны’ (Маш.). Метафарычнае ўжыванне слова барка́нагароджа’? Першапачаткова, відаць, пейаратыўная назва (’дзіця, што нарадзілася пад плотам’). Але хутчэй зыходнай формай, зразумела, з’яўляецца барканчу́к (вытворнае суфіксам ‑чук ад барка́нагароджа’), адсюль скарачэнне барка́н.

Барка́н3 ’від тканіны’ (Нас.). Рус. барака́н, барка́н. Першакрыніца — араб.-перс. barrakan. Форма барка́н, як лічыць Фасмер, 1, 123, зыходзіць да гал. barkaan. Гл. яшчэ Брукнер, 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярэ́йкі, варэ́йкі ’дошкі або жэрдкі, якія выконваюць функцыю прымітыўных варот’ (хойн., Нар. сл.); ’крайнія зубы грабянёў’ (КТС). Да *‑віраць < ver‑/vor‑/vьr‑. Гэты корань маецца ў бел. абора < ob‑vora. Суф. ‑эйк‑ пашыраны ў зах.-бел. гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 37). Параўн. таксама чэш. zavírati ’зачыняць’, závora ’засоўка, закрутка’, závorky ’шлагбаум’, славац. voraагароджа’, укр. вірагароджа з жэрдак’, вірʼя ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляця́н (плешкі) ’агароджа з тонкіх кійкоў, пераплётных вертыкальна паміж жэрдкамі’ (кіраў., ЛА, 4). Да плесці (гл.). Суфікс ‑ан узыходзіць, відаць, да прасл. *‑enь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́гарада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж. і за́гарад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Агароджа з жэрдак, колля і пад. Андрэй увайшоў у хлеў і прыпёрся плячамі да загарады. Крапіва.

2. Агароджанае месца для жывёлы; стойла. Там жа [у лесе] у загарадах стаяць каровы, свінні — падалей ад вайны. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

частако́л, ‑у, м.

Агароджа, плот, зроблены з калоў, паўбіваных блізка адзін каля аднаго. Сланечнік галаву цяжкую праз частакол прасунуў, грэецца — холад даймае патрошку. Барадулін. / Пра расліны, якія пасаджаны або растуць у адну прамую лінію, адна каля адной. Змрокам авіты бяроз частакол Вецер за вокнамі клоніць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́ірагароджа’ (ДАБМ, 811). Гл. вор2 (ыі — з этымалагічнага о, якое ў закрытых складах у гэтай гаворцы дае розныя дыфтонгі (гл. ДАБМ, к. 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)