паўме́жак, ‑жка, м.

Разм. Тое, што і узмежак. На паўмежках і пры крушнях у полі раслі старыя развесістыя яблыні і грушы. Машара. Часам здаралася, што баба брала .. [Косцю] з сабою ў агарод. Садзіла на паўмежак. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мешек уменьш.-ласк. каме́ньчык, -ка м.;

броса́ть ка́мешки в (чей-л.) огоро́д ирон. кі́даць каме́ньчыкі ў (чый-небудзь) агаро́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сенаўбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Сельскагаспадарчыя работы па касьбе, сушцы і ўборцы сена. Да сенаўборкі засталося яшчэ крыху часу, і арцельцы даглядалі і палівалі агарод, дараблялі тое, што было не дароблена ў хатах і хлявах. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад урабіць.

2. у знач. прым. Добра апрацаваны, дагледжаны (пра глебу, агарод і пад.). Усё ў бабчыным [а]гародзе расло, раскашоўвалася, буяла, — і любата глядзець на гэты куточак уробленай зямлі. Дзятлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ, у знач. вык.

Тое, што і трэба. — Не трэ было за свой агарод так трымацца, — папракнуў .. [Варанецкі Зосю]. Дуброўскі. Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды .. [Сотнікаў] проста не верыў, што можа захварэць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́нагарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. даплёўся, ‑плялася, ‑лося; зак.

Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Стары ледзь даплёўся да ложка. □ Цераз пажоўклае куп’ё, цераз голы агарод з вязкай вецця на плячы даплёўся [Васіль] да гумна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; забе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Бегучы, трапіць куды-н.

Цяля забегла ў агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да знаёмых.

3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

Хлопчык забег далёка ў поле.

4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

З. наперад (таксама перан.: пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́гарады мн. л. ’загарадкі’ (пух., Сл. ПЗБ). Бяссуфікснае ўтварэнне ад *прыгарадзі́ць, дыялектнага дэрывацыйнага карэляту агарадзі́ць, абгарадзі́ць, гл. агаро́д; параўн. стараж.-рус. приграда ’агароджа; агароджванне, засцярога’, приградъ ’знешняя агароджа’ (Сразн.), рус. дыял. при́город ’адроджанае месца ў полі для жывёлы, пастаўнік’. Параўн. таксама ст.-слав. приградъ ’памяшканне перад уваходам у келлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расталкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Зрабіць зразумелым; растлумачыць. Слова рэвалюцыя абавязкова было звязана са словам зямля. — То як жа зямля ўсё-такі: будзе мужыку, ці не? .. — Нам пра зямлю расталкуйце. Чыя зямля будзе? Скрыган. Маці тут усё мне расталкуе. Агарод да каліўца пакажа. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)